Ад дыплома да размеркавання: як пяць выпускніц БДУ знайшлі свой шлях у прафесіі

Адны бачаць у размеркаванні гарантаванае працоўнае месца, іншыя – часовы этап жыцця. Для кагосьці гэта крок да мары, а для кагосьці – прыпынак перад новым рыўком. Пяць дзяўчат, якія скончылі БДУ, расказваюць пра свой вопыт размеркавання. Дар’я Чарняўская, наша першая гераіня, скончыла механіка-матэматычны факультэт і атрымала кваліфікацыю «Матэматык. Выкладчык матэматыкі і інфарматыкі». Практыкавацца ў прафесіі яна пачала яшчэ на другім...

Беларуска-кітайскі моладзевы форум прайшоў у БДУ

Унікальны беларуска-кітайскі моладзевы форум упершыню прайшоў у БДУ. Урачыстае адкрыццё адбылося 24 чэрвеня на базе Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку. Усяго гасцямі форуму сталі каля 200 таленавітых студэнтаў, маладых навукоўцаў і прадстаўнікоў органаў студэнцкага самакіравання. – Гэта новы крок да развіцця і ўмацавання плённага супрацоўніцтва дзвюх сяброўскіх краін, – заявіў рэктар БДУ Андрэй Кароль.    Паводле яго слоў, унікальнае мерапрыемства, арганізаванае па...

Юбілей заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага ансамбля танца «Крыжачок» БДУ: 80 гадоў на сцэне і ў сэрцы Беларусі

  Сёлета заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль танца «Крыжачок» БДУ адзначыў важную дату – 80-годдзе з дня заснавання. Сёння «Крыжачок» з’яўляецца адным з культурных брэндаў Рэспублікі Беларусь. За ўсе гады ён прайшоў доўгі і яркі шлях, аб’ехаў увесь свет і стаў неад’емнай часткай культурнага жыцця краіны. А пра тое, як прайшоў гэты важны дзень і чаму столькі танцораў выбіраюць...

Універсітэт – гэта людзі

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт стаў месцам сустрэчы не проста калег, а сапраўдных дынастый – сем’яў, чые імёны на працягу дзесяцігоддзяў непарыўна звязаны з гісторыяй і развіццём ВНУ. Дзень быў прысвечаны рэалізацыі праекта «З пакалення ў пакаленне. Дынастыі БДУ», закліканага захаваць і ўвекавечыць памяць пра тых, хто прысвяціў сваё жыццё служэнню навуцы і адукацыі. Праект стаў вынікам сумеснай і бесперапыннай архіўнай працы...

Мінск – Куала-Лумпур: Беларускія студэнткі пра свой досвед вучобы ў Малайзіі

Студэнткі журфака БДУ рызыкнулі пакінуць звыклы свет і адправіліся па веды ў іншы канец свету – у сонечную Малайзію. Што іх чакала за тысячы кіламетраў ад дома? Новыя сябры, экзатычная культура і неацэнны вопыт, які змяніў іх жыццё. Сёння яны дзеляцца сваімі ўражаннямі, распавядаюць пра складанасці адаптацыі, пра ўсходнюю гасціннасць і пра тое, як вучоба ў Куала-Лумпуры адкрыла для іх...

Вектар на Усход: БДУ пашырыў партнёрства з кітайскімі ВНУ

Афіцыйны візіт дэлегацыі БДУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём у КНР прадугледжваў шэраг дамоўленасцяў з ВНУ гэтай краіны з мэтай пашырэння партнёрства ў галіне навукі і адукацыі, а таксама ўмацавання трывалых сувязяў. БДУ стаў адным з арганізатараў Першага міжнароднага форуму па гуманітарным абмене ў Кітаі Маштабнае мерапрыемства – стартавая калектыўная ініцыятыва адкрытага 11 мая сумеснага Кітайска-беларускага цэнтра гуманітарных абменаў...

Адкрыта, цёпла і па сутнасці: як прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй у БДУ

29 сакавіка 2025 года факультэт журналістыкі БДУ адчыніў дзверы для абітурыентаў і іх бацькоў. У цёплы суботні дзень на Кальварыйскай, 9 сабраліся будучыя студэнты, выкладчыкі, выпускнікі, абітурыенты і іх родныя, каб пазнаёміцца, задаць пытанні і зразумець, як уладкавана жыццё на адным з самых прэстыжных факультэтаў краіны. Сустрэчу адкрыла Ганна Басава – прафесар кафедры і намеснік дэкана. Спачатку яна распавяла пра...


«Тутэйшая шляхта» БДУ – прыгожае спляценне гісторыі, музыкі і таленту

«Тутэйшая шляхта» – народны фальклорны ансамбль з найцікавейшай гісторыяй і ідэяй. У калектыву свой унікальны творчы кірунак, які ўяўляе сабой спалучэнне музычнай спадчыны Вялікага Княства Літоўскага, беларускіх народных і аўтарскіх песень на словы беларускіх класікаў у фолк і фолк-рокавай апрацоўцы. Ансамбль адраджае амаль забытыя беларускія песні. Такіх налічваецца больш за 100. Заснавальнік калектыву – кандыдат хімічных навук, старшы навуковы супрацоўнік...

Загадчык лабараторыі робататэхнічных сістэм АІПД НАН Беларусі Рыгор ПРАКАПОВІЧ: «Нельга баяцца робатаў, іх трэба любіць»

Гаварыць пра робатаў з прафесіяналам і закаханым у сваю працу спецыялістам – адно задавальненне, таму прапануем і вам пагрузіцца ў займальнае вандраванне ў свет робататэхнікі.  Загадчык лабараторыі робататэхнічных сістэм АІПД НАН Беларусі Рыгор ПРАКАПОВІЧ імкнецца далучыць маладых спецыялістаў да распрацоўкі робататэхнічных праектаў з дапамогай партнёрскага ўзаемадзеяння і ў рамках адукацыйнага працэсу падчас выкладання ў ВНУ і арганізацыях дадатковай адукацыі.  ...

Конкурс на замяшчэнне пасад

Анонс і QR-код са спасылкай на інфармацыю пра конкурс апублікаваны ў выпуску газеты«Універсітэт» № 13 (2264) ад 21 снежня 2022 года. Наименование должности и кафедры Срок избрания на должность (доцент, профессор, заместитель заведующего общеуниверситетской кафедрой, заведующего кафедрой) Квалификационные требования к должности согласно ЕКСД и должностной инструкции Заведующий кафедрой теории и истории государства и права 5 лет Высшее образование, наличие ученой степени доктора...

Экалагічны праект студэнтаў БДУ «Зялёны ўніверсітэт»

«Зялёны ўніверсітэт» – праект студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, накіраваны на клопат пра навакольнае асяроддзе і дабрачыннасць. У свой дэбютны год ён стаў лаўрэатам першай ступені конкурсу «Найлепшы моладзевы праект БДУ – 2018». «Каманда праекта займаецца экаасветай. Мы часта праводзім мерапрыемствы ў інтэрнатах і на факультэтах нашага ўніверсітэта, праз гульні і акцыі прывабліваем людзей да дабрачыннасці і дапамогі навакольнаму асяроддзю. Адна...

«Зялёнае» свята StEC

Напрыканцы лістапада ў БДУ адбыўся V Міжнародны студэнцкі экалагічны кангрэс StEC 2022, які аб’яднаў звыш 150 падлеткаў і маладых людзей з Беларусі, Расіі, Туркменістана, Турцыі, Нігерыі і ЗША. Газета «Універсітэт» наведала ключавыя пляцоўкі праекта. Калі ва ўніверсітэце аб’яўляецца конкурс «Найлепшы моладзевы праект», хімікі заўсёды маюць шмат прапаноў. Год ад году студэнты хімфака бралі ўзнагароды з рознымi ідэямі. Напрыклад, праект аднадзённых...

Аб’явы

ГРАМАДСКАЕ АБ’ЯДНАННЕ «САЮЗ ЖАНЧЫН БДУ» 21.12.2022 у 15.00 адбудзецца канферэнцыя. Адрас: Ленінградская, 16 (факультэт геаграфіі і геаінфарматыкі), аўд.213.

Нарада па пытаннях удасканалення ўступнай кампаніі ў ВНУ

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 2 снежня сабраў нараду па пытаннях удасканалення ўступнай кампаніі ў ВНУ. “Уступная кампанія ў ВНУ не павінна быць латарэяй або ўдачным збегам акалічнасцей для асобных абітурыентаў”, — заявіў Кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што папярэдні раз размова па пытаннях адукацыі адбылася ў жніўні бягучага года. “Тады ў ходзе абмеркаванняў мной была пастаўлена Адміністрацыі Прэзідэнта і Міністэрству...

Адкрыты дыялог студэнтаў і кіраўніцтва БДУ: ад гістарычнай памяці да моладзевых мерапрыемстваў

Гістарычная памяць, міжнародныя праекты, творчыя актыўнасці, патрыятычнае выхаванне, новыя пляцоўкі для правядзення моладзевых мерапрыемстваў, развіццё студэнцкага сумеснага кіравання, а таксама чэргі ў сталовых – гэтыя тэмы абмеркавалі студэнты БДУ на сустрэчы з кіраўніцтвам ВНУ. Мерапрыемства адбылося 3 снежня на пляцоўцы спартыўна-аздараўленчага комплексу «Брыганціна БДУ» (г. п. Радашковічы) у рамках моладзевага студэнцкага форуму «Твой час – твая магчы­масць». Зносіны прайшлі ў...

Футбаліст рэзервовай каманды «Энергетык-БДУ»: «Жыццё спартсмена такое: сёння ты пераможца, а заўтра ў цябе ніхто не верыць»

Павел Сушкоў – футбаліст рэзервовай каманды «Энергетык-БДУ». Вучыцца ў Інстытуце бізнесу БДУ на спецыяльнасці «кіраванне інфармацыйнымі рэсурсамі». Студэнт прызнаецца, што футбол не проста захапленне, а тое асаблівае для яго, што ён хацеў бы пранесці праз усё жыццё. Ёсць і некалькі важных для яго навучальных дысцыплін, адна з такіх – вэб-дызайн. Па словах Паўла, гэта тая сфера, у якой ён бачыць...

Вышэйшая адукацыя з ухілам на практычны досвед: кафедра крыміналістыкі

Большасць абітурыентаў і студэнтаў БДУ разлічваюць атрымаць падчас вучобы тут неабходныя для старту ў прафесіі кампетэнцыі і навыкі. Універсітэт паступова стварае ўмовы для практыка-арыентаванага навучання, напрыклад, спецыялізаваныя кабінеты і лабараторыі для заняткаў. У лістападзе карэспандэнты газеты завіталі на заняткі студэнтаў кафедры крыміналістыкі юрыдычнага факультэта. «Фантазія, якая стала навуковым фактам»  Менавіта так сказаў пра крыміналістыку прафесар Аляксандр Васільевіч Лапін. Яго выслоўе...

«Крок са святла ў цемру». Інтэрв’ю з дацэнтам кафедры генетыкі Васілём Грынёвым, які вывучае лейкозныя клеткі крыві

Кандыдат біялагічных навук дацэнт кафедры генетыкі біялагічнага факультэта БДУ Васіль ГРЫНЁЎ апублікаваў больш за 140 навуковых прац і на дадзены момант з’яўляецца адным з самых рэйтынгавых супрацоўнікаў факультэта. На рахунку Васіля Віктаравіча звыш 20 актаў укаранення вынікаў выканання НДР у навучальны працэс і навуковую практыку, патэнт і мноства навукова-даследчых праектаў, якія ўваходзілі ў праграмы БРФФД (Беларускі рэспубліканскі фонд фундаментальных даследаванняў),...