Яўген Табула. Пра кастынг “Беларусь 5”, прафесію каментатара і “канапавых экспертаў”

12 Feb, 2015.

Табик Студэнт чацвёртага курсу журфака Яўген Табула выйграў другі кастынг каментатараў, арганізаваны спартыўным тэлеканалам "Беларусь 5". 16 абзацаў пра конкурс, дзіцячыя мары і першы эфір. Чаму Ды неяк з ранняга дзяцінства захацелася быць менавіта каментатарам. Хай быў яшчэ малы, але ўжо сцяміў, што гэта вельмі кайфовая праца. Ты прыходзіш, глядзіш спартыўную падзею, якую глядзеў бы і так, навязваеш усёй краіне меркаванне ў трактоўках эпізодаў і атрымліваеш за гэта грошы. Натуральна, жаданне стаць каментатарам выявілася праз любоў да спорту. Вельмі моцную любоў. Нават не ведаю, адкуль у мне гэта. Бо ў бацькоў са спортам адносіны вельмі прахалодныя. Яны нават забаранялі мне займацца футболам, таму што гэта адымала час ад вучобы. На жаль, бацькі перамаглі. Я прапускаў шмат трэніровак, талентам самародка не валодаў, таму футбаліст выйшаў з мяне, мякка кажучы, пасрэдны. Калі я быў у 11 класе, дзіцячы трэнер сказаў, што ў выпадку пралёту з паступленнем ён будзе рады мяне бачыць у міні-футбольнай камандзе "Рэчыца". Але я, дзякуй богу, паступіў у Інстытут журналістыкі БДУ. Як так выйшла Умовы кастынгу былі вельмі простыя. Выбіраеш любую спартыўную падзею, запісваеш каментар, зводзіш гук і відэа ў якой-небудзь праграме і адпраўляеш дыск у дырэкцыю тэлеканала "Беларусь-5". Далей застаецца толькі дачакацца званка.HJ_o3rqQZhE Не памятаю, чаму я не адправіў запіс на першы падобны конкурс. Напэўна, палічыў, што яшчэ занадта малы. А праз год вырашыўся адправіць. Сумленна і нясціпла скажу, што за 2014-ы я вельмі паразумнеў і пасталеў. Усё дзякуючы маёй дзяўчыне. Калі б не яна, можа, я б ізноў на канапе праседзеў. Вырашыў не “каменціць” футбол, бо разумеў, што 90 адсоткаў дасланых дыскаў будуць менавіта з гэтым відам спорту. Выбіраў паміж баскетболам і біятлонам. “Баскетам” займаўся 4 гады, а біятлон глядзеў гадоў з сямі. У выніку зрабіў выбар на карысць зімовага віду спорту. Кіраваўся логікай, што пасля восені ідзе зіма, пачынаецца новы сезон, і я змагу хутка сябе выявіць. У прынцыпе, не пралічыўся. Вернемся да кастынгу. За тыдзень да суднага дня мне патэлефанавалі з тэлеканала. Сказалі, што я прайшоў адбор, што чакаюць мяне вось такога чысла ў вось такі час у вось такім месцы. За пару дзён да кастынгу патэлефанавалі яшчэ раз і спыталі, які від спорту я буду каментаваць. Ну, і ўсё. Надышоў той дзень. Прыехаў адным з першых. Усяго сабралася, калі не падманвае памяць, 11 чалавек. Я каментаваў біятлон, яшчэ адзін хлопец плаванне, а ўсе астатнія футбол. Як мы з гэтым справіліся, можна было ўбачыць у інтэрнэце на сайце "Прэсбола", "Беларусь-5" і TUT.BY. Скажу, што калі хваляванне і не зашкальвала, то было блізка да гэтага. І добра, што я каментаваў другім, не чакаў доўга. Так бы яшчэ мацней сябе накруціў. Мне за пяць мінуць да каментара сказалі, што ўключаць жаночы мас-старт з Алімпійскіх гульняў у Сочы. Але ўключылі пераследаванне. Мяне гэта збянтэжыла. Папрасіў уключыць нанова, каб знайсці ў інтэрнэце хоць бы стартавыя пратаколы. На гэта далі хвіліны. Пратаколы загрузіцца не паспелі, але я хоць бы перавёў дух. Але пераследаванню быў не вельмі рады, таму што для каментавання гэтага віду біятлона трэба абавязкова ведаць вынікі спрынту. Але нічога, сітуацыі бываюць і больш экстрэмальныя. Пасля таго, як усё “адкаменцілі”, нас чакаў другі этап кастынгу. Усе запрашаліся на гутарку да журы. А ў журы былі дырэктар тэлеканала Павел Вячаслававіч Булацкі, яго намеснік Вадзім Віктаравіч Лявада і каментатары Сяргей Мацкевіч, Павел Баранаў, Мікалай Хадасевіч. Па аповедах іншых, ім давалі лісты з прозвішчамі вядомых беларускіх спартсменаў, і яны павінны былі адказаць, хто да якога віду спорту адносіцца і чым знакаміты. Мне такі лісцік не далі. Мабыць, падумалі, што для мяне залёгкая задача. Пагаварылі наконт майго ўзросту. Ён не зусім задавольваў журы, і я гэта разумеў і падзяляў. Таксама спыталі, чым я магу дапамагчы каналу. Шмат смяяліся. І сказалі, што калі я спатрэблюся, то патэлефануюць. Прыкладна праз два тыдні раздаўся званок ад Вадзіма Віктаравіча Лявады. Ён паведаміў, што я прайшоў і што неабходна з'явіцца на гутарку да дырэктара тэлеканала. Вось дык вось. Першы раз Нас – пераможцаў конкурсу каментатараў – курыруе Сяргей Іванавіч Мацкевіч. Я патэлефанаваў яму, і ў гутарцы вырашылі, што дэбютаваць буду на мужчынскай эстафеце ў Рупольдынгу ў пары з Ганнай Любянковай. За пару дзён да эфіру стэлефанаваліся з Аняй. Да гэтага бачыліся аднойчы, але можна сказаць, што пазнаёміліся па тэлефоне. Яна дала мне пару парад па падрыхтоўцы, і мы дамовіліся, за які час да эфіру сустрэнемся. Прыехаў у Белтэлерадыёкампанію за тры гадзіны да гонкі. Да гэтага прачнуўся ў 6 раніцы, працягваў падрыхтоўку. Перагледзеў папярэднюю эстафету і з каментаром Ані Любянковай, і з працай Дзмітрыя Губерніева. Хваляванне прыйшло хвіліны за тры да эфіру. У момант, калі рэжысёр трансляцыі стаў весці зваротны адлік. Я разумеў, што першы эфір не будзе без памылак, і спадзяваўся, што першая памылка мяне разняволіць. Ледзь затармазіў ужо з першай фразай – гэта зайграў мандраж. І не разняволіўся, нават наадварот, троху заціснуўся. Бо біятлон – самы рэйтынгавы від спорту на нашым ТБ. 39993 Разумеў, што мяне цяпер слухае вельмі вялікая колькасць людзей, якія ў асноўнай масе наладжаны супраць каментатара. Чаму? Думаю, многія былі б не супраць папрацаваць спартыўным каментатарам. І калі чуюць у эфіры памылку, то не выпускаюць шанец сказаць пару ласкавых. Чамусьці ўсім здаецца, што яны разбіраюцца ў любым відзе спорту лепш, чым голас з-за кадра. Але на мільярд адсоткаў упэўнены, што пасадзі тысячу такіх экспертаў за мікрафон – і талковых “спяцоў” апынецца чалавекі два-тры. Гонка атрымалася цікавай. Да самага фінішу захоўвалася інтрыга. Што да маёй працы, то адразу пасля эфіру мне здалося, што гэта пэўны правал. Што цяпер прыйдзе хто-небудзь з начальства і папросту мяне прыстрэліць. Натуральна, напісала нямала знаёмых. Сталі віншаваць з дэбютам, пісаць, што я прыгажунчык. Але я ў той момант не ўспрымаў нічога. Мне вельмі жадалася паглядзець на сваю працу з боку. У той жа дзень на "Беларусь 5" круцілі паўтор. Паглядзеў і троху супакоіўся – не настолькі агідна. Не буду зважаць на хваляванне. Застаўся незадаволены інтанацыяй. У некаторых момантах казаў так, быццам чытаю з ліста, хоць гэта было не так. Яшчэ месцамі праскокваў нейкі калгасны акцэнт. Хоць над гаворкай я працаваў вельмі шмат, займаўся ў двух выкладчыкаў, якія лічацца нйалепшымі ў краіне. Але падчас першага эфіру ўсе напрацоўкі зляцелі, і гаворкай застаўся незадаволены. Да таго ж, бліжэй да фінішу язык стаміўся ад такой інтэнсіўнай працы, і шматлікія словы зажаваліся. Адзінае, чым застаўся задаволены, так гэта матчасткай. Усё-ткі ў біятлоне разбіраюся нядрэнна, і, здаецца, памылак не дапусціў. Наперадзе другі эфір. І ведаеце, хваляванне яшчэ мацнейшае, чым перад дэбютам. Спадзяюся, адпрацую яго значна лепш, буду прагрэсаваць і калі-небудзь нашы тэлегледачы мяне палюбяць. Мікіта КІСЯЛЕЎ 3
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *