Адкрыта, цёпла і па сутнасці: як прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй у БДУ

29 сакавіка 2025 года факультэт журналістыкі БДУ адчыніў дзверы для абітурыентаў і іх бацькоў. У цёплы суботні дзень на Кальварыйскай, 9 сабраліся будучыя студэнты, выкладчыкі, выпускнікі, абітурыенты і іх родныя, каб пазнаёміцца, задаць пытанні і зразумець, як уладкавана жыццё на адным з самых прэстыжных факультэтаў краіны. Сустрэчу адкрыла Ганна Басава – прафесар кафедры і намеснік дэкана. Спачатку яна распавяла пра...

Вялікая перамога аб’ядноўвае: у БДУ прайшоў форум моладзі саюзнай дзяржавы

У БДУ прайшоў маштабны трохдзённы Патрыятычны форум моладзі Саюзнай дзяржавы, прымеркаваны да знамянальнай даты – 80-годдзя Вялікай Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Усяго ўдзельнікамі форуму сталі больш за 200 студэнтаў з БДУ і 20 ВНУ Расіі. – Год таму мы праводзілі першы патрыятычны форум моладзі. І сёння колькасна, геаграфічна аўдыторыя рас- це. Мэтай цяперашняга форуму з’яўляецца менавіта патрыятычнае ўздзеянне, выхаванне моладзі як...

Віктар Анішчык – гонар фізфака

Сакавік 1945-га. Ішлі апошнія месяцы Вялікай Айчыннай вайны, а ў гарадскім пасёлку Наваельня, што на захадзе Беларусі, у сям’і Анішчыкаў нарадзіўся сын Віктар, будучы навуковец-фізік, прафесар, дэкан фізічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Бацька Віктара – Міхаіл Трафімавіч – быў адным з арганізатараў нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. У 1929 годзе сакратар Слонімскага акруговага камітэта КСМЗБ, у 1934 г. – сакратар...

Несмяротны подзвіг варвары Вырвіч

Сакавік – самы лепшы час, каб успамінаць пра моцных і смелых жанчын у гісторыі нашай краіны. Многія з іх абаранялі Радзіму ў часы Вялікай Айчыннай вайны. І адной з такіх гераінь была студэнтка БДУ Варвара Вырвіч. Дзяўчына нарадзілася ў Рэчыцы. Скончыўшы школу, яна паступіла ў Адэскі політэхнічны інстытут, але атрымаць дыплом не паспела – пачалася вайна. Разам з сяброўкай Варвара...

Новы ўзровень супрацоўніцтва з усходнімі партнёрамі

Намер пашырыць супрацоўніцтва ў галіне адукацыі і навукі стаў ключавым у праграме афіцыйнага візіту ў В’етнам і Кітай дэлегацыі БДУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём.  Узмацненне міжуніверсітэцкага ўзаемадзеяння, вызначэнне галін сумесных навуковых даследаванняў абмеркаваў Андрэй Кароль з калегамі В’етнамскага нацыянальнага ўніверсітэта (г. Ханой). Сёння гэта вядучы і найстарэйшы ўніверсітэт у сваёй краіне, супрацоўніцтва з якім БДУ вядзе з 2023...

Выстава навуковых дасягненняў Беларусі адбылася ў НАН Беларусі. Што прадстаўляў БДУ?

  23 студзеня ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прайшла выстава навуковых дасягненняў, прымеркаваная да Дня беларускай навукі. Больш за 300 распрацовак і тэхналогій у выглядзе рэальных узораў, макетаў і мадэляў, а таксама каталогаў, прэзентацый было прадстаўлена гасцям. У моладзі ў трэндзе – навука! Мэта выставы – прадэманстраваць вынікі навуковых даследаванняў, эфектыўнасць інавацыйных праграм і сувязь навукі з вытворчасцю. Немалаважную ролю...

У будучыню праз прызму мінулага

  Гістарычнаму факультэту споўнілася 90 гадоў! За гэты час факультэт, як і ўвесь універсітэт, шмат чаго перажыў. Але не проста так кажуць, што ўсё рана ці позна вяртаецца да вытокаў. Вось і гістфак праз пэўны час вярнуўся ў сцены корпуса, з якога і пачалася ўся векавая гісторыя БДУ. У летапісе ўніверсітэта гэты корпус з’яўляецца будынкам №1. Само будаўніцтва дома прыпадае...


Як Траян стаў вірусам… або Чаго толькі не пачуеш ад студэнтаў

Напэўна, у кожнага аматара такога жанру фальклору, як анекдот, знойдзецца і колькі гісторый пра студэнтаў і выкладчыкаў. Універсітэцкае жыццё заўжды было і застаецца «ўрадлівай глебай» для жартаў і смешных гісторый. Выкладчык  Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта і Інстытута журналістыкі БДУ, пісьменнік, літаратуразнаўца і крытык Пятро ВАСЮЧЭНКА — адзін з тых людзей, што захоўваюць недарэчныя выказванні айчынных «пакутнікаў навукі». — Спадар Пятро, раскажыце,...

Афганскі трыпціх. Частка 2: Жыць сучаснасцю

Ваенны досвед – гэта вельмі цяжкі досвед для любога народа. Наўрад ці можна ўявіць сабе хоць бы адну значную супольнасць людзей, якая пазбегла калі не знешніх, то прынамсі сур’ёзных унутраных канфліктаў. Але пры гэтым, калі дзесьці адбываецца маштабны міжнародны канфлікт, то ў кожнага яго ўдзельніка, па сутнасці, свая, асабістая, вядомая толькі яму аднаму да канца вайна – са сваімі стратамі...

На працу ў сад: адзін дзень студэнцкага сельскагаспадарчага атрада

Які студэнт не мае патрэбы ў грошах? Правільна, той, хто ўмее іх зарабляць. Найлепшы час для падпрацоўкі — лета. Але ж хочацца яшчэ і нацешыцца цёплым сонейкам, а як гэта сумясціць? Аказваецца, проста. Мы правялі адзін дзень у сельскагаспадарчым студэнцкім атрадзе. Сёлета да ўборачнай кампаніі ў Агракамбінаце «Ждановічы» далучыліся студэнты БДУ. Маладыя людзі працуюць на зборы яблыкаў і груш. Усяго ў...

«Стоп, маніпуляцыя!» цi Як навучыцца казаць «не»

Нам часта даводзіцца сутыкацца са спробамі іншых людзей кіраваць нашымі паводзінамі. У псіхалогіі такое кіраванне прынята зваць маніпуляцый. Ці можна абараніцца ад такога ўздзеяння? Якія ёсць спосабы абароны? Будзьце ўважлівыя! Першым дзеяннем у псіхалагічнай абароне з’яўляецца ўсведамленне самага факту маніпуляцыі: “Стоп, маніпуляцыя!” Пры дэшыфроўцы чужых паводзін арыентуйцеся на адчуванні! Нават калі ваш розум можна ашукаць, то ў галіне падсвядомасці вас...

Летняя экашкола «EURENSSA» адбылася ў Беларусi (+вiдэа)

Ліпень — доўгачаканы месяц для ўсіх студэнтаў, якія стаміліся ад экзаменаў і толькі і чакаюць таго самага моманту, калі нарэшце-то можна будзе выспацца. Але для тых, хто яшчэ поўны энергіі і сіл, — гэта таксама час правядзення разнастайных летніх лагераў і канферэнцый. Вось ужо 10-ы год на тэрыторыі Еўропы праходзіць летні лагер EURENSSA (EURopean ENvironmental Sciences Student Association — еўрапейская...

Ансамбль народнага танца БДУ «Крыжачок» упершыню наведаўся з гастролямі ў Боснію і Герцагавіну, а ў Германiю — ў пятнаццаты раз (+відэа)

Калектыў прадэманстраваў перад замежным гледачом 10 танцавальных нумароў. На працягу двух месяцаў хлопцы і дзяўчаты старанна рыхтаваліся да паездкі. Турне доўжылася два тыдні. Сваімі ўражаннямі падзяліліся ўдзельнікі калектыву Вераніка КАЛАЎР і Іван КАЎЧЭНКА. -Які ў вас быў распарадак дня? Іван: Зранку арганізатары аб’яўляюць праграму на дзень. Потым ідзе падрыхтоўка рэквізіту. У хлопцаў было пяць касцюмаў, а ў дзяўчынак  — сем....

Калі я вырасту… Я стану веліканам!

Што трэба, каб з упэўненасцю назваць сябе дарослым? Калі мы перастаем быць дзецьмі? Пытанне “я ўжо дарослы?” рана ці позна задае сабе кожны. Без выключэння. І часцей за ўсё мы сабе адказваем станоўча. І ў 14, і ў 17-20 год. Першы раз адказваем даволі хутка і разумеем, што памыліліся. Другая спроба — і мы кажам “зараз я ўжо дакладна вялікі”,...

Дакрануцца да цуду. Загадкi тураўскіх крыжоў (+вiдэа)

Поўніцца наша маці-зямля Беларусь рознымі цудоўнымі таямніцамі, загадкамі ды легендамі. Ды такімі, што дзівіцца ўвесь свет на іх і разгадаць намагаецца. Адна з такіх загадак — тураўскія крыжы. Паводле легенды, каменныя крыжы прыплылі супраць плыні з Кіева. Пра іх напісаны сотні артыкулаў, да іх штомесяц прыязджаюць тысячы паломнікаў, іх увесь час вывучаюць навукоўцы, але пытанняў з кожным днём становіцца ўсё...

Прывiтанне, Чайнатаун! Патрапіць па праграме абмену ў іншую краіну і стажыравацца там — гэта рэальнасць

У нашым універсітэце вельмі развіта міжуніверсітэцкае супрацоўніцтва. Студэнты, якія паглыблена вывучаюць замежныя мовы, маюць магчымасць патрапіць па праграме абмену ў іншую краіну і стажыравацца там два семестры. У адну з такіх праграм патрапіла і Вікторыя ПРЫГОДЗСКАЯ, студэнтка 3 курса Інстытута журналістыкі. Дакладней сказаць, не “патрапіла”, а дамаглася свайго вандравання ў Кітай. — Як ты вырашыла вывучаць адну з самых складаных...

Трыццаць пяць хлопцаў, тры краіны, адна мэта: як міжнародны атрад “Дынама” рэканструяваў

Рэканструкцыя стадыёна «Дынама» – адна з самых маштабных будоўляў Мінска. На ёй працуе зводны міжнародны атрад Беларусі, Расіі і Украіны. У гэтым годзе ад атрада на аб’екце працуюць 35 чалавек: 21 беларус, 8 хлопцаў з Украіны і 6 з Расіі. Мы даведаліся ў хлопцаў, якімі працамі яны займаюцца і як праводзяць вольны час. — Хлопцы займаюцца ў асноўным падсобнай працай:...

Беларуская мова ад Аўстраліі да Японіі. У Мінску прайшла міжнародная школа беларусістыкі (+відэа)

Японка ў вышыванцы, беларускамоўныя замежнікі і бясконцыя абяцанні вярнуцца ў Беларусь – у Мінску скончыліся заняткі другой міжнароднай школы беларусістыкі. Ужо другі год запар на базе Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы праводзіцца міжнародная школа беларусістыкі, арганізатарамі якой выступаюць непасрэдна РІВШ, у прыватнасці кафедра моладзевай палітыкі і сацыякультурных камунікацый, і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У гэтым годзе заняткі ў школе працягваліся два тыдні....