Ад дыплома да размеркавання: як пяць выпускніц БДУ знайшлі свой шлях у прафесіі

Адны бачаць у размеркаванні гарантаванае працоўнае месца, іншыя – часовы этап жыцця. Для кагосьці гэта крок да мары, а для кагосьці – прыпынак перад новым рыўком. Пяць дзяўчат, якія скончылі БДУ, расказваюць пра свой вопыт размеркавання. Дар’я Чарняўская, наша першая гераіня, скончыла механіка-матэматычны факультэт і атрымала кваліфікацыю «Матэматык. Выкладчык матэматыкі і інфарматыкі». Практыкавацца ў прафесіі яна пачала яшчэ на другім...

Беларуска-кітайскі моладзевы форум прайшоў у БДУ

Унікальны беларуска-кітайскі моладзевы форум упершыню прайшоў у БДУ. Урачыстае адкрыццё адбылося 24 чэрвеня на базе Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку. Усяго гасцямі форуму сталі каля 200 таленавітых студэнтаў, маладых навукоўцаў і прадстаўнікоў органаў студэнцкага самакіравання. – Гэта новы крок да развіцця і ўмацавання плённага супрацоўніцтва дзвюх сяброўскіх краін, – заявіў рэктар БДУ Андрэй Кароль.    Паводле яго слоў, унікальнае мерапрыемства, арганізаванае па...

Юбілей заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага ансамбля танца «Крыжачок» БДУ: 80 гадоў на сцэне і ў сэрцы Беларусі

  Сёлета заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль танца «Крыжачок» БДУ адзначыў важную дату – 80-годдзе з дня заснавання. Сёння «Крыжачок» з’яўляецца адным з культурных брэндаў Рэспублікі Беларусь. За ўсе гады ён прайшоў доўгі і яркі шлях, аб’ехаў увесь свет і стаў неад’емнай часткай культурнага жыцця краіны. А пра тое, як прайшоў гэты важны дзень і чаму столькі танцораў выбіраюць...

Універсітэт – гэта людзі

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт стаў месцам сустрэчы не проста калег, а сапраўдных дынастый – сем’яў, чые імёны на працягу дзесяцігоддзяў непарыўна звязаны з гісторыяй і развіццём ВНУ. Дзень быў прысвечаны рэалізацыі праекта «З пакалення ў пакаленне. Дынастыі БДУ», закліканага захаваць і ўвекавечыць памяць пра тых, хто прысвяціў сваё жыццё служэнню навуцы і адукацыі. Праект стаў вынікам сумеснай і бесперапыннай архіўнай працы...

Мінск – Куала-Лумпур: Беларускія студэнткі пра свой досвед вучобы ў Малайзіі

Студэнткі журфака БДУ рызыкнулі пакінуць звыклы свет і адправіліся па веды ў іншы канец свету – у сонечную Малайзію. Што іх чакала за тысячы кіламетраў ад дома? Новыя сябры, экзатычная культура і неацэнны вопыт, які змяніў іх жыццё. Сёння яны дзеляцца сваімі ўражаннямі, распавядаюць пра складанасці адаптацыі, пра ўсходнюю гасціннасць і пра тое, як вучоба ў Куала-Лумпуры адкрыла для іх...

Вектар на Усход: БДУ пашырыў партнёрства з кітайскімі ВНУ

Афіцыйны візіт дэлегацыі БДУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём у КНР прадугледжваў шэраг дамоўленасцяў з ВНУ гэтай краіны з мэтай пашырэння партнёрства ў галіне навукі і адукацыі, а таксама ўмацавання трывалых сувязяў. БДУ стаў адным з арганізатараў Першага міжнароднага форуму па гуманітарным абмене ў Кітаі Маштабнае мерапрыемства – стартавая калектыўная ініцыятыва адкрытага 11 мая сумеснага Кітайска-беларускага цэнтра гуманітарных абменаў...

Адкрыта, цёпла і па сутнасці: як прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй у БДУ

29 сакавіка 2025 года факультэт журналістыкі БДУ адчыніў дзверы для абітурыентаў і іх бацькоў. У цёплы суботні дзень на Кальварыйскай, 9 сабраліся будучыя студэнты, выкладчыкі, выпускнікі, абітурыенты і іх родныя, каб пазнаёміцца, задаць пытанні і зразумець, як уладкавана жыццё на адным з самых прэстыжных факультэтаў краіны. Сустрэчу адкрыла Ганна Басава – прафесар кафедры і намеснік дэкана. Спачатку яна распавяла пра...


Віншаванне Прэзідэнта з Днём ведаў

Прэзідэнт Беларусі звярнуўся да усіх навучэнцаў, студэнтаў, аспірантаў, настаўнікаў, навукова-педагагічных работнікаў з віншавальным словам: «Дарагія сябры! Віншую вас з Днём ведаў. Гэта свята ўсіх, хто 1 верасня пераступіў школьны парог, каб стаць бліжэй да сваіх мар, ажыццявіць якія дапамагаюць веды. Сёння пачынаецца новы навучальны год, для некага першы ў жыцці. Беларускія школы з вялікай цеплынёй сустракаюць першакласнікаў. Мы разам зрабілі ўсё,...

«Інтэлектуальная эліта Беларусі»: тры пакаленні беларускіх геолагаў

Працягнуў сямейную справу, выдаў 140 навуковых публікацый, падрыхтаваў двух кандыдатаў навук, арганізаваў 6 міжнародных канферэнцый і дзясяткі экспедыцый. Усё гэта заслугі загадчыка кафедры рэгіянальнай геалогіі Алега Лукашова – сына члена-карэспандэнта НАН Беларусі Валянціна Лукашова і ўнука акадэміка АН БССР Канстанціна Лукашова. Ён распавёў газеце «Універсітэт» пра выбітную дынастыю навукоўцаў-геолагаў. Канстанцін Ігнатавіч Лукашоў (1907–1987) – вядомы геолаг, геахімік, стваральнік універсітэцкай кафедры...

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 23 жніўня сабраў нараду аб развіцці нацыянальнай сістэмы адукацыі

Напярэдадні Дня ведаў традыцыйна праходзяць сустрэчы Прэзідэнта з прадстаўнікамі сферы адукацыі, каб зверыць гадзіннікі, заслухаць даклады аб гатоўнасці да новага навучальнага года. Аднак на гэты раз звычайны фармат мерапрыемства зменены — запрошана больш шырокае кола адказных і зацікаўленых асоб, якія ведаюць сістэму адукацыі знутры. Прэзідэнт растлумачыў, чаму прыняў такое рашэнне: “У пачатку года мы значна абнавілі Кодэкс аб адукацыі і...

Разгляд кадравых пытанняў адбыўся 1 жніўня

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 1 жніўня разгледзеў кадравыя пытанні. Кіраўнік дзяржавы назначыў: Крутога Дзмітрыя Мікалаевіча — Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі і па сумяшчальніцтве Паўнамоцным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Эканамічным савеце Садружнасці Незалежных Дзяржаў, спецыяльным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь па пытаннях інтэграцыйнага супрацоўніцтва ў рамках Саюзнай дзяржавы, Еўразійскага эканамічнага саюза, Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Арганізацыі Дагавора аб...

«У працы цяжкасцяў не было – усяму навучылі на факультэце»: выпускніца біяфака пра сваю гісторыю размеркавання

Алена Ракаўчук – выпускніца біялагічнага факультэта БДУ 2021 года. Дзяўчына вучылася на спецыяльнасці «біяхімія» і зараз па размеркаванні працуе біёлагам на прадпрыемстве «Белмедпрэпараты». Даведаліся яе гісторыю паступлення ў ВНУ і пошукі першага працоўнага месца. Заўсёды любiла біялогію – гэта навука сучаснасці  – У школьныя гады хімія і біялогія былі мне найбольш блізкія: заўсёды задавалася пытаннямі пра пра тое, што такое...

«Будучага працадаўцу зацікавіла тэма маёй дыпломнай працы»: выпускнік ФПМІ пра размеркаванне

  Паступіць на факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ мараць многія будучыя праграмісты. Сярод якія лідарскія пазіцый на беларускім рынку інфармацыйных тэхналогій займаюць распрацоўшчыкі, QA-інжынеры і сістэмныя адміністратары. Выпускнік ФПМІ Уладзіслаў Фішбайн распавёў нам, якая шчаслівая зорка дапамагла яму патрапіць у БДУ без іспытаў і з чаго пачалася яго кар’ера ў ІТ.   Уладзіслаў Фішбайн, выпускнік ФПМІ (2021 г.), спецыяльнасць...

Аб’явы

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад:     «IНСТЫТУТ ЯДЗЕРНЫХ ПРАБЛЕМ»                            Лабараторыя нанаэлектрамагнетызма  Малодшы навуковы супрацоўнік – 1 чалавек Тэрмiн конкурса – адзiн месяц з дня апублiкавання аб’явы. Адрас: 220006, г. Мiнск, вул. Бабруйская, 11, аддзел кадраў, каб. 315, тэл. 352 42 31.  

На стыку біялогіі і інфарматыкі: новая спецыяльнасць «біяінжынерыя і біяінфарматыка» з’явіцца на біялагічным факультэце БДУ

У апошнія гады такія напрамкі навуковай дзейнасці, як біяінжынерыя і біяінфарматыка сталі папулярнымі ў замежных ВНУ. З наступнага навучальнага года рыхтаваць спецыялістаў па гэтых напрамках пачнуць і ў БДУ. Больш падрабязна пра навінку расказаў дэкан біялагічнага факультэта Вадзім ДЗЯМІДЧЫК. Чаму было прынята рашэнне аб неабходнасці падрыхтоўкі спецыялістаў у гэтай галіне На біялагічным факультэце ўжо ёсць 4 спецыяльнасці: біялогія (напрамкі: біятэхналогія,...

Турызм без межаў: пра новую спецыяльнасць на факультэце геаграфіі і геаінфарматыкі БДУ

На факультэце геаграфіі і геаінфарматыкі БДУ адкрываецца ўнікальная для Беларусі спецыяльнасць «геатэхналогіі турызму і экскурсійная дзейнасць». Яе міждысцыплінарны характар аб’ядноўвае ў адной праграме навучання адразу тры напрамкі – геаграфію, турызм і геаінфармацыйныя сістэмы. Пра моцныя бакі і кар’ерныя магчымасці новай спецыяльнасці распавёў дэкан факультэта Дзмітрый КУРЛОВІЧ і намеснік дэкана па вучэбнай рабоце Алена КАЛЬМАКОВА. – У факультэта ёсць пяцідзесяцігадовы вопыт...

Віктар Іўчанкаў: «Рабіць людзей крыху шчаслівейшымі…»

Загадчык кафедры медыялінгвістыкі і рэдагавання Віктар Іванавіч Іўчанкаў 28 чэрвеня святкуе 60-гадовы юбілей. Амаль палову жыцця ён прысвяціў працы ў БДУ. За гэты час стаў аўтарам больш чым 500 навуковых і метадычных работ, заснавальнікам даследчай школы дыскурснага аналізу СМІ ў Беларусі і адным з навуковых кіраўнікоў новай рэдакцыі «Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі». Віктар Іванавіч расказаў газеце «Універсітэт» пра тэндэнцыі...

Выпускны баль – 2022: трайное свята ў сценах БДУ

Рэктарскі баль у БДУ, які прайшоў 23 чэрвеня, стаў трайным святам для выпускнікоў і іх бацькоў, выкладчыкаў і адміністрацыі ўніверсітэта, адзначыў рэктар Андрэй Дзмітрыевіч Кароль. Гэта не толькі імпрэза ў гонар заканчэння чатырох- і пяцігадовай вучобы, нялёгкіх сесій, прафесійнага пошуку, але яшчэ і доўгачаканае свята пасля зацяжных абмежаванняў пандэміі і выдатная нагода сабрацца вялікай дружнай універсітэцкай сям’ёй у абноўленым унутраным...