Адкрыта, цёпла і па сутнасці: як прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй у БДУ

29 сакавіка 2025 года факультэт журналістыкі БДУ адчыніў дзверы для абітурыентаў і іх бацькоў. У цёплы суботні дзень на Кальварыйскай, 9 сабраліся будучыя студэнты, выкладчыкі, выпускнікі, абітурыенты і іх родныя, каб пазнаёміцца, задаць пытанні і зразумець, як уладкавана жыццё на адным з самых прэстыжных факультэтаў краіны. Сустрэчу адкрыла Ганна Басава – прафесар кафедры і намеснік дэкана. Спачатку яна распавяла пра...

Вялікая перамога аб’ядноўвае: у БДУ прайшоў форум моладзі саюзнай дзяржавы

У БДУ прайшоў маштабны трохдзённы Патрыятычны форум моладзі Саюзнай дзяржавы, прымеркаваны да знамянальнай даты – 80-годдзя Вялікай Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Усяго ўдзельнікамі форуму сталі больш за 200 студэнтаў з БДУ і 20 ВНУ Расіі. – Год таму мы праводзілі першы патрыятычны форум моладзі. І сёння колькасна, геаграфічна аўдыторыя рас- це. Мэтай цяперашняга форуму з’яўляецца менавіта патрыятычнае ўздзеянне, выхаванне моладзі як...

Віктар Анішчык – гонар фізфака

Сакавік 1945-га. Ішлі апошнія месяцы Вялікай Айчыннай вайны, а ў гарадскім пасёлку Наваельня, што на захадзе Беларусі, у сям’і Анішчыкаў нарадзіўся сын Віктар, будучы навуковец-фізік, прафесар, дэкан фізічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Бацька Віктара – Міхаіл Трафімавіч – быў адным з арганізатараў нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. У 1929 годзе сакратар Слонімскага акруговага камітэта КСМЗБ, у 1934 г. – сакратар...

Несмяротны подзвіг варвары Вырвіч

Сакавік – самы лепшы час, каб успамінаць пра моцных і смелых жанчын у гісторыі нашай краіны. Многія з іх абаранялі Радзіму ў часы Вялікай Айчыннай вайны. І адной з такіх гераінь была студэнтка БДУ Варвара Вырвіч. Дзяўчына нарадзілася ў Рэчыцы. Скончыўшы школу, яна паступіла ў Адэскі політэхнічны інстытут, але атрымаць дыплом не паспела – пачалася вайна. Разам з сяброўкай Варвара...

Новы ўзровень супрацоўніцтва з усходнімі партнёрамі

Намер пашырыць супрацоўніцтва ў галіне адукацыі і навукі стаў ключавым у праграме афіцыйнага візіту ў В’етнам і Кітай дэлегацыі БДУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём.  Узмацненне міжуніверсітэцкага ўзаемадзеяння, вызначэнне галін сумесных навуковых даследаванняў абмеркаваў Андрэй Кароль з калегамі В’етнамскага нацыянальнага ўніверсітэта (г. Ханой). Сёння гэта вядучы і найстарэйшы ўніверсітэт у сваёй краіне, супрацоўніцтва з якім БДУ вядзе з 2023...

Выстава навуковых дасягненняў Беларусі адбылася ў НАН Беларусі. Што прадстаўляў БДУ?

  23 студзеня ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прайшла выстава навуковых дасягненняў, прымеркаваная да Дня беларускай навукі. Больш за 300 распрацовак і тэхналогій у выглядзе рэальных узораў, макетаў і мадэляў, а таксама каталогаў, прэзентацый было прадстаўлена гасцям. У моладзі ў трэндзе – навука! Мэта выставы – прадэманстраваць вынікі навуковых даследаванняў, эфектыўнасць інавацыйных праграм і сувязь навукі з вытворчасцю. Немалаважную ролю...

У будучыню праз прызму мінулага

  Гістарычнаму факультэту споўнілася 90 гадоў! За гэты час факультэт, як і ўвесь універсітэт, шмат чаго перажыў. Але не проста так кажуць, што ўсё рана ці позна вяртаецца да вытокаў. Вось і гістфак праз пэўны час вярнуўся ў сцены корпуса, з якога і пачалася ўся векавая гісторыя БДУ. У летапісе ўніверсітэта гэты корпус з’яўляецца будынкам №1. Само будаўніцтва дома прыпадае...


У здаровым целе бадзёры дух! Супрацоўнікі БДУ выпрабавалі сябе ў спартакіядзе

Многія супрацоўнікі нашага ўніверсітэта з нецярпеннем чакаюць канца студзеня, калі яны могуць з эмацыйным уздымам і сапраўднай спартыўным імпэтам, ды яшчэ ў добрай хвацкай кампаніі паўдзельнічаць у традыцыйнай спартакіядзе “Здароўе” на базе гасціннага САК “Брыганціна”.  27 студзеня пасля працоўнай фазы пятніцы ўсіх аматараў актыўнага адпачынку чакаў камфартабельны аўтобус, каб з максімальнымі выгодамі даставіць іх да месца прызначэння. Супрацоўнікі з задавальненнем...

Фітанцыды дапамогуць засцерагчыся ад вірусаў

З пачаткам зімовага перыяду арганізм чалавека падвяргаецца нападу разнастайных вірусаў (гэта найбольш спрыяльны перыяд для іх размнажэння), якія выклікаюць розныя вострыя рэспіраторныя вірусныя інфекцыі (ВРВІ). Гэта самыя распаўсюджаныя хваробы чалавека, яны складаюць да 90 % усіх выпадкаў інфекцыйных захворванняў. На іх хварэюць усё. ВРВІ уключаюць захворванні, шмат у чым падобныя адзін да аднаго. Усе яны выклікаюцца вірусамі, што пранікаюць у...

Ігар Вярэнчыкаў: «У гутарцы з людзьмі часцяком паказваю ім глобус»

У межах праекта “Асобы БДУ” мы пагутарылі з старшынёй прафкама супрацоўнікаў БДУ Ігарам ВЯРЭНЧЫКАВЫМ, які 30 гадоў прапрацаваў ва ўніверсітэце, большую частку з якіх на адказных пасадах. Ігар Раманавіч расказаў пра сямейныя традыцыі, выкладчыцкую дзейнасць на кафедры крыміналістыкі івыпрабаваныя кіраўніцкія прынцыпы.   – Ці існуюць навагоднія традыцыі ў Вашай сям’і?  – Новы год – сямейныя свята, таму навагодняя традыцыя ў нашай...

Як злавіць знічку. Касмічныя краявіды Віктара Малышчыца (+відэа)

Выкладчык Ліцэя БДУ Віктар Малышчыц, чые навуковыя інтарэсы – астраномія і астрафізіка, займаецца астрафатаграфій, здымае timelapse-відэа. Ён распавёў пра цяжкасці гэтых спраў, а таксама пра тое, чаму варта часцей глядзець на неба. Віктар Васільевіч узгадвае, што нават чытаць вучыўся па астранамічнай кніжцы “Што і як назіраць на небе” У. П. Цэсевіча, у якой уражвалі малюнкі і на той час першыя фотаздымкі...

Фізікі БДУ працягнуць працу ў ЦЕРН

У Навукова-даследчым інстытуце ядзерных праблем БДУ завяршыў працу семінар «LHC Days in Belarus 2017». На гэтым навуковым форуме падводзілі колькасныя і якасныя вынікі працы беларускіх навукоўцаў у эксперыментах на Вялікім адронным калайдары (ВАК) у Еўрапейскай арганізацыі ядзерных даследаванняў (ЦЕРН, Швейцарыя). У ім прынялі ўдзел больш за 30 навукоўцаў з НДІ ЯП, ЦЕРН, Аб’яднанага інстытута ядзерных даследаванняў (АІЯД, г. Дубна, Расія),...

Для чаго патрэбныя турнікеты? У БДУ ўводзяцца сістэмы кантролю і кіравання доступам

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў і ўказамі Прэзідэнта Беларусі, якія заклікаюць узмацніць кантроль бяспекі ў месцах масавага збору людзей, у БДУ ажыццяўляецца ўкараненне сістэмы кантролю і кіравання доступам. Ахоўнікаў, якія правяраюць дакументы на ўваходзе на тэрыторыю кампуса і карпусоў БДУ, з цягам часу заменяць турнікеты і сістэма відэаназірання. У асобных, найбольш датыкальных, месцах змены можна будзе пабачыць неўзабаве. Чаго...

Фестываль ВНУ раскрыў навуковы патэнцыял моладзі (+відэа)

БДУ стаў пляцоўкай  заключнага этапу фэстывалю моладзевай універсітэцкай навукі, які сабраў 17 студзеня старшакласнікаў, студэнтаў і маладых навукоўцаў. На ім былі падведзены вынікі цыкла мерапрыемстваў і вызначаны мэты на 2017 год – год навукі.   Фэстываль моладзевай універсі­тэцкай навукі арганізаваны Мініс­тэрствам адукацыі Беларусі з мэтай стымулявання цікавасці і прыцягнення ўвагі да навуковай дзейнасці навучэнцаў і студэнтаў і стаў адным з...

Газета «Універсітэт» БДУ становіцца мультымедыйным выданнем (+відэа)

Шаноўныя чытачы, наша газета імкліва эвалюцыянуе і набывае элементы мультымедыйнага выдання з дапамогай тэхналогій дапоўненай (змешанай) рэальнасці. Пры навядзенні камеры смартфона або планшэта на малюнак з пазнакай, на экране пачынаецца прайграванне дадатковага кантэнту – відэа, фота, анімаваных малюнкаў, 3D-графікі і інш. Дадзены эфект можна метафарычна назваць «ажыўленнем» газетнай паласы, што робіць газетныя публікацыі больш інфарматыўнымі і запамінальнымі. Функцыі дапоўненай рэальнасці...

У святле рэйтынгаў. Эксперт QS распавяла пра галоў­ныя фак­тары прасоўвання ўні­­вер­сітэтаў на сусветнай арэне (+відэа)

У БДУ ўпершыню прайшоў семінар «Міжнародныя рэйтынгі як інструмент інтэрнацыяналізацыі ўніверсітэтаў», на якім выступіла Зоя Зайцава – рэгіянальны дырэктар па Усходняй Еўропе і  Цэнтральнай Азіі кампаніі Quacquarelli Symonds (QS). У ім ўдзельнічалі больш за сто супрацоўнікаў БДУ і ін­шых ВНУ краіны, якія адказваюць за ўдзел універсітэтаў у між­народных рэйтынгах і прасоўванне імі­джу сваіх на­вучальных устаноў. Рэктар БДУ акадэмік Сяргей Абламейка...

Аб’явы

БЕЛАРУСКІ  ДЗЯРЖАЎНЫ  ЎНIВЕРСIТЭТ аб’яўляе конкурс на замяшчэнне пасад: ЗАГАДЧЫКАЎ  КАФЕДРАЎ: класічнай філалогіі, крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду, англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў; ПРАФЕСАРАЎ  КАФЕДРАЎ:  рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры, гісторыі старажытнага свету і сярэдніх вякоў; ДАЦЭНТАЎ  КАФЕДРАЎ:  агульнай фізікі, тэарэтычнай фізікі і астрафізікі, фізікі цвёрдага цела, вышэйшай матэматыкі, дыскрэтнай матэматыкі і алгарытмікі, вэб-тэхналогій і кам­п’ютарнага мадэлявання, тэарэтычнай і прыкладной...

«Канікулы ў Лагойску»: студэнты БДУ адчулі сябе гарналыжнікамі! (+відэа)

Рэцэптам выдатнага і вясёлага адпачынку 25 студзеня падзялілася пярвічная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў БДУ. Другі год запар яна паспяхова ладзіць спартыўна-аздараўленчае мерапрыемства на базе гарналыжнага комплексу «Лагойск». Тут галоўную дылему зімы – лыжы або сноўборд – вырашалі як студэнты, так і выкладчыкі. «Канікулы ў Лагойску» – сапраўднае маштабнае свята. На месца студэнтаў і супрацоўнікаў універсітэта дастаўлялі аж шэсць аўтобусаў, і гэта...