БДУ на TIBO–2017: “Пціч-М”, “Каліброўка”, ID-карты і трыбафатыка
З 18 па 21 красавіка праходзіць XXIV Міжнародны спецыялізаваны форум па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях TIBO–2017. Сярод удзельнікаў – прадстаўнікі Белдзяржуніверсітэта. Наведнікам выставы прапануецца інфармацыя па больш чым 30 навукова-тэхнічных распрацоўках БДУ. На ўрачыстым адкрыцці першы намеснік прэм’ер-міністра Васіль Мацюшэўскі зачытаў вітальнае пасланне ад Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. Ён адзначыў, што сёння інфармацыйныя тэхналогіі ўкараняюцца паўсюдна і змяняюць усе сферы...