БДУ запрашае размаляваць свае сцены ў стылі графіці

15 мая, 2014.

бгу граффити конкурс
Упершыню БДУ праводзіць конкурс графіці “Пакінь свой след у гісторыі ўніверсітэта”. Аўтарам найлепшых прац будзе прапанавана афармленне ў стылі графіці інтэр’еру сцен бібліятэкі Інстытута журналістыкі і факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ.
Мэтамі спаборніцтва з’яўляюцца стварэнне ўмоў для самарэалізацыі студэнцкай моладзі, падтрымка яе творчых ініцыятыў, папулярызацыя сучасных стыляў у культуры. Але ключавой ідэяй дадзенага конкурсу стала неабходнасць палепшыць стаўленне студэнцтва да бібліятэкі і наладзіць цеснае ўзаемадзеянне паміж імі. Сёння назіраецца зніжэнне попыту на паслугі гэтых інфармацыйных цэнтраў за кошт перавагі інтэрнэту і сучасных мультымедыйных тэхналогій. Таму дэкараванне памяшкання ўніверсітэцкай бібліятэкі мастакамі папулярнага вулічнага мастацтва – гэта першыя крокі да яе збліжэння з моладдзю. У сутнасці, гэта прызнанне стылю жыцця сучаснага грамадства, яго культуры і пераваг, а таксама стварэнне камфортнай прасторы для тварэння, пазнання і вучобы.
Удзельнічаць у конкурсе могуць дызайнеры, райтары, мастакі, графітысты, а таксама ўсе ахвотнікі. Канкурсантам неабходна распрацаваць эскіз свайго малюнка, які павінен быць выкананы ў адпаведнасці з тэмамі: “Мая Беларусь”, “Універсітэт” ці “Культура”. Пераможцы конкурсу атрымаюць магчымасць рэалізаваць свой праект на законных умовах з забеспячэннем усімі расходнымі матэрыяламі.
Працы прымаюцца да 15 чэрвеня па адрасе: г. Мінск, вул. Кальварыйская, д. 9, аўд. 108 ці па электронным адрасе: multimedialibbsu@gmail.com.
Арганізатарам конкурсу выступіла бібліятэка Інстытута журналістыкі і факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ.

Дадатковая. інфармацыя па тэл.: +375 17 259 70 36 (37), +375 29 775 87 83 (Анастасія Кандратовіч).

print

Вам таксама можа спадабацца: