У кожнага там свой лёс. “Госці” – фільм пра прытулак у Шчучынскім раёне

16 Dec, 2015.

  ScKphkTnBWg

У пачатку снежня кінаклуб “Фруза” на факультэце журналістыкі БДУ паказаў фільм-пераможцу у намінацыі “Найлепшы дакументальны фільм” “Лістапада–2015”.

Ганаровым госцем сустрэчы быў сам рэжысёр фільма, выпускнік факультэта журналістыкі БДУ спецыяльнасці журналістыка міжнародная Андрэй Куціла.o8BR-ZNiaOg

Андрэй зрабіў сваю новую кінастужку “Госці”. У аснове фільма рэальная гісторыя з жыцця Аляксея Шчадрова – хлопца з дзіцячага дома, які працаваў фельчарам хуткай дапамогі.

У адным з эпізодаў галоўны герой фільма гаворыць, што часта даводзілася падбіраць на вуліцах бяздомных, але праз некалькі кіламетраў іх зноў выкідалі на вуліцу. Пасле гэтага Алексей трапіў у турму за незаконны гандаль наркотыкамі і стаў нікому не патрэбным. Пасля вызвалення Аляксей арганізаваў прытулак, стаў прымаць хворых і даглядаць бедных.

“Ён і зараз дзейнічае ў вёсцы Аляксандраўка Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці”, – распавядае рэжысёр Андрэй Куціла.

Спачатку ў яго не было ў планах рабіць фільм. Ён зрабіў рэпартаж з месца дзеяння.

“Расказаў пра пару лёсаў, узяў інтэрв’ю хвілін на пяць. Там тады жыло, можа, чалавек дваццаць”.

Людзі жылі ў трох дамах, якія брат Луіджы (так празвалі Аляксея Шчадрова) купіў на ахвяраванні.

Час ад часу рэжысёр прязджаў наведваць людзей з прытулка ў Аляксандраўцы. Прывозіў прадукты і размаўляў з людзьмі.

“Здымаць фільм я рашыў толькі праз паўтара-два гады. Калі ў Луіджы засталося пад наглядам чалавек сем”.

458d06953e7c1142f9e9ecefa9959520

Усе сцэны знятыя ў дзвюх хатах: у якой жылі пастаяльцы і ў хаце Аляксея Шчодрына, дзе ён жыў з валанцёрамі.

“Аляксей не асабліва хацеў здымацца. Ён ідзе на кантакт. Пішуць пра яго артыкулы ў СМІ (ў снежні нават на tut.by). Я ведаю, што пасля мяне да яго хтосьці прыязджаў таксама здымаць кіно, але ён адмовіў. Параіў ісці да ксяндза і атрымаць блаславенне. А мне ён дазволіў здымаць, бо ўжо даўно ведаў”, – дзеліцца гісторыяй Андрэй Куціла.

Зараз прытулак застаецца неафіцыйным, то бок фактычна не мае ніякіх правоў. Таму мясцовая адміністрацыя праводзіць рэгулярныя рэйды – прыязджае да хат і забірае дакументы ці людзей “на агляд”.

“Я не магу стаць ні на бок адміністрацыі, ні на бок прытулку. Зразумела, калі ты арганізуеш такі прыстанак, ты мусіш выконваць санітарныя нормы, нормы пажарнай бяспекі. Немагчыма ўсё гэта давесці да розуму аднаму. Калі б я быў старшынёй сельсавета, я таксама б прязджаў і правяраў, у якіх умовах жывуць людзі”.

Таму і фільм у рэжысёра называецца “Госці”. Бо гэтыя людзі маюць толькі статус гасцей у хаце брата Луіджы.

8b079c7ba18b304f5159259b2ba6c6e7

“З іншага боку, я разумею Аляксея. Ён дае прытулак кожнаму. Прымае ўсіх. Аднойчы чалавек ад іх сышоў, скраўшы бензапілу, пасля ён паталефанаваў праз некаторы час і папрасіўся назад. Я б пасля такога чалавеку адмовіў. А Луіджы па-хрысціянску сказаў: “Добра. Прыязджай”, – распавядае рэжысёр.

А вось у дзяржаўных прытулках ёсць пэўныя правілы. Не прымаюць тых людзей, напрыклад, у каго ёсць сваякі і родныя. А некалькі людзей у прытулку Луіджы засталіся без хаты, бо іх выгналі і не прымалі сваякі.

“Чалавек піў калісьці. Сышоў з дома. Пасля вяртаецца: ужо дзверы зачыненыя. Ёсць людзі, якія нават з Расіі да Аляксея прыязджаюць. У кожнага там свой лёс. І кожны да гэтых людзей па-свойму ставіцца”.

Бо зараз Аляксей Шчадроў знаходзіцца паміж мясцовай адміністрацыяй і касцёлам, якія маюць да яго прытулку прытэнзіі.

“Каталіцкая царква таксама не можа падтрымліваць яго на сто адсоткаў. Таму што тады ім трэба будзе даваць прытулку грошы, будаваць месцы для людзей. Плюс Луіджы сам не хоча ні з кім супрацоўнічаць”.

Каб здымаць фільм, Андрэй Куціла наведваўся таксама і ў прытулкі кругласутачнага знаходжання.

“Я паездзіў, паглядзеў. Не трэба думаць, што ў дзяржаве няма ніводнага прытулку, які б не браў людзей. Прымаюць, але не могуць прыняць былога крымінальніка ці чалавека, ад якога дрэнна пахне. А куды ім ісці?”

Але акрамя пералічаных, у Луіджы таксама знаходзяцца людзі, якія маюць дрэнныя стасункі з бацькамі.

“У прытулку быў малады хлопец 26 гадоў. Яго бацькі пілі. І іншага месца, дзе жыць, у яго не было. Ён працаваў у прытулку. І так часта здараецца. Дзеяздольныя людзі агароды саджалі. Раней там былі свінні. Потым іх забаранілі трымаць”.

Але зараз прытулак існуе за ахвяраванні, якія Луіджы атрымлівае таксама і з паездак у Ватыкан.

У фільме Луіджы падыходзіць да бяздомнага ў Італіі і аддае яму сваю ваду і ежу.

“Першы дзень мы прыйшлі з камерай на плошчу здымаць тое-сёе для сябе. Праз пару дзён мы прыйшлі здымаць Аляксея. Нас затрымала паліцыя і папрасіла выдаліць здымкі. Таму ўсё, што мы здымалі – гэта па-за плошчай, за агароджай”, – расказвае пра вопыт здымкаў рэжысёр.

Пасля фільма застаецца толькі думаць пра жыццё гэтых людзей.

“Калі я вучыўся на факультэце журналістыкі на першым-другім курсе, я такое кіно не глядзеў. Непадрыхтаванаму гледачу можа быць не тое, што нецікава, а проста сумна. Там зрузумела ўсё у плане логікі і характараў. Няма патаемных рэчаў, бо гэта простае жыццё”.

Фаіна НАКАНЕЧНАЯ

print

Вам таксама можа спадабацца: