Маладыя літаратары з “КЛУмБы” бяруць за ўзор творы Гарацыя і Ламаносава

9 Oct, 2014.

КЛУмБа У Беларускім дзяржаўным універсітэце адкрыўся клуб аматараў мастацкага слова "КЛУмБа". Функцыянаваць ён будзе на базе Фундаментальнай бібліятэкі БДУ. Яго стварэнне накіравана на развіццё цікавасці да чытання і літаратурнай творчасці студэнтаў і далучэнне іх да гістарычнай спадчыны Беларусі і сусветнай культуры. Мяркуецца, што клуб стане пляцоўкай для дыскусій і сустрэч навучэнскай моладзі з вядомымі пісьменнікамі і творчымі людзьмі. Тут плануецца правядзенне мноства тэматычных мерапрыемстваў: літаратурных гасцёўняў і вечароў, лекцый, круглых сталоў і майстар-класаў. Акрамя таго, клуб стане добрай альтэрнатывай "сцэны" для аўтараў-пачаткоўцаў. Іх творчасць ацэняць вядомыя беларускія крытыкі і літаратуразнаўцы, якія падзеляцца сваім досведам і прафесійнымі сакрэтамі. Сябрам клуба можа стаць любы студэнт, магістрант і аспірант БДУ. КЛУмБа Першае пасяджэнне клуба прайшло 30 верасня пад кіраўніцтвам старшыні гарадскога ўпраўлення "Саюза пісьменнікаў Беларусі" паэта Міхася Пазнякова. У рамках гэтай сустрэчы адбылася прэзентацыя выпуску часопіса "Белая вежа", у які ўвайшлі  вершы студэнтаў БДУ-пераможцаў конкурсу "Славянскі калейдаскоп". Кожны  паэт-пачатковец атрымаў у падарунак памятны выпуск з наказам ад М. П. Пазнякова. КЛУмБа На  сустрэчы вызначылі пераможцу літаратурнай гульні бурымэ, тон якой быў зададзены ў групе клуба "УКантакце". Пераможцай стала студэнтка філалагічнага факультэта Кацярына Роўда. Яна вялікадушна падзяліла прыз пераможцы – смачны яблычны пірог – паміж усімі, хто сабраўся. КЛУмБа Наступная сустрэча клуба адбудзецца 30 кастрычніка ў дзень нараджэння ўніверсітэта. Удзельнікам "КЛУмБы" прапанавалі напісаць творчае прысвячэнне альма-матар. Як узор высокай паэзіі супрацоўнікамі бібліятэкі былі прадэманстраваны творы Гарацыя і М. В. Ламаносава. Іх дарэвалюцыйныя выданні захоўваюцца ў зале для працы з кніжнымі помнікамі, дзе і ў далейшым будуць сустракацца маладыя таленты. Пра найбліжэйшыя планы клуба аматараў мастацкага слова вы можаце даведацца на афіцыйнай старонцы групы "УКантакце".
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *