“Студэнці рай” у горадзе фізікаў

8 Oct, 2014.

IDm2AmlJa4g Працягваем знаёміць вас у межах праекта “Магчымасці з БДУ” з студэнтамі-удзельнікамі розных адукацыйных праграм, якія рэалізуюцца ў нашым універсітэце. Наступная наша суразмоўца Вераніка ЕРМІЛАВА, студэнтка 5 курса фізічнага факультэта, якая распавяла нам пра сваю стажыроўку ва Універсітэце імя Ф. Шылера г. Ены, што ў Германіі. - Добры дзень, Вераніка! Чула шмат пра Вас (з добрага боку). Кажуць, выдатная дзяўчына, якая валодае розумам і прыгажосцю, дзейнічае ў кірунку да мэты. Навучанне за мяжой – гэта таксама было адной з Вашых мэт? Вераніка: Добры дзень! Дзякуй, прыемна чуць такія словы.  Несумнеўна, тым больш я ведала, што гэта цалкам здзяйсняльная мэта. - Якія былі першыя дзеянні? Вераніка: БДУ даволі цесна супрацоўнічае з некаторымі ВНУ Германіі (напрыклад, Енскім універсітэтам імя Фрыдрыха Шылера, у якім я, уласна, і знаходзілася), таму штогод вылучаюцца стыпендыі для студэнтаў, якія прайшлі конкурс. Што ўяўляў з сябе конкурс: напачатку кожнага навучальнага года праводзіцца тэсціраванне па нямецкай мове для студэнтаў 3–4 курсаў, у якім, наколькі мне вядома, удзельнічаюць некалькі чалавек з кожнага факультэта (інфармацыю пра дадзены конкурс даведалася, у сваю чаргу, ад выкладчыцы нямецкай мовы на факультэце). Далей студэнты, якія паспяхова прайшлі тэсціраванне, атрымліваюць магчымасць наведваць курсы нямецкай мовы на працягу дадзенага навучальнага года для падрыхтоўкі да выніковага іспыту, па выніках якога і дадатковага сумоўя ва ўпраўленні міжнародных сувязяў БДУ вызначаліся шчаслівыя ўладальнікі стыпендый ва ўніверсітэты Ены, Бохума і Лейпцыга. _VolMQT8PSA - Найбольш складаныя этапы, з якімі сутыкнуліся. Дзе трэба быць асабліва напагатове, каб укласціся ў даты і каб усё прайшло гладка? Вераніка: У прынцыпе, нейкіх складанасцяў узнікаць і не павінна зусім, калі ўсё рабіць загадзя. Што да інфармацыі, то, да прыкладу, на сайце пасольства Германіі можна атрымаць поўны пералік неабходных працэдур і дакументаў для атрымання студэнцкай візы. Калі прытрымлівацца ўказаных там тэрмінаў, тое ўсё будзе праходзіць досыць проста і гладка, але, вядома ж, парады ў некаторых дэталях ад сяброў і знаёмых, якія ўжо мелі падобны досвед, яшчэ больш спрашчалі ўвесь працэс. У маёй сітуацыі адзіная напружанасць узнікла з нагоды афармлення неабходных дакументаў па пераносе сесіі на факультэце. Але тут ужо, як той казаў, сама вінаватая: маю звычку ўсё адкладаць "на потым". - Сустракаліся, напэўна, добрыя людзі на шляху ў БДУ, хто гэта быў? Вераніка: Вялікую падтрымку атрымала ад УМС БДУ, прычым па пытаннях, якія ўзнікаюць як да ад'езду, так і па прыездзе. - Распавядзіце падрабязней пра месца Вашай стажыроўкі. Універсітэт, краіна, горад. Вы ўніверсітэт выбіралі самастойна, ці ад Вас патрабавалася толькі згода па прапанаваным варыянце? Вераніка: Мне пашчасціла правесці семестр навучання ў горадзе Ена (Германія), які нездарма завуць "студэнцкім раем": горад знаходзіцца ў вельмі маляўнічым месцы сярод узгоркаў, у якім чацвёртая частка ўсяго насельніцтва – студэнты! NqPkKy06kwsУніверсітэту імя Фрыдрыха Шылера ўжо больш за 450 гадоў, яго студэнтамі былі многія выбітныя асобы, такія як Карл Маркс, Готфрыд Вільгельм Лейбніц і іншыя. Як я ўжо пісала раней, стыпендыі ў рамках дадзенай праграмы акрамя Ены можна было атрымаць у Бохум і Лейпцыг. Свае жаданні неабходна ўказваць і абгрунтоўваць у матывацыйным лісце, а там ужо як пашанцуе (я атрымала тое, што і жадала). BxeU6OfCXyw - Гэта праўда, што горад, у якім Вы былі, горад фізікаў. Чаму? Вераніка: Так, гэта сапраўды так. У Ене былі заснаваны такія знакамітыя прадпрыемствы, як Carl Zeiss і Jenoptik, якія займаюцца вытворчасцю аптычных прыбораў. Таму я б сказала, гэта не проста горад фізікаў, а горад оптыкаў.  Перспектыва працаваць і практыкавацца на такіх прадпрыемствах (і шматлікіх іншых) прыцягвае студэнтаў з розных гарадоў Германіі і не толькі. Таксама ў Ене праводзіцца мноства навуковых канферэнцый, у якіх удзельнічалі (ці рэгулярна ўдзельнічаюць) многія выкладчыкі фізічнага факультэта БДУ. - Як Вас прынялі? Як увогуле прымаюць беларусаў? lH8Tl9Hsp50 Вераніка: У першыя ж хвіліны свайго знаходжання пачувалася камфортна, бо проста на вакзале мяне сустрэў вельмі прыязны т’ютар, які не даў магчымасці разгубіцца ў першыя дні і ўзяў большасць арганізацыйных пытанняў на сябе: рэгістрацыя ва ўніверсітэце, адкрыццё банкаўскага рахунку і гэтак далей. Ена вельмі насычана замежнымі студэнтамі, сабранымі з усіх куткоў зямлі, таму першыя пары тыдняў семестра там арганізоўваецца мноства мерапрыемстваў, якія дазваляюць хутка завесці новыя знаёмствы і адчуць сябе "ў сваёй талерцы". - Якія пытанні прыйшлося вырашаць на месцы? Троху парад з досведу. Вераніка: Ва ўніверсітэце Ены створаны ўсе ўмовы для замежных студэнтаў. 1P5pjgO8t18Так, існуе адмысловы сайт з календаром, у якім паказаны ўсе неабходныя дзеянні па прыездзе з пажаданымі тэрмінамі выканання, а прымацаванне да замежных студэнтаў т’ютараў робіць з'яўленне цяжкасцяў амаль немагчымым. Такім чынам, усе арганізацыйныя пытанні вырашаліся сходу! Адзінае, з чым трэба быць асцярожным, гэта працягванне візы. Наколькі мне вядома, не толькі ў Ене досыць цяжка прызначыць час у візавым аддзеле для яе працягвання, таму лепш загадзя заняцца дадзеным пытаннем, каб не апынуцца з пратэрмінаванай візай. - Навучальны працэс. Ці ёсць розніца паміж нашым і замежным? Вераніка: У самой структуры навучальнага працэсу адрозненні велізарныя, але пра гэта, напэўна, ужо не раз пісалася ў папярэдніх інтэрв'ю. Але ўсё адно адзначу, што магчымасць самому планаваць свой навучальны план – гэта, вядома, больш перавага. Мне здаецца, гэта робіць студэнтаў больш адказнымі і дазваляе вывучаць якраз тое, што іх сапраўды цікавіць. Напэўна, менавіта таму там вельмі часта можна сустрэць студэнтаў, якія на палове свайго навучання вырашылі змяніць спецыяльнасць.  Таксама хацела б адзначыць адмысловую навучальную атмасферу, якая сама схіляе праводзіць час за навуковай літаратурай у бібліятэках універсітэта. - Чулі пра Ваш намер здаць іспыт вельмі патрабавальнаму прафесару. Хто ён? І ці так ён патрабавальны? Вераніка: Былі моманты, у якія я пачынала шкадаваць пра дадзенае рашэннею Гэты іспыт адносіўся да такога тыпу, што калі ты не цалкам гатовы, то лепш яго перанесці на месяц, а то і на семестр! Прымаў яго прафесар Інстытута матэрыялазнаўства Dr. Klaus D. Jandt, які правёў вялікую колькасць даследаванняў у галіне палімераў і біяматэрыялаў у Германіі, Вялікабрытаніі і ЗША. Канспектаванне адказаў студэнта і наяўнасць асістэнта – звычайная справа для падобнага роду іспытаў, аднак нечаканым стала наяўнасць таймера і фіксаванне часу, неабходнага для кожнага адказу. - Здача іспыту яму была абавязковай, ці гэта было проста Вашым жаданнем праверыць свае сілы? Чым усё скончылася?) Вераніка: Не, у рамках дадзенай праграмы студэнты самі вырашаюць для сябе, што здаваць, а што не, і ці здаваць наогул.  Што да самога іспыту, то, нягледзячы на ўсю яго жлосткасць, атмасфера заставалася спрыяльнай, і ўсё прайшло паспяхова! - Што вы жадалі атрымаць ад дадзенай стажыроўкі? Вераніка: Напэўна, асноўнае – гэта паспрабаваць сябе на іншым узроўні, атрымаць зарад матывацыі развівацца далей. - Атрымалі гэта? Вераніка: Без сумневаў! Вынік адназначна перасягнуў усе чаканні. Калі мяне пыталі, ці каштавала гэта ўсё такога напружанага верасня з усімі залікамі і іспытамі за папярэдні семестр, адказ быў упэўненае "Так!". - Вераніка, дзякуй за адказы. І пару слоў пра БДУ. Якую ролю іграе Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у Вашым жыцці.? Вераніка: У першую чаргу хочацца сказаць БДУ велізарнае дзякуй за такую выдатную магчымасць, якая была мне дадзена! Вядома, існуе мноства падобных праграм, аднак з БДУ ўсё становіцца значна бліжэйшым і даступнейшым. Такім чынам, БДУ для мяне – гэта дзверы ў будучыню, якая адкрывае незлічоныя магчымасці, а таксама сродак дасягнення мэт! Гутарыла Наталля КАПАЦЭВІЧ, метадыст УВРМ pU0xh-Xek5M  
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *