Вучоба ў БДУ – гэта час маг­чымасцяў! Названы імёны найлепшых студэнтаў года (+відэа)

5 Jan, 2018.

Вынікі конкурсу «Студэнт года» падведзены ў БДУ. Пераможцы вызначаны ў чатырох намінацыях.

У катэгорыі «Навука» сярод прыродазнаўча-тэхнічных навук найлепшай стала пяцікурсніца фізічнага факультэта Таццяна Качаткова;   сярод сацыяльна-гуманітарных – чацвёртакурсніца юрыдычнага факультэта Эльжбета Скшыдлеўска.
У намінацыі «Лідар» адзначаны тры пераможцы ў катэгорыі «Універсітэт» – чацвёртакурснік   Інстытута журналістыкі Кірыл Ка­рабан і пяцікурсніца хімічнага факультэта Кацярына Фянчук, у ка­тэгорыі «Факультэт» – чацвёртакурсніца хімічнага факультэце Анастасія Шабан.
У намінацыі «Спорт» пераможцам прызнаны трэцякурснік фа­культэта філасофіі і сацыяльных навук Глеб Алексін, а ў «Культуры» перамогу атрымала студэнтка трэцяга курса Інстытута журналістыкі Лідзія Заблоцкая.
Перамога ў конкурсе «Студэнт года» прысуджаецца студэнтам, якія дасягнулі высокіх паказчыкаў  у навукова-даследчай працы, грамадскім, спартыўным і культурным жыцці нашага ўніверсітэта, а так­сама дзейнасці ў органах студэнцкага самакіравання за 2016/2017 навучальны год.
Усяго ў конкурсе ўдзельнічалі  69 студэнтаў, якія маюць найлеп­шыя вынікі ў сваёй адукацыйна- навуковай і грамадскай дзейнасці.

Намінацыя «Культура»
Лідзія Заблоцкая, прадстаўнік Беларусі на міжнародным песенным конкурсе Youthvision (4 месца, Азербайджан, Баку), ула­дальнік гран-пры раённага фэсту патрыятычнай песні, прысвечанага 40-годдзю стварэння Маскоўскага раёна г.Мінска, старшыня Творчага саюза БДУ, старшыня Творчага
саюза Інстытута журналістыкі БДУ, ідэйны натхняльнік і арганізатар універсітэцкага паэтыч­нага форуму, арганізатар фэсту першакурснікаў «YFM. #тынаволне»:


– БДУ – гэта неверагодная пляцоўка, каб максімальна ярка раскрыць свой патэнцыял. Адчула гэта на першым курсе, калі сустрэлася з творчымі студэнтамі і выкладчыкамі. У кожнага гарэлі вочы. Яны, іх праекты натхнялі – і я проста атрымлівала задавальненне ад кожнай хвіліны праекта.
Дзякуй БДУ і за тое, што ён даў мне сцэну. Для чалавека, які спявае з 4 гадоў, гэта важна. Рада, што працягнула тварыць. І я бачу аддачу публікі. Ніякіх рамак – толь­-кі творчасць і імкненне наперад.  У нашым універсітэце мноства  «дзвярэй». Галоўнае – жаданне. Абяцаю надалей натхняць хлопцаў   і дзяўчат для развіцця:)

Намінацыя «Лідар»,
паднамінацыя «Факультэт»
Анастасія Шабан, арганізатар студэнцкага турніру прыродазнаўчанавуковых дысцып­лін, сябра журы абласнога турніру юных хімікаў, удзельнік міжнароднага студэнцкага форуму «Святло Вялікай Перамогі», старшыня прафбюро хімічнага факультэта, сябра Савета БДУ, удзельнік праекта «Экастыль БДУ»:


– БДУ – гэта самы найлепшы ўніверсітэт нашай краіны! Самая лепшая моладзевая пляцоўка для рэалізацыі сябе як асобы, лідара, будучага спецыяліста і проста прыстойнага чалавека! БДУ падарыў мне людзей, якія паверылі ў мае сілы, пасялілі ўпэўненасць, ахінулі цяплом і зычлівасцю. Менавіта тут, я змагла сябе выявіць і ў чарговы раз пераканацца ў тым, што вельмі шматлікае залежыць ад нас саміх і людзей, якія заўсёды побач.

 

Намінацыя «Лідар»,
паднамінацыя «Універсітэт»
Кірыл Карабан, намеснік старшыні ГА «Студэнцкі саюз БДУ», старшыня ГА «Студэнцкі саюз БДУ» Інстытута журналістыкі БДУ, памочнік старшыні Студэнцкай асамблеі БДУ, арганізатар II міжнароднага моладзевага форуму «М.І.Р. – гэта наша будучыня», арганізатар міжнароднага сту­дэнц­кага форуму «Святло Вялікай Перамогі», кіраўнік праекта «Сту­дэнт БДУ на тыдзень»:


– Прыемна ўсведамляць, што гады майго станаўлення супада­юць з часам, праведзеным у БДУ – ва Універсітэце з вялікай літары. Тут нараджаліся ідэі праектаў і конкурсаў, перадаваўся досвед ад старэйшых да малодшых. Тут ты знаёміўся, даведваўся людзей і пазнаваў сябе самога, сталеў.
Няспынная працоўная атмас­фера, у якой ты вучыўся жыцці, – агульная заслуга студэнтаў, выкладчыкаў і адміністрацыі.
Дарэчы, выдатна, што ў БДУ добрых студэнтаў заахвочваюць за працу і дасягненні. Гэта, бясспрэчна, дае стымул табе і іншым працаваць з большым запалам.
Кажу «дзякуй» універсітэту не толькі за інтэлектуальнае, але і за культурнае развіццё.

Намінацыя «Лідар»,
паднамінацыя «Універсітэт»
Кацярына Фянчук, кіраўнік адукацыйнага семінара-трэнінгу «КУЛ: Клуб Упэўненых Людзей», старшыня студэнцкага савета інтэрната № 2 БДУ, намеснік старшыні каардынацыйнага савета Студэнцкага гарадка БДУ, арганізатар дабрачыннай акцыі «Годнае дзяцінства», валанцёр Рэспубліканскага педагагічнага савета, член Савета БДУ:


– БДУ – гэта магутная пляцоўка для рэалізацыі зусім любых ідэй! БДУ як краўдфандынгавая пляцоўка, самая круцейшая, таму   што акрамя фінансавання, тут лёгка можна знайсці зацікаўленую аўдыторыю, працоўную групу, найлепшых сяброў і натхненне для новых праектаў. За 5 гадоў навучання студэнцкі гарадок стаў для мяне другім домам і сапраўднай сям’ёй, дзе ў патрэбны момант можна знайсці абарону, апору, падтрымку і стымул да дзеяння. Дзякуй вам!
Многія вяршыні ўжо дасягнутыя, аднак ужо намечаны і новыя мэты! Што ж, працягнем!

Намінацыя «Навука»,
паднамінацыя
«Сацыяльна-гуманітарныя
навукі»
Эльжбета Скшыдлеўска, лаўрэат V Міжнароднай алімпіяды па міжнародным праве (дыплом 3 ступені), лаўрэат міжнароднага конкурсу даследчых прац «Пра­святленне навукі–2017» (дыплом 2 ступені), лаўрэат IX міжнароднай канферэнцыі-конкурсу па ўсіх навуках «Сусветныя навуковыя веды трэцяга тысячагоддзя» (дыплом 3 ступені), старшыня прэс-службы студэнцкага навуковага савета юрыдычнага факультэта, арганізатар VII міжнароднага летняга ўніверсітэта БДУ «Абарона правоў спажыўцоў у сучасным грамад­стве»:


– БДУ – гэта платформа з велізарнай колькасцю розных магчымасцяў. Ад удзелу ў навуковых  канферэнцыях да грамадскіх мерапрыемстваў, у рамках якіх мы можам рэалізоўвацца – атрымлі­ваць новыя веды, асвойваць практычныя навыкі. Таксама ўніверсітэт дае магчымасць стажыровак ва ўніверсітэтах іншых краін, што да­зваляе дапоўніць свае веды заканадаўствам замежных дзяржаў і ў той жа час займець новыя магчымасці і знаёмствы.

Намінацыя «Навука»,
паднамінацыя
«Прыродазнаўча-тэхнічныя
навукі»
Таццяна Качаткова, Перамож­ца XXIII Рэспубліканскага конкурсу навуковых прац студэнтаў (дыплом 2 катэгорыі), уладальнік стыпендыі імя А. Н. Сеўчанкі, уладальнік дып­лома за найлепшае выступленне на Міжнароднай летняй школе ў Чэхіі, стараста групы і курса:


– Кожны студэнт БДУ атрым­лівае не толькі якасную адукацыю, але і цэлы спектр магчымасцяў  для самарэалізацыі. Я вельмі ўдзячная нашым выкладчыкам за ўсе веды і досвед, якія яны пера­даюць нам кожны год. Менавіта дзякуючы іх падтрымцы і самааддачы, у студэнтаў ёсць магчы­масць атрымаць поспех як у вучобе, так і ў навуковай і грамадскай дзейнасці ўніверсітэта.

 

Намінацыя «Спорт»
Глеб Алексін, прызёр Еўра­пей­скіх студэнцкіх гульняў–2016 у Заграбе ў раздзеле «Мужчынскае каманднае ката» (2 месца), пераможца чэмпіянату Беларусі 2017 года, пераможца ўніверсіяды– 2017 у «Мужчынскім камандным ката», выканаў нарматыў майстра спорту:


– Вучоба ў БДУ – гэта час маг­чымасцяў! Хтосьці знаходзіць ся­броў, хтосьці працу, хтосьці зай­маецца ўлюбёнай справай. Пад­час навучання мне ўдалося выканаць нарматыў на майстра спорту, за што я бясконца ўдзячны майму трэнеру Кацярыне Мікалаеўне   Лысенцы. Я ўдзячны ўніверсітэту за добрыя ўмовы для заняткаў спортам.

Падрыхтавала
Наталля КАПАЦЭВІЧ

Відэа:

print

Вам таксама можа спадабацца: