Інавацыйная адукацыя, высокатэхналагічнае супрацоўніцтва: новыя дамоўленасці БДУ і Кітая

Гэта стане магчымым дзякуючы рэалізацыі беларуска-кітайскага праекта «Інстытут інавацыйнай адукацыі пад эгідай БДУ». З боку Кітая выканаўцам выступае Хайнанскі цэнтр перадавога вопыту ў сферы міжнароднай адукацыі (г. Санья). Адпаведная дамова па арганізацыі дадзенай ініцыятывы была падпісана 18 сакавіка падчас афіцыйнага візіту ў Кітай дэлегацыі БДУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём. Рэктар БДУ адзначыў, што Інстытут інавацыйнай адукацыі не абмяжуецца кітайскім...

БДУ адзначыў Дзень Канстытуцыі

Напярэдадні Дня Канстытуцыі Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт правёў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Галоўнаму закону краіны. Сярод іх – дыялогавыя пляцоўкі, круглыя сталы, канферэнцыі, лекцыі, конкурсы і выставы. Удзельнікамі мерапрыемстваў сталі студэнты і супрацоўнікі розных факультэтаў, інстытутаў і падраздзяленняў БДУ. Цэнтральную частку падзей склала серыя дыялогавых пляцовак з удзелам дзяржаўных дзеячаў, прадстаўнікоў органаў улады, дэпутатаў. У якасці запрошаных гасцей выступілі Старшыня Канстытуцыйнага Суда...

Нестэрэатыпны бібліятэкар

«Памераць» навуку, вырашыць тэхнічныя непаладкі рознай цяжкасці і развеяць міфы пра прафесію можа супрацоўнік Фундаментальнай бібліятэкі БДУ Ягор СКОРЫЙ, з якім карэспандэнт газеты заступае на «змену» ў сакавіку. Наш працоўны дзень пачынаецца з прагляду электроннай пошты. Туды звычайна прыходзяць дакументы для платных паслуг ці вучэбныя праграмы, літаратуру з якіх выкладчыкі ўзгадняюць з супрацоўнікамі бібліятэкі. Першая змена доўжыцца з паловы дзявятай...

Свята ў коле «Сяброў» і калег

Ва ўніверсітэце прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Дню жанчын. Да святкавання галоўнай сакавіцкай даты далучыліся ўсе падраздзяленні і інстытуты БДУ. Напярэдадні свята супрацоўніц і студэнтак універсітэта радавалі акцыямі, флэшмобамі, выставамі і творчымі нумарамі. 6 сакавіка ў рэктараце прайшоў традыцыйны прыём, дзе да Дня жанчын прагучалі віншаванні ад рэктара Андрэя Караля і прарэктарскага корпуса. Філалагічны факультэт упрыгожыў дзень канцэртнай праграмай і відэазваротам...

Жаночаму руху ў БДУ сёлета 25 гадоў

Дзякуючы ініцыятыве адданых супрацоўніц ВНУ, летам 1999 года была афіцыйна зарэгістравана першая жаночая арганізацыя ў БДУ. Пад нязменным дэвізам «Verbо et facto» (у перакладзе з лацінскай – «Словам і справай») актывісткі ўжо чвэрць стагоддзя прапагандуюць ідэалы сапраўдных каштоўнасцяў, раўнапраўя і справядлівасці, ствараючы спрыяльныя ўмовы для жанчын у навуковым і працоўным асяроддзі ўніверсітэта. Спецыфіка жаночай супольнасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта праяўляецца ў...

Эканамічны факультэт – мінулае і сучаснасць

Эканамічнаму факультэту – 25 гадоў. Але яго гісторыя нашмат старэйшая і сыходзіць сваімі каранямі да самага пачатку існавання БДУ. Мінулае Навучанне спецыялістаў гэтага профілю ў Беларускім дзяржаўным універсітэце пачалося з моманту яго адкрыцця ў 1921 годзе. Гэта быў час станаўлення нацыянальнай акадэмічнай эканамічнай школы Беларусі. За падрыхтоўку студэнтаў адказвала аддзяленне факультэта грамадскіх навук (ФГН) універсітэта. Навучальны план зацвердзіла прадметная камісія...

Культурная разнастайнасць у БДУ

У Ліцэі БДУ адбылося свята «Дзень нацыянальных культур». Свае экспазіцыі прадставілі студэнты і магістранты з Азербайджана, Казахстана, Кітая, Турцыі, Таджыкістана, Туркменістана і Сірыі. Савет зямляцтваў распавёў пра традыцыі і звычаі гэтых краін. Унікальную культуру сваіх нацый арганізатары паказалі праз творы мастацтва, фатаграфіі, нацыянальныя стравы і традыцыйныя рамёствы. Так, студэнты з КНР здзіўлялі гасцей майстэрствам гульні ў сянці. Гэта кітайская версія...


Cтудэнты года–2016

У нашым універсітэце падведзены вынікі штогадовага конкурсу на званне «Студэнт года 2015/2016 навучальнага года» і вызначаны пераможцы і лаўрэаты па 4 намінацыях. Прадстаўляем найлепшых студэнтаў. Намінацыя «Лідар»: ПАДНАМІНАЦЫЯ «УНІВЕРСІТЭТ»: Ганна Гаморына, 4 курс, Інстытут журналістыкі «Для мяне БДУ – гэта магчымасці і людзі. Калі студэнты – твар універсітэта, то мы, студэнцкі ак­тыў, яго душа. Менавіта мы ствараем гэту непаўторную атмасферу...

Аб’явы

БЕЛАРУСКІ  ДЗЯРЖАЎНЫ  ЎНIВЕРСIТЭТ аб’яўляе конкурс на замяшчэнне пасад: ЗАГАДЧЫКАЎ  КАФЕДРАЎ:  стылістыкі і літаратурнага рэдагавання, фізічнага выхавання і спорту, дызайну, тэлебачання і радыёвяшчання, ПРАФЕСАРАЎ  КАФЕДРАЎ:  нелінейнага аналізу і аналітычнай эканомікі, сучаснай беларускай мовы, ДАЦЭНТАЎ  КАФЕДРАЎ:  заалогіі, мікрабіялогіі, рускай мовы, медыялогіі і вэб-журналістыкі, англійскай мовы гуманітарных факультэтаў, фізічнага выхавання і спорту, інтэлектуальных сістэм, аналітычный хіміі, гісторыі Беларусі новага і найнойшага часу, міжнароднага...

Як вас прывабіць? Хіба станчыць?..

Прафесар чытае лекцыю ўжо некалькі гадзінаў: – Прабачце, што я расказываю так падрабязна, у мяне няма гадзінніка. Голас з аўдыторыі: – За вамі вісіць каляндар. *** Заходзіць студэнт у пакой, дзе сядзяць выкладчыкі, і жаласным тонам: — Грамадзяне выкладчыкі, прабачце, што я да вас звяртаюся! Сам я не мясцовы, на вакзале скралі залікоўку з усімі ацэнкамі. Будзьце так літасьцівыя, пастаўце...

«У Новы год – разам!» Як прайшла святочная акцыя пярвічкі студэнтаў БДУ

21 снежня пярвічная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў БДУ дружна і весела сустрэла надыход новага, 2017, года святочнай акцыяй «У Новы год – разам!». Усе ўдзельнікі атрымалі самыя цёплыя пажаданніад Дзеда Мароза і Снягуркі, а таксама яркія навагоднія фота ў Instagram. Неардынарны вядучы не пакінуў нікога без увагі сваімі вясёлымі заваднымі конкурсамі, розыгрышамі і жартамі.Разам з прафсаюзным актывам кожны змог пацешна правесці...

Вялікі спорт у БДУ (+вiдэа)

У нашым універсітэце рэгулярна праводзяцца спартыўныя мерапрыемствы, святы і спаборніцтвы па розных відах спорту, студэнты штогод становяцца прызёрамі прэстыжных рэспубліканскіх і міжнародных турніраў. У рамках прэс-канферэнцыі пад дэвізам «Спартыўная эліта выбірае БДУ» 20 снежня былі падведзены спартыўныя вынікі года, а журналісты задалі пытанні рэктару акадэміку Сяргею Абламейку, спартсменам Джавіду Гамзатаву і Ігару Бокаму, а таксама старшаму выкладчыку кафедры фізвыхавання і...

Што чароўнага ў «Чароўнай майстэрні»? (+вiдэа)

Кожны ведае: Новы год – гэта час, калі самыя патаемныя мары спраўджваюцца! Тым больш прыемна, калі ты сам можаш зрабіць цуд для сваіх родных, сяброў, і, канешне ж, для тых, хто да гэтага мае вялікую патрэбу. Слоган «Чароўнай майстэрні» – «Падары чараўніцтва дзіцяці». Добрая акцыя прайшла 20 снежня ў Беларускiм дзяржаўным унiверсiтэце. Студэнты, супрацоўнікі Фундаментальнай бібліятэкі БДУ і людзі з...

Жарты ў бок, але толькі не падчас стэндапу на журфаку

 Упершыню ў Інстытуце журналістыкі БДУ прайшло неардынарнае мерапрыемства ­ў жанры стэндап. Сем журфакаўцаў – студэнты Канстанцін Баяндзін, Данііл Шаўроў, Таісія Ганчарук, Аляксандр Гурын, Яраслаў Пісарэнка, а таксама магістранты Павел Кіслы і Аляксандр Івулін – падрыхтавалі для гледачоў жартаўлівыя гісторыі пра саміх сябе. А яшчэ на сустрэчу завітаў таемны госць. Кожны з гэтай сямёркі не пабаяўся выйсці на сцэну, расказаць усім...

Віншуем прафесара Эдмунда Звяровіча з юбілеем!

30 снежня 2016 года – 80-гадовы юбілей у значнага беларускага матэматыка, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара, заслужанага работніка БДУ Эдмунда Іванавіча Звяровіча.   Эдмунд Іванавіч нарадзіўся ў 1936 г. ля станіцы Новаўладзімірскай Краснадарскага краю. Па заканчэнні Растоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта і аспірантуры ў г. Маскве працаваў у ВНУ Растова і Адэсы.   У 1975 г. доктар фізіка-матэматычных навук Э. І. Звяровіч пераязджае...

Зімовыя Дні адкрытых дзвярэй пачнуцца ў БДУ 26 снежня

Першымі ў гэты дзень будучых абітурыентаў сустрэнуць на факультэтах сацыякультурных камунікацый і хімічным. На наступны дзень, 27 снежня, сваіх гасцей будуць саветы бачыць у Ліцэі БДУ, Дзяржаўным інстытуце кіравання і сацыяльных тэхналогій. Факультэты біялагічны і даўніверсітэцкай адукацыі, а таксама Інстытут тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірылы прымуць школьнікаў 28 снежня. На факультэтах філасофіі і сацыяльных навук, фізічным, юрыдычным абітурыентаў чакаюць...

БДУ ў СМІ Беларусі

Інтэрв’ю рэктара БДУ Сяргея Абламейкі расійскаму часопісу «В мире науки» – «Университет растет вместе со студентами», №11, 2016. Пра правядзенне прэс-канферэнцыі з удзелам студэнтаў-алімпійцаў БДУ – wuz.by (12.12), edu.gov.by (16.12), sputnik.by, minsknews.by, радыё «Сталіца»,1 Нацыянальны канал Беларускага радыё, Беларусь 5, Мінск-ТБ (20.12), «Рэспубліка» (21.12). Маршал Сената Польшчы Станіслаў Карчэўскі сустрэўся са студэнтамі і выкладчыкамі філалагічнага факультэта БДУ – interfax.by, m.telegraf.by,...

Нашы юбіляры

01 студзеня Калацкая Людміла Уладзіміраўна, дацэнт кафедры інтэлектуальных сістэм 01 студзеня Урбановіч Аляксандр Іосіфавіч, дацэнт кафедры матэматычнага мадэлявання і кіравання 01 студзеня Макарава Тамара Іванаўна, прафесар кафедры экалагічнага і аграрнага права 01 студзеня Кандратовіч Наталля Міхайлаўна, дацэнт кафедры канстытуцыйнага права 02 студзеня Бурмакоў Аляксандр Панцялеевіч, дацэнт кафедры фізічнай электронікі і нанатэхналогій 03 студзеня Свораб Аляксандр Канстанцінавіч, дацэнт кафедры перыядычнага друку...