Cтудэнты года–2016
У нашым універсітэце падведзены вынікі штогадовага конкурсу на званне «Студэнт года 2015/2016 навучальнага года» і вызначаны пераможцы і лаўрэаты па 4 намінацыях. Прадстаўляем найлепшых студэнтаў. Намінацыя «Лідар»: ПАДНАМІНАЦЫЯ «УНІВЕРСІТЭТ»: Ганна Гаморына, 4 курс, Інстытут журналістыкі «Для мяне БДУ – гэта магчымасці і людзі. Калі студэнты – твар універсітэта, то мы, студэнцкі актыў, яго душа. Менавіта мы ствараем гэту непаўторную атмасферу...