З дакладнасцю да 100 мікраметраў. Біямеханікі з БДУ дапамагаюць вярнуць слых
Па даных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, ад зніжэння слыху пакутуюць каля 500 мільёнаў чалавек, і іх колькасць з кожным годам расце. Як беларускія навукоўцы сумесна з медыкамі распрацавалі матэматычную мадэль, з дапамогай якой праводзяцца аперацыі па паляпшэнні слыху, распавёў дэкан механіка-матэматычнага факультэта БДУ доктар фіз.мат. навук Сяргей БАСЯКОЎ. Нюансы тымпанапластыкі Нядаўна Сяргей Міхайлавіч атрымаў грант Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2020...