Ад дыплома да размеркавання: як пяць выпускніц БДУ знайшлі свой шлях у прафесіі

Адны бачаць у размеркаванні гарантаванае працоўнае месца, іншыя – часовы этап жыцця. Для кагосьці гэта крок да мары, а для кагосьці – прыпынак перад новым рыўком. Пяць дзяўчат, якія скончылі БДУ, расказваюць пра свой вопыт размеркавання. Дар’я Чарняўская, наша першая гераіня, скончыла механіка-матэматычны факультэт і атрымала кваліфікацыю «Матэматык. Выкладчык матэматыкі і інфарматыкі». Практыкавацца ў прафесіі яна пачала яшчэ на другім...

Беларуска-кітайскі моладзевы форум прайшоў у БДУ

Унікальны беларуска-кітайскі моладзевы форум упершыню прайшоў у БДУ. Урачыстае адкрыццё адбылося 24 чэрвеня на базе Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку. Усяго гасцямі форуму сталі каля 200 таленавітых студэнтаў, маладых навукоўцаў і прадстаўнікоў органаў студэнцкага самакіравання. – Гэта новы крок да развіцця і ўмацавання плённага супрацоўніцтва дзвюх сяброўскіх краін, – заявіў рэктар БДУ Андрэй Кароль.    Паводле яго слоў, унікальнае мерапрыемства, арганізаванае па...

Юбілей заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага ансамбля танца «Крыжачок» БДУ: 80 гадоў на сцэне і ў сэрцы Беларусі

  Сёлета заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль танца «Крыжачок» БДУ адзначыў важную дату – 80-годдзе з дня заснавання. Сёння «Крыжачок» з’яўляецца адным з культурных брэндаў Рэспублікі Беларусь. За ўсе гады ён прайшоў доўгі і яркі шлях, аб’ехаў увесь свет і стаў неад’емнай часткай культурнага жыцця краіны. А пра тое, як прайшоў гэты важны дзень і чаму столькі танцораў выбіраюць...

Універсітэт – гэта людзі

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт стаў месцам сустрэчы не проста калег, а сапраўдных дынастый – сем’яў, чые імёны на працягу дзесяцігоддзяў непарыўна звязаны з гісторыяй і развіццём ВНУ. Дзень быў прысвечаны рэалізацыі праекта «З пакалення ў пакаленне. Дынастыі БДУ», закліканага захаваць і ўвекавечыць памяць пра тых, хто прысвяціў сваё жыццё служэнню навуцы і адукацыі. Праект стаў вынікам сумеснай і бесперапыннай архіўнай працы...

Мінск – Куала-Лумпур: Беларускія студэнткі пра свой досвед вучобы ў Малайзіі

Студэнткі журфака БДУ рызыкнулі пакінуць звыклы свет і адправіліся па веды ў іншы канец свету – у сонечную Малайзію. Што іх чакала за тысячы кіламетраў ад дома? Новыя сябры, экзатычная культура і неацэнны вопыт, які змяніў іх жыццё. Сёння яны дзеляцца сваімі ўражаннямі, распавядаюць пра складанасці адаптацыі, пра ўсходнюю гасціннасць і пра тое, як вучоба ў Куала-Лумпуры адкрыла для іх...

Вектар на Усход: БДУ пашырыў партнёрства з кітайскімі ВНУ

Афіцыйны візіт дэлегацыі БДУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём у КНР прадугледжваў шэраг дамоўленасцяў з ВНУ гэтай краіны з мэтай пашырэння партнёрства ў галіне навукі і адукацыі, а таксама ўмацавання трывалых сувязяў. БДУ стаў адным з арганізатараў Першага міжнароднага форуму па гуманітарным абмене ў Кітаі Маштабнае мерапрыемства – стартавая калектыўная ініцыятыва адкрытага 11 мая сумеснага Кітайска-беларускага цэнтра гуманітарных абменаў...

Адкрыта, цёпла і па сутнасці: як прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй у БДУ

29 сакавіка 2025 года факультэт журналістыкі БДУ адчыніў дзверы для абітурыентаў і іх бацькоў. У цёплы суботні дзень на Кальварыйскай, 9 сабраліся будучыя студэнты, выкладчыкі, выпускнікі, абітурыенты і іх родныя, каб пазнаёміцца, задаць пытанні і зразумець, як уладкавана жыццё на адным з самых прэстыжных факультэтаў краіны. Сустрэчу адкрыла Ганна Басава – прафесар кафедры і намеснік дэкана. Спачатку яна распавяла пра...


Цікавая кампанія. На Універсітэцкай субоце БДУ прадэманстраваў свае адукацыйныя магчымасці (+відэа)

Упершыню БДУ прыняў удзел у Рэспубліканскай універсітэцкай субоце, арганізаванай Міністэрствам адукацыі 14 мая на пляцоўцы мінскага Палаца спорту. На выставе-прэзентацыі БДУ можна было пазнаёміцца з сучаснымі адукацый­нымі магчымасцямі вядучай ВНУ краіны, атрымаць інфармацыю пра правілы прыёму, пачуць пра дзейнасць кожнага факультэта, яго перавагі, дасягненні і ў жывых зносінах са студэнтамі, выкладчыкамі і супрацоўнікамі БДУ, даведацца пра перспектывы працаўладкавання, а таксама...

Аб’явы

БЕЛАРУСКІ  ДЗЯРЖАЎНЫ  ЎНIВЕРСIТЭТ АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад: ДАЦЭНТА  КАФЕДРЫ  сацыяльнай камунікацыі, СТАРШЫХ  ВЫКЛАДЧЫКАЎ КАФЕДРАЎ:  сацыяльнай камунікацыі, міжнародных адносін, ВЫКЛАДЧЫКАЎ КАФЕДРЫ  аналітычнай эканомікі і эканаметрыкі. Тэрмiн конкурсу – адзiн месяц з дня апублiкавання аб’явы. Адрас:  220030, г. Мiнск, вул. Бабруйская‚ 5а, упраўленне кадраў, тэл. 209-54-36. Інстытут тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла БДу аб’яўляе конкурс на замяшчэнне пасады прафесара кафедры...

Турзлёт–2016: выжыць любой цаной!

З 13 па 15 мая на базе адпачынку «Высокі бераг» Стаўбцоўскага раёна прайшоў традыцыйны турысцкі злёт актывістаў БРСМ БДУ. Тры дні напружаных спаборніцтваў, прахалодныя ночы ў намётавым лагеры, а таксама запальны творчы вечар, бардаўскія песні пад гітару, мора сонца, усмешак і добрага настрою пакінулі шмат уражанняў ва ўдзельнікаў студэнцкага турысцкага злёту БДУ–2016. Сёлета БРСМ БДУ сумесна з упраўленнем выхаваўчай працы...

Пра ролю жанчын у развіцці сучаснай навукі і адукацыі

17 мая 2016 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце па ініцыятыве ГА “Саюз жанчын БДУ” адбылося адкрыццё міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Роля жанчыны ў развіцці сучаснай навукі і адукацыі”. Канферэнцыя стала своеасаблівым аглядам творчых і навуковых здзяйсненняў, практычных распрацовак  навукоўцаў універсітэта, а таксама ацэнкай укладу жанчын-вучоных у навуку і адукацыю, стала сведчаннем цесных узаемасувязей беларускай навукі з навукамі іншых краін СНД і...

Першая ўніверсітэцкая алімпіяда на англійскай мове

4 мая на факультэце міжнародных адносін прайшла першая ўніверсітэцкая алімпіяда па англійскай мове сярод студэнтаў спецыяльнасці “Мытная справа”. Арганізатарам алімпіяды выступіла кафедра англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў пры дапамозе кафедры мытнай справы. У алімпіядзе бралі ўдзел каманды Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту і Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта З вітальным словам да ўдзельнікаў і гасцей алімпіяды...

БДУ ў СМІ Беларусі

Пра міжнародны форум студэнцкіх хораў “Папараць-кветка БДУ” – БелТА, Minsknews.by, БТ-1 (02.05). Візіт міністра замежных спраў Расіі Сяргея Лаўрова ў БДУ – rumol.org (11.05), ria.ru, ru.investing.com, interfax.by, trend.az, БелаПАН (14.05), unionnews.ru, БелТА, tass.ru, БТ-1, kommersant.ru (16.05). Правядзенне ў БДУ працоўнай нарады Міжнароднай калабарацыі па правядзенні эксперыменту COMET – БелТА, sputnik.by, mail.ru (15.05). Пра Дні рускай мовы і беларускай культуры ў...

БеКаСС – птушка высокага палёту

Да Дня касманаўтыкі, які святкуюць 12 красавіка, студэнты зрабілі падарунак – стварылі першы беларускі ўніверсітэцкі спадарожнік. На арбіту яго запусцяць ужо ў наступным годзе.  Кулём не паляціць! Касмічны вандроўнік – зусім дробненькі, і вага, як у Дзюймовачкі (гл. фота). Таму трапляе ў катэгорыю нанаспадарожнікаў. А вось “мазгі” ў яго – як для волата. Праграмы і алгарытмы кіравання пішуць у Цэнтры...

Ізноў першыя

Студэнцкая каманда «Атэізм голуба» факультэта філасофіі і сацыяльных навук стала пераможцам V Міжнарод­най міжуніверсітэцкай алім­піяды па асновах псіхалогіі і пе­дагогікі «Асоба і Інавацыі». Спаборніцтва завяршылася 22 красавіка ў Го­мель­скім дзяржуніверсітэце імя Францыска Скарыны. У склад каманды ўвайшлі чацвёртакурснікі, якія навучаюцца па спецыяльнасці «Псіхалогія», Кацярына Барысенка, Канстанцін Кашта­наў, Ілья Лемец, Марыя Майсяйчук, Уладзімір Слука і Дзіна Страпко. Кіраўніком была стар­шы выкладчык...

Дыскусія пра змены ў Кодэксе аб адукацыі

26 красавіка студэнцкі савет па якасці адукацыі зладзіў круглы стол «Рэйтынгавая сістэма ацэнь­вання ў БДУ». Асноўным спікерам была начальнік Галоўнага ўпраўлення вучэбнай і навукова-метадычнай работы Людміла ХУХЛЫНДЗІНА, апаніраваў ёй прадстаўнік ССЯА Ігар ДУБАНОС. Акцэнт сустрэчы быў звернуты ў бок новай рэдакцыі Кодэкса аб адукацыі Рэспублікі Беларусь, які зараз узгадняецца ва ўрадзе. Неаднолькавыя каэфіцыенты на факультэтах Рэйтынгавая сістэма працуе ў БДУ...

“Фэст экскурсаводаў – 2016”: час, калі можна паслухаць пра Мінск ад Эйнштэйна і прынцэсы Дубая

Цёплы красавіцкі ранак. Я спяшаюся на Плошчу Незалежнасці, дзе паціху збіраюцца людзі. Што будзе тут адбывацца? Пакуль не ведаю. Вядома толькі  тое, што  ў 10.00 ў суботу сюды збіраюцца цікаўныя да экскурсій. Усё больш і больш людзей.  Дзядулі, бабулі, маладыя сем’і, дзеці, студэнты БДУ (адна з іх я) – усе вырашылі правесці раніцу разам з “Клубам экскурсаводаў”  Інстытута турызма БДУФК....

Першы конкурс на найлепшы навуковы гурток

Упершыню ў Беларускім дзяржаўным універсітэце ў перыяд з 2 мая па 1 лістапада 2016 года праводзіцца конкурс на найлепшы навуковы гурток у намінацыях: • «Найлепшы ў 2015/2016 навуч. годзе навуковы гурток БДУ ў галіне прыродазнаўчых навук»; • «Найлепшы ў 2015/2016 навуч. годзе навуковы гурток БДУ ў галіне гуманітарных навук». У конкурсе могуць прыняць удзел інтэлектуальныя аб’яднанні студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў,...