Віват, студэнт! Свята для першакурснікаў прайшло ў БДУ (+відэа)
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт сустракаў першакурснікаў 1 верасня. Раніцай студэнты святкавалі Дзень ведаў на ўрачыстай лінейцы БДУ і на набажэнстве ў Мінскім кафедральным Свята-Духавым саборы. А галоўнай падзеяй свята ведаў стала тэатралізаваная шоу-праграма “Віват, студэнт!” У холе Палаца спорту першакурснікаў сустракалі актывісты студэнцкіх арганізацый БДУ, распавядаючы ім пра няўрочнае жыццё ўніверсітэта і заклікаючы стаць часткай іх аб’яднанняў. Новаспечаныя студэнты даведаліся, чым...