Упершыню ў Беларусі праходзіць VI чэмпіянат свету сярод студэнтаў па веславанні на байдарках і каноэ

7 Aug, 2014.

gLMlti06dv8Студэнты і супрацоўнікі БДУ запрашаюцца на спартыўныя пляцоўкі VI чэмпіянату свету сярод студэнтаў па веславанні на байдарках і каноэ. Міжнароднае спаборніцтва праходзіць у Беларусі з 14 па 17 жніўня на базе вяслярнага канала ў г. Заслаўі. Уваход вольны. У гэтым годзе чакаецца самая рэкордная колькасць удзельнікаў за ўсю гісторыю чэмпіянату: звыш 250 весляроў з 21 краіны. У прыватнасці, сваіх спартсменаў прадставяць: Беларусь, Расія, Украіна, Вялікабрытанія, Бразілія, Польшча, Мексіка, Славакія, Чэхія, Малдова, Японія, Італія, Францыя, Фінляндыя, Кітайскі Тайбэй, Венгрыя, Нідэрланды, Казахстан, Бельгія, Данія і Грузія. Напрыклад,  у 2012 годзе ў спаборніцтвах прынялі ўдзел 169 спартсменаў з 18 краін. Актыўны ўдзел у падрыхтоўцы чэмпіянату прымае і наш БДУ. Усім спартсменам для пражывання прадастаўлены   інтэрнат БДУ №11 у Студэнцкай вёсцы. Акрамя таго, 80 валанцёраў-студэнтаў БДУ прыцягнуты для працы ў інфармацыйных, сэрвісных, перакладчыцкіх і прэс-цэнтрах. Усяго ў штабе добраахвотнікаў працаўладкавана каля 300 чалавек. Арганізатарамі спаборніцтваў выступілі Міністэрства адукацыі Беларусі і Рэспубліканскі цэнтр фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў. Суарганізатарамі - 20 міністэрстваў і ведамстваў, у першую чаргу, Міністэрства спорту і турызму нашай краіны і Грамадскае аб'яднанне «Беларуская федэрацыя каноэ». Дадатковая інфармацыя і праграма спаборніцтвы размешчана на афіцыйным сайце чэмпіянату.

чемпионат по гребле на байдарках и каноэ

Фотаздымкі з адкрыцця мерапрыемства глядзіце тут

print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *