Адкрыта, цёпла і па сутнасці: як прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй у БДУ

29 сакавіка 2025 года факультэт журналістыкі БДУ адчыніў дзверы для абітурыентаў і іх бацькоў. У цёплы суботні дзень на Кальварыйскай, 9 сабраліся будучыя студэнты, выкладчыкі, выпускнікі, абітурыенты і іх родныя, каб пазнаёміцца, задаць пытанні і зразумець, як уладкавана жыццё на адным з самых прэстыжных факультэтаў краіны. Сустрэчу адкрыла Ганна Басава – прафесар кафедры і намеснік дэкана. Спачатку яна распавяла пра...

Вялікая перамога аб’ядноўвае: у БДУ прайшоў форум моладзі саюзнай дзяржавы

У БДУ прайшоў маштабны трохдзённы Патрыятычны форум моладзі Саюзнай дзяржавы, прымеркаваны да знамянальнай даты – 80-годдзя Вялікай Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Усяго ўдзельнікамі форуму сталі больш за 200 студэнтаў з БДУ і 20 ВНУ Расіі. – Год таму мы праводзілі першы патрыятычны форум моладзі. І сёння колькасна, геаграфічна аўдыторыя рас- це. Мэтай цяперашняга форуму з’яўляецца менавіта патрыятычнае ўздзеянне, выхаванне моладзі як...

Віктар Анішчык – гонар фізфака

Сакавік 1945-га. Ішлі апошнія месяцы Вялікай Айчыннай вайны, а ў гарадскім пасёлку Наваельня, што на захадзе Беларусі, у сям’і Анішчыкаў нарадзіўся сын Віктар, будучы навуковец-фізік, прафесар, дэкан фізічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Бацька Віктара – Міхаіл Трафімавіч – быў адным з арганізатараў нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. У 1929 годзе сакратар Слонімскага акруговага камітэта КСМЗБ, у 1934 г. – сакратар...

Несмяротны подзвіг варвары Вырвіч

Сакавік – самы лепшы час, каб успамінаць пра моцных і смелых жанчын у гісторыі нашай краіны. Многія з іх абаранялі Радзіму ў часы Вялікай Айчыннай вайны. І адной з такіх гераінь была студэнтка БДУ Варвара Вырвіч. Дзяўчына нарадзілася ў Рэчыцы. Скончыўшы школу, яна паступіла ў Адэскі політэхнічны інстытут, але атрымаць дыплом не паспела – пачалася вайна. Разам з сяброўкай Варвара...

Новы ўзровень супрацоўніцтва з усходнімі партнёрамі

Намер пашырыць супрацоўніцтва ў галіне адукацыі і навукі стаў ключавым у праграме афіцыйнага візіту ў В’етнам і Кітай дэлегацыі БДУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём.  Узмацненне міжуніверсітэцкага ўзаемадзеяння, вызначэнне галін сумесных навуковых даследаванняў абмеркаваў Андрэй Кароль з калегамі В’етнамскага нацыянальнага ўніверсітэта (г. Ханой). Сёння гэта вядучы і найстарэйшы ўніверсітэт у сваёй краіне, супрацоўніцтва з якім БДУ вядзе з 2023...

Выстава навуковых дасягненняў Беларусі адбылася ў НАН Беларусі. Што прадстаўляў БДУ?

  23 студзеня ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прайшла выстава навуковых дасягненняў, прымеркаваная да Дня беларускай навукі. Больш за 300 распрацовак і тэхналогій у выглядзе рэальных узораў, макетаў і мадэляў, а таксама каталогаў, прэзентацый было прадстаўлена гасцям. У моладзі ў трэндзе – навука! Мэта выставы – прадэманстраваць вынікі навуковых даследаванняў, эфектыўнасць інавацыйных праграм і сувязь навукі з вытворчасцю. Немалаважную ролю...

У будучыню праз прызму мінулага

  Гістарычнаму факультэту споўнілася 90 гадоў! За гэты час факультэт, як і ўвесь універсітэт, шмат чаго перажыў. Але не проста так кажуць, што ўсё рана ці позна вяртаецца да вытокаў. Вось і гістфак праз пэўны час вярнуўся ў сцены корпуса, з якога і пачалася ўся векавая гісторыя БДУ. У летапісе ўніверсітэта гэты корпус з’яўляецца будынкам №1. Само будаўніцтва дома прыпадае...


Выпрабаванне мужнасці, ці Супермен–2016

У нейкім царстве жыў-быў цар, і было ў яго… 9 сыноў! Чаму 9 і якое ж такое царства, спытаеце вы? А вам адкажуць, што царства гэта – Студэнцкі гарадок БДУ, а царэвічы, дакладней, супермены – гэта найлепшыя з найлепшых, якія прыйшлі пазмагацца за званне наймацнейшага! 23 сакавіка на сцэне ліцэя БДУ прайшоў фінал маштабнага шоу-конкурсу Студэнцкага гарадка БДУ “Супермен–2016”. У...

Стаць часткай вялікай сям’і БДУ (+відэа)

  На “Фестываль факультэтаў” Белдзяржуніверсітэта завіталі сотні абітурыентаў і іх бацькоў. Госці змаглі даведацца пра даступныя спецыяльнасці, задаць пытанні, пазнаёміцца са студэнцкімі арганізацыямі, лабараторным абсталяваннем і пачуць водгук пра вучобу ад саміх студэнтаў. Урачыста акрыў фестываль рэктар БДУ акадэмік Сяргей Абламейка: Мне прыемна вітаць вас у сценах БДУ. Я запрашаю ўсіх школьнікаў паступаць да нас. Тут створаны ўмовы не толькі...

Student Network – студэнцкая сетка для актыўных студэнтаў БДУ

З 2016 года цікаўнасць да вывучэння замежных моў на БДУ павялічылася. Па дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у беларускіх ВНУ праходзяць навучанне больш за 16 тысяч замежных студэнтаў з 92 дзяржаў. Сярод іх больш за ўсё грамадзян Туркменістана, іх налічваецца 8191 чалавек. 1554 студэнтаў прыехалі з Расійскай Федэрацыі, 772 — з Кітая. Акрамя таго, у ВНУ Беларусі навучаюцца студэнты з Таджыкістана,...

Далучаемся да здаровага ладу жыцця

(Пра правядзенне круглага стала “Сучасныя метады фарміравання здаровага ладу жыцця ў студэнцкай моладзі” на факультэце сацыякультурных камунікацый) В. А. Вараб’ёва, А. М. Каспарава, І. В. Панцюк Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт валодае добрай матэрыяльна-тэхнічнай базай і неабходным кадравым патэнцыялам у галіне ўмацавання здароўя студэнтаў і супрацоўнікаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, развіцця іх функцыянальных магчымасцяў, забеспячэння ўмоў для рэалізацыі патэнцыялу. У БДУ на высокім...

У БДУ абралі самую прыгожую студэнтку-замежніцу (+відэа)

17 сакавіка зала Інстытута журналістыкі напоўнілася ўзбуджанымі галасамі. І было чаму! Бо менавіта тут выступалі таленавітыя, грацыёзныя і артыстычныя дзяўчаты нашага ўніверсітэта. Адметным было тое, што ўсе ўдзельніцы былі іншаземкамі. Восем прыгажунь з Таджыкістана, Казахстана, Кітая, Нігерыі і Туркменістана змагаліся за званне самай-самай. “Miss International BSU–2016” — не проста конкурс прыгажосці, а спецыяльны праект, створаны для цеснага супрацоўніцтва паміж моладдзю...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт пазнаёміў з унікальнай калекцыяй лялек (+відэа)

“Жанчыны свету ў нацыянальнай вопратцы” — менавіта такая тэматыка выставы, што прайшла ў галоўным корпусе БДУ. Тут было прадстаўлена больш за 50 экспанатаў з розных краін свету. Разам з цэнтрам японскай культуры “Саюз жанчын БДУ” паказаў народныя строі, якія апраналі на шматлікія святы. Падчас выставы можна было даведацца, адкуль увогуле з’явіліся лялькі, якая мода ў розныя эпохі на іх была...

Афганскі трыпціх. Частка 1: «Думайце і не панікуйце»! (+відэа)

Выхавальніка першай змены САК «Брыганціна» Сяргея КРАСОЎСКАГА добра ведаюць многія супрацоўнікі БДУ, дзеці якіх адпачываюць у летнім лагеры пад Радашковічамі. Між тым Сяргей Аляксандравіч мае шматлікія баявыя і дзяржаўныя ўзнагароды, з’яўляецца старшынёй Асацыяцыі інвалідаў вайны ў Афганістане, намеснікам старшыні Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане. Амаль 2-гадзінную гутарку з ім мы вырашылі падзяліць на тры часткі пад назвай «Афганскі трыпціх»....

Студэнты БДУ на Масленіцу развіталіся з зімой (+відэа)

З мэтай падтрымання народных традыцый, папулярызацыі і далучэння да іх студэнцкай моладзі пярвічная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў БДУ ўжо які год арганізуе і праводзіць для навучэнцаў і супрацоўнікаў БДУ адну з самых яркіх і вясёлых народных забаў – Масленіцу, што азначае сабой сыход зімы і надыход вясны. У гэты раз з яшчэ вялікім маштабам і насычанай праграмай прадстаўленне разгарнулася ва ўнутраным...

Універсітэт – твой крок у будучыню! Студэнты БДУ правялі сустрэчы са школьнікамі Смаргоншчыны (+відэа)

18 лютага стартавала традыцыйная акцыя БРСМ “Універсітэт – твой крок у будучыню!” 7 каманд, 18 факультэтаў, 60 лепшых актывістаў атрымалі права прадставіць альма-матар перад навучэнцамі сярэдніх школ Смаргоні і Смаргонскага раёна. Акцыя доўжылася тры дні, якія былі насычаны разнапланавымі цікавымі мерапрыемствамі, арганізаванымі камітэтам БРСМ, супрацоўнікамі БДУ, а таксама прадстаўнікамі адміністрацыі Смаргоні, гарадскіх і сельскіх навучальных устаноў. Урачыста адкрылі акцыю рэктар...

Оскар па-беларуску, ці “Зімовая школа студэнцкай журналістыкі–2016” знутры (+відэа)

З чацвёртага па шостага сакавіка САК “Брыганціна” сабраў пад адным дахам больш за 250 удзельнікаў, арганізатараў, выкладчыкаў… Гэта мерапрыемства доўжылася ўсяго тры дні, але колькі нам удалося прачуць, атрымаць і асвоіць! Падчас семінара ўдзельнікі паспрабавалі сябе ў шматлікіх шляхах журналістыкі: журналісцкім расследаванні, вёрстцы, рэдактарстве, інфаграфіцы, пабылі фотажурналістамі, карэспандэнтамі… працягваць можна яшчэ вельмі доўга. У выніку ніводны ўдзельнік з 36 ВНУ...

Travel Day: як студэнту БДУ вандраваць і вучыцца па свеце?

У гэтым годзе ў БДУ пачала дзейнічаць праграма некрэдытнай мабільнасці Erasmus+. І зараз на новую праграму прапаноўваюцца месцы ва ўніверсітэтах Румыніі, Іспаніі, Эстоніі, Польшчы, Славакіі і іншых краін. Інтарэс да міжнародных адменаў пасля далучэння Беларусі да Балонскага працэсу павысіўся. У канцы 2015 года толькі на адну студэнцкую праграму Erasmus+ было адпраўлена больш за 100 анкет. Студэнцкі савет па якасці адукацыі...