Ад дыплома да размеркавання: як пяць выпускніц БДУ знайшлі свой шлях у прафесіі

Адны бачаць у размеркаванні гарантаванае працоўнае месца, іншыя – часовы этап жыцця. Для кагосьці гэта крок да мары, а для кагосьці – прыпынак перад новым рыўком. Пяць дзяўчат, якія скончылі БДУ, расказваюць пра свой вопыт размеркавання. Дар’я Чарняўская, наша першая гераіня, скончыла механіка-матэматычны факультэт і атрымала кваліфікацыю «Матэматык. Выкладчык матэматыкі і інфарматыкі». Практыкавацца ў прафесіі яна пачала яшчэ на другім...

Беларуска-кітайскі моладзевы форум прайшоў у БДУ

Унікальны беларуска-кітайскі моладзевы форум упершыню прайшоў у БДУ. Урачыстае адкрыццё адбылося 24 чэрвеня на базе Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку. Усяго гасцямі форуму сталі каля 200 таленавітых студэнтаў, маладых навукоўцаў і прадстаўнікоў органаў студэнцкага самакіравання. – Гэта новы крок да развіцця і ўмацавання плённага супрацоўніцтва дзвюх сяброўскіх краін, – заявіў рэктар БДУ Андрэй Кароль.    Паводле яго слоў, унікальнае мерапрыемства, арганізаванае па...

Юбілей заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага ансамбля танца «Крыжачок» БДУ: 80 гадоў на сцэне і ў сэрцы Беларусі

  Сёлета заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль танца «Крыжачок» БДУ адзначыў важную дату – 80-годдзе з дня заснавання. Сёння «Крыжачок» з’яўляецца адным з культурных брэндаў Рэспублікі Беларусь. За ўсе гады ён прайшоў доўгі і яркі шлях, аб’ехаў увесь свет і стаў неад’емнай часткай культурнага жыцця краіны. А пра тое, як прайшоў гэты важны дзень і чаму столькі танцораў выбіраюць...

Універсітэт – гэта людзі

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт стаў месцам сустрэчы не проста калег, а сапраўдных дынастый – сем’яў, чые імёны на працягу дзесяцігоддзяў непарыўна звязаны з гісторыяй і развіццём ВНУ. Дзень быў прысвечаны рэалізацыі праекта «З пакалення ў пакаленне. Дынастыі БДУ», закліканага захаваць і ўвекавечыць памяць пра тых, хто прысвяціў сваё жыццё служэнню навуцы і адукацыі. Праект стаў вынікам сумеснай і бесперапыннай архіўнай працы...

Мінск – Куала-Лумпур: Беларускія студэнткі пра свой досвед вучобы ў Малайзіі

Студэнткі журфака БДУ рызыкнулі пакінуць звыклы свет і адправіліся па веды ў іншы канец свету – у сонечную Малайзію. Што іх чакала за тысячы кіламетраў ад дома? Новыя сябры, экзатычная культура і неацэнны вопыт, які змяніў іх жыццё. Сёння яны дзеляцца сваімі ўражаннямі, распавядаюць пра складанасці адаптацыі, пра ўсходнюю гасціннасць і пра тое, як вучоба ў Куала-Лумпуры адкрыла для іх...

Вектар на Усход: БДУ пашырыў партнёрства з кітайскімі ВНУ

Афіцыйны візіт дэлегацыі БДУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём у КНР прадугледжваў шэраг дамоўленасцяў з ВНУ гэтай краіны з мэтай пашырэння партнёрства ў галіне навукі і адукацыі, а таксама ўмацавання трывалых сувязяў. БДУ стаў адным з арганізатараў Першага міжнароднага форуму па гуманітарным абмене ў Кітаі Маштабнае мерапрыемства – стартавая калектыўная ініцыятыва адкрытага 11 мая сумеснага Кітайска-беларускага цэнтра гуманітарных абменаў...

Адкрыта, цёпла і па сутнасці: як прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй у БДУ

29 сакавіка 2025 года факультэт журналістыкі БДУ адчыніў дзверы для абітурыентаў і іх бацькоў. У цёплы суботні дзень на Кальварыйскай, 9 сабраліся будучыя студэнты, выкладчыкі, выпускнікі, абітурыенты і іх родныя, каб пазнаёміцца, задаць пытанні і зразумець, як уладкавана жыццё на адным з самых прэстыжных факультэтаў краіны. Сустрэчу адкрыла Ганна Басава – прафесар кафедры і намеснік дэкана. Спачатку яна распавяла пра...


Начальнік ваеннага факультэта Ігар Новікаў: “Жыццё – Айчыне, гонар – нікому”

Прафесія вайскоўца адна з самых незаменных. Гонар, воля і вытрымка – гэта пра іх, абаронцаў дзяржавы і грамадзян. І цікавасць да “людзей у пагонах” не згасае. З начальнікам ваеннага факультэта палкоўнікам Ігарам Анатольевічам Новікавым мы пагаварылі пра жыццё і прафесію. — Як праходзіць ваш дзень на ваенным факультэце?  — Кожны дзень напоўнены падзеямі, бо працэс навучання і курсантаў, і студэнтаў...

Тры іпастасі Анатоля Бензерука: гісторык, пісьменнік, журналіст

Падчас сустрэч з выпускнікамі, што дарыць люты, завітала да Анатоля Бензерука, якім па праву могуць ганарыцца і Гродзенскі ўніверсітэт імя Янкі Купалы, і БДУ. Ён аўтар дзевяці кніг, у якіх раскрываецца не толькі пісьменніцкі талент, але і вялікая цікавасць і любоў да гісторыі. Таксама Анатоль Расціслававіч праслаўляе і журналісцкую справу: з 2009 года працуе ў раённай газеце Жабінкаўшчыны “Сельская праўда”. ...

Студэнцкія гульні БДУ сабралі ўсіх інтэлектуалаў Беларусі (+відэа)

18-19 лютага на базе ліцэя БДУ прайшоў ІІІ рэспубліканскі фестываль “Студэнцкія гульні БДУ-2017”. Форум сабраў 36 камандаў з розных куточкаў нашай краіны. У яго рамках адбыліся спаборніцтвы па інтэлектуальных гульнях “Што? Дзе? Калі?”, “Эрудыт-квартэт”, “Медыя-гульні” і “БДУ-квіз”. Па традыцыі чэмпіянат “разумнікаў ды разумніц” адкрыўся выступленнем народнай харавой капэлы БДУ пад кіраўніцтвам Вольгі і Аляксандра Мінянковых. Таксама павітаць шматлікіх гасцей прыйшоў...

Мова Царквы: прапісныя ісціны. Айцец Сергій Гардун пра богаслужэнні па-беларуску (+вiдэа)

Напярэдадні кожнага міжнароднага Дня роднай мовы міжволі задумваюся пра беларускую мову – няўжо мы згадваем пра яе, душу народа, усяго толькі некалькі разоў на год, па святах? Ці можа яна, родная, быць не толькі мовай працы, штодзённых зносін, мовай выхавання дзяцей, але і сардэчнай мовай – мовай малітвы? Айцец Сергій Гардун, выкладчык Інстытута тэалогіі БДУ, шмат гадоў займаецца перакладам кніг...

Які фармат у БДУ? Гэта раскажуць твае фатаграфіі і відэаролікі

Любіш сачыць за жыццём праз аб’ектыў камеры? Жадаеш, каб твой універсітэт даведаўся пра гэта? У цябе ёсць выдатная магчымасць паўдзельнічаць у конкурсе фатаграфій і відэаролікаў “БДУ ў тваім фармаце”. На ўсе пытанні, якія могуць узнікнуць у навічкоў, адказала арганізатар праекта Марыя Баглай. – Марыя, як ўзялі на сябе адказнасць стаць кіраўніком праекта? Цяжка сумяшчаць вучобу з такой няпростай справай? –...

Квінтэсенцыя беларускай мовы. Выйшаў першы “Даведнік па літаратурнай праўцы” (+відэа)

У нядзелю на 24-й Мінскай міжнароднай кніжнай выставе адбылася прэзентацыя першага на Беларусі “Даведніка па літаратурнай праўцы” – настольнай кнігі для рэдактараў, якія працуюць з беларускім словам. Дваццаць гадоў над ёй працаваў дацэнт кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Iнстытута журналiстыкi БДУ Пятро Жаўняровiч. Падтрымаць Пятра Пятровіча, выкладчыка, рэдактара і перакладчыка, прыйшлі студэнты і калегі. Беларускі Разенталь  “Даведнік” – першае ў...

Стваральніца праекта “Карані” Кацярына Роўда: студэнтка, маці і паэтка

Сям’я можа быць крыніцай натхнення, упэўнена студэнтка філфака, двойчы маці, сябар Саюза пісьменнікаў і паспяховы арганізатар моладзевых праектаў у БДУ. Як у “КЛУмБы” адраслі “Карані”, чаму другое дзіцятка даецца лягчэй за першае, хто цэнтруе сусвет і дзе ўзяць добрага мужа – пра ўсё распавядае Кацярына Роўда. Мне хацелася назваць нашу гутарку “Простыя словы, простыя рэчы”, але чым больш думаеш пра...

Купідоны прыляцелі ў БДУ. Студэнты адсвяткавалі дзень Святога Валянціна (+вiдэа)

Свята закаханых любімы ўніверсітэт сустрэў вельмі маштабна. У холе галоўнага корпуса было размешчана шмат пляцовак, дзе кожны мог знайсці занятак на свой густ, а можа, і… сваё каханне, калі яно дагэтуль недзе блукала. Куды вядзе сапраўднае каханне? Кагосьці, можа, і на край зямлі, але лепш, каб у загс. Адчуць сябе сапраўдным жаніхом і нявестай, “зарэгістраваць” шлюб і атрымаць яго жартаўлівае...

Як выкладчыкам стварыць медыйны прадукт?

9 лютага ў БДУ пачала працу «Медыямайстэрня ўніверсітэцкага выкладчыка-2017». Першы семінар на тэму «Развіццё медыяпісьменнасці студэнтаў” правеў метадыст Дзмітрый Губарэвіч. На семінары выкладчыкі абмяркоўвалі актуальныя задачы, якія ставіць сучаснае інфармацыйнае грамадства перад універсітэтам. Плануецца, што далейшая праца медыямайстэрні дазволіць удзельнікам пазнаёміцца ​​з канкрэтнымі спосабамі развіцця медыяпісьменнасці студэнтаў, набыць вопыт выкарыстання разнастайных тэхнічных і праграмных сродкаў для стварэння медыйных прадуктаў, распрацаваць...

Аб’явы

НАВУКОВА-ДАСЛЕДЧАЯ ЎСТАНОВА «ІНСТЫТУТ ПРЫКЛАДНЫХ ФІЗІЧНЫХ ПРАБЛЕМ ІМЯ А. Н. СЕЎЧАНКІ» БДУ АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС НА ЗАМЯШЧЭННЕ ВАКАНТНАЙ ПАСАДЫ Старшага навуковага супрацоўніка па спецыяльнасці фізіка кандэнсаванага стану.     Тэрмін конкурсу – месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы накіроўваць на адрас: г. Мінск, вул. Курчатава, 7. Тэл.: 212-48-43.

Фёдар Фешчанка пра вайну: «З майго прызыву амаль нікога не засталося»

Удзельнікі праекта «Сувязь пакаленняў» сустрэліся з ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, выкладчыкам геаграфічнага факультэта БДУ з 1963 па 2002 гг., Фёдарам ФЕШЧАНКАМ, каб павіншаваць яго з 91- годзем і пагутарыць пра яго насычанае падзеямі жыцце. Мы, студэнты філалагічнага факультэта Дыяна Фідарава, Станіслаў Чахееў і Таццяна Кірэенкава, заві­талі ў госці да Фёдара Сяргеевіча, які амаль сорак гадоў прапрацаваў на кафедры эканамічнай геаграфіі...