Ад дыплома да размеркавання: як пяць выпускніц БДУ знайшлі свой шлях у прафесіі

Адны бачаць у размеркаванні гарантаванае працоўнае месца, іншыя – часовы этап жыцця. Для кагосьці гэта крок да мары, а для кагосьці – прыпынак перад новым рыўком. Пяць дзяўчат, якія скончылі БДУ, расказваюць пра свой вопыт размеркавання. Дар’я Чарняўская, наша першая гераіня, скончыла механіка-матэматычны факультэт і атрымала кваліфікацыю «Матэматык. Выкладчык матэматыкі і інфарматыкі». Практыкавацца ў прафесіі яна пачала яшчэ на другім...

Беларуска-кітайскі моладзевы форум прайшоў у БДУ

Унікальны беларуска-кітайскі моладзевы форум упершыню прайшоў у БДУ. Урачыстае адкрыццё адбылося 24 чэрвеня на базе Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку. Усяго гасцямі форуму сталі каля 200 таленавітых студэнтаў, маладых навукоўцаў і прадстаўнікоў органаў студэнцкага самакіравання. – Гэта новы крок да развіцця і ўмацавання плённага супрацоўніцтва дзвюх сяброўскіх краін, – заявіў рэктар БДУ Андрэй Кароль.    Паводле яго слоў, унікальнае мерапрыемства, арганізаванае па...

Юбілей заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага ансамбля танца «Крыжачок» БДУ: 80 гадоў на сцэне і ў сэрцы Беларусі

  Сёлета заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль танца «Крыжачок» БДУ адзначыў важную дату – 80-годдзе з дня заснавання. Сёння «Крыжачок» з’яўляецца адным з культурных брэндаў Рэспублікі Беларусь. За ўсе гады ён прайшоў доўгі і яркі шлях, аб’ехаў увесь свет і стаў неад’емнай часткай культурнага жыцця краіны. А пра тое, як прайшоў гэты важны дзень і чаму столькі танцораў выбіраюць...

Універсітэт – гэта людзі

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт стаў месцам сустрэчы не проста калег, а сапраўдных дынастый – сем’яў, чые імёны на працягу дзесяцігоддзяў непарыўна звязаны з гісторыяй і развіццём ВНУ. Дзень быў прысвечаны рэалізацыі праекта «З пакалення ў пакаленне. Дынастыі БДУ», закліканага захаваць і ўвекавечыць памяць пра тых, хто прысвяціў сваё жыццё служэнню навуцы і адукацыі. Праект стаў вынікам сумеснай і бесперапыннай архіўнай працы...

Мінск – Куала-Лумпур: Беларускія студэнткі пра свой досвед вучобы ў Малайзіі

Студэнткі журфака БДУ рызыкнулі пакінуць звыклы свет і адправіліся па веды ў іншы канец свету – у сонечную Малайзію. Што іх чакала за тысячы кіламетраў ад дома? Новыя сябры, экзатычная культура і неацэнны вопыт, які змяніў іх жыццё. Сёння яны дзеляцца сваімі ўражаннямі, распавядаюць пра складанасці адаптацыі, пра ўсходнюю гасціннасць і пра тое, як вучоба ў Куала-Лумпуры адкрыла для іх...

Вектар на Усход: БДУ пашырыў партнёрства з кітайскімі ВНУ

Афіцыйны візіт дэлегацыі БДУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём у КНР прадугледжваў шэраг дамоўленасцяў з ВНУ гэтай краіны з мэтай пашырэння партнёрства ў галіне навукі і адукацыі, а таксама ўмацавання трывалых сувязяў. БДУ стаў адным з арганізатараў Першага міжнароднага форуму па гуманітарным абмене ў Кітаі Маштабнае мерапрыемства – стартавая калектыўная ініцыятыва адкрытага 11 мая сумеснага Кітайска-беларускага цэнтра гуманітарных абменаў...

Адкрыта, цёпла і па сутнасці: як прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй у БДУ

29 сакавіка 2025 года факультэт журналістыкі БДУ адчыніў дзверы для абітурыентаў і іх бацькоў. У цёплы суботні дзень на Кальварыйскай, 9 сабраліся будучыя студэнты, выкладчыкі, выпускнікі, абітурыенты і іх родныя, каб пазнаёміцца, задаць пытанні і зразумець, як уладкавана жыццё на адным з самых прэстыжных факультэтаў краіны. Сустрэчу адкрыла Ганна Басава – прафесар кафедры і намеснік дэкана. Спачатку яна распавяла пра...


Форум «Маршрут поспеху»: БДУ адчыніў дзверы будучым педагогам

15 сакавіка ў Беларускім дзяржаўным універсітэце адбылася значная падзея для ўсіх, хто марыць звязаць сваё жыццё з педагогікай. Першы прафарыентацыйны форум «Маршрут поспеху» прыцягнуў увагу дзясяткаў абітурыентаў. Мэта форуму – умацаванне прэстыжу прафесіі педагога і інфармаванне абітурыентаў пра магчымасці навучання ў БДУ, уключаючы паступленне без экзаменаў, і ўмовы прафесійнага росту выпускнікоў. Адукацыйныя інавацыі і традыцыі На мерапрыемстве ўдзельнікі пазнаёміліся з...

З цеплынёй пра альма-матар

Штогод наш універсітэт выпускае сотні замежных студэнтаў. Нехта з іх застаецца і знаходзіць сваё месца ў Беларусі, нехта з’язджае. Але дзе б выпускнікі ні знаходзіліся, кожны з іх памятае альма-матар. Двое выпускнікоў расказалі, як склалася іх жыццё пасля таго, як яны атрымалі адукацыю ў нашай краіне. Лейлі Джумакулыева родам з сонечнага Туркменістана. Яна скончыла філфак у 2023 годзе па спецыяльнасці...

Адкрыта, цёпла і па сутнасці: як прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй у БДУ

29 сакавіка 2025 года факультэт журналістыкі БДУ адчыніў дзверы для абітурыентаў і іх бацькоў. У цёплы суботні дзень на Кальварыйскай, 9 сабраліся будучыя студэнты, выкладчыкі, выпускнікі, абітурыенты і іх родныя, каб пазнаёміцца, задаць пытанні і зразумець, як уладкавана жыццё на адным з самых прэстыжных факультэтаў краіны. Сустрэчу адкрыла Ганна Басава – прафесар кафедры і намеснік дэкана. Спачатку яна распавяла пра...

Вялікая перамога аб’ядноўвае: у БДУ прайшоў форум моладзі саюзнай дзяржавы

У БДУ прайшоў маштабны трохдзённы Патрыятычны форум моладзі Саюзнай дзяржавы, прымеркаваны да знамянальнай даты – 80-годдзя Вялікай Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Усяго ўдзельнікамі форуму сталі больш за 200 студэнтаў з БДУ і 20 ВНУ Расіі. – Год таму мы праводзілі першы патрыятычны форум моладзі. І сёння колькасна, геаграфічна аўдыторыя рас- це. Мэтай цяперашняга форуму з’яўляецца менавіта патрыятычнае ўздзеянне, выхаванне моладзі як...

Не проста вучоба: як Лізавета Занько ператварае студэнцтва ў яркую гісторыю

Яна не планавала ісці на журфак, але трапіла менавіта туды. Не ведала, як растлумачыць спецыяльнасць «інфармацыя і камунікацыя», але цяпер вывучае PR, рэкламу і маркетынг. Ліза Занько – прадстаўніца банка даных адоранай моладзі Беларусі, студэнтка БДУ, кіраўніца праектнага напрамку студсавета і чалавек, які верыць, што «святло ёсць у кожнага – трэба толькі не баяцца ззяць». Гераіня вучыцца на спецыяльнасці «інфармацыя...

Дынастыя Коршукаў: 81 год з БДУ

Дынастыю Коршукаў у БДУ прадстаўляюць доктар гістарычных навук, прафесар, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, аўтары навуковых прац. Педагагічны стаж дынастыі ў БДУ на сёння складае 81 год. Коршук Уладзімір Канстанцінавіч доктар гістарычных навук, прафесар. Педагагічны стаж у БДУ – 38 гадоў. Нарадзіўся 25 жніўня 1935 г. у гарадскім пасёлку Урэчча Любанскага раёна Мінскай вобласці. У гады Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся разам...

Віктар Анішчык – гонар фізфака

Сакавік 1945-га. Ішлі апошнія месяцы Вялікай Айчыннай вайны, а ў гарадскім пасёлку Наваельня, што на захадзе Беларусі, у сям’і Анішчыкаў нарадзіўся сын Віктар, будучы навуковец-фізік, прафесар, дэкан фізічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Бацька Віктара – Міхаіл Трафімавіч – быў адным з арганізатараў нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. У 1929 годзе сакратар Слонімскага акруговага камітэта КСМЗБ, у 1934 г. – сакратар...

Несмяротны подзвіг варвары Вырвіч

Сакавік – самы лепшы час, каб успамінаць пра моцных і смелых жанчын у гісторыі нашай краіны. Многія з іх абаранялі Радзіму ў часы Вялікай Айчыннай вайны. І адной з такіх гераінь была студэнтка БДУ Варвара Вырвіч. Дзяўчына нарадзілася ў Рэчыцы. Скончыўшы школу, яна паступіла ў Адэскі політэхнічны інстытут, але атрымаць дыплом не паспела – пачалася вайна. Разам з сяброўкай Варвара...

Новы ўзровень супрацоўніцтва з усходнімі партнёрамі

Намер пашырыць супрацоўніцтва ў галіне адукацыі і навукі стаў ключавым у праграме афіцыйнага візіту ў В’етнам і Кітай дэлегацыі БДУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём.  Узмацненне міжуніверсітэцкага ўзаемадзеяння, вызначэнне галін сумесных навуковых даследаванняў абмеркаваў Андрэй Кароль з калегамі В’етнамскага нацыянальнага ўніверсітэта (г. Ханой). Сёння гэта вядучы і найстарэйшы ўніверсітэт у сваёй краіне, супрацоўніцтва з якім БДУ вядзе з 2023...

«Разумнае і тонкае кіраўніцтва». Гісторыя Марыі Осіпавай

У маі будзе 80 гадоў, як адгрымелі апошнія залпы Вялікай Айчыннай вайны. Гэты юбілей – не проста дата ў календары, а сімвал адзінства, стойкасці і гераізму нашага народа, які адстаяў свабоду і незалежнасць Радзімы . У той час абаранялі краіну ўсе. Але імёны жанчын, дзякуючы якім мы сёння жывём, ведаюць нямногія. Напярэдадні Дня Перамогі ўспомнім Марыю Осіпаву – жанчыну ,...

«Навука любіць мэтанакіраваных»

  Штогод, пачынаючы з 2007 года, найлепшым аспірантам краіны прызначаюцца стыпендыі Прэзідэнта. Яны стымулююць маладых даследчыкаў у сферы навукі, спрыяюць падрыхтоўцы навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі. Стыпендыі Прэзідэнта Беларусі на 2025 год прызначаны 49 аспірантам, якія выконваюць дысертацыйныя даследаванні ва ўстановах адукацыі і навуковых арганізацыях у галіне тэхнічных, медыцынскіх, хімічных, эканамічных, педагагічных і іншых навук па актуальных і запатрабаваных для адпаведных...