Адкрыта, цёпла і па сутнасці: як прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй у БДУ

29 сакавіка 2025 года факультэт журналістыкі БДУ адчыніў дзверы для абітурыентаў і іх бацькоў. У цёплы суботні дзень на Кальварыйскай, 9 сабраліся будучыя студэнты, выкладчыкі, выпускнікі, абітурыенты і іх родныя, каб пазнаёміцца, задаць пытанні і зразумець, як уладкавана жыццё на адным з самых прэстыжных факультэтаў краіны. Сустрэчу адкрыла Ганна Басава – прафесар кафедры і намеснік дэкана. Спачатку яна распавяла пра...

Вялікая перамога аб’ядноўвае: у БДУ прайшоў форум моладзі саюзнай дзяржавы

У БДУ прайшоў маштабны трохдзённы Патрыятычны форум моладзі Саюзнай дзяржавы, прымеркаваны да знамянальнай даты – 80-годдзя Вялікай Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Усяго ўдзельнікамі форуму сталі больш за 200 студэнтаў з БДУ і 20 ВНУ Расіі. – Год таму мы праводзілі першы патрыятычны форум моладзі. І сёння колькасна, геаграфічна аўдыторыя рас- це. Мэтай цяперашняга форуму з’яўляецца менавіта патрыятычнае ўздзеянне, выхаванне моладзі як...

Віктар Анішчык – гонар фізфака

Сакавік 1945-га. Ішлі апошнія месяцы Вялікай Айчыннай вайны, а ў гарадскім пасёлку Наваельня, што на захадзе Беларусі, у сям’і Анішчыкаў нарадзіўся сын Віктар, будучы навуковец-фізік, прафесар, дэкан фізічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Бацька Віктара – Міхаіл Трафімавіч – быў адным з арганізатараў нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. У 1929 годзе сакратар Слонімскага акруговага камітэта КСМЗБ, у 1934 г. – сакратар...

Несмяротны подзвіг варвары Вырвіч

Сакавік – самы лепшы час, каб успамінаць пра моцных і смелых жанчын у гісторыі нашай краіны. Многія з іх абаранялі Радзіму ў часы Вялікай Айчыннай вайны. І адной з такіх гераінь была студэнтка БДУ Варвара Вырвіч. Дзяўчына нарадзілася ў Рэчыцы. Скончыўшы школу, яна паступіла ў Адэскі політэхнічны інстытут, але атрымаць дыплом не паспела – пачалася вайна. Разам з сяброўкай Варвара...

Новы ўзровень супрацоўніцтва з усходнімі партнёрамі

Намер пашырыць супрацоўніцтва ў галіне адукацыі і навукі стаў ключавым у праграме афіцыйнага візіту ў В’етнам і Кітай дэлегацыі БДУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём.  Узмацненне міжуніверсітэцкага ўзаемадзеяння, вызначэнне галін сумесных навуковых даследаванняў абмеркаваў Андрэй Кароль з калегамі В’етнамскага нацыянальнага ўніверсітэта (г. Ханой). Сёння гэта вядучы і найстарэйшы ўніверсітэт у сваёй краіне, супрацоўніцтва з якім БДУ вядзе з 2023...

Выстава навуковых дасягненняў Беларусі адбылася ў НАН Беларусі. Што прадстаўляў БДУ?

  23 студзеня ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прайшла выстава навуковых дасягненняў, прымеркаваная да Дня беларускай навукі. Больш за 300 распрацовак і тэхналогій у выглядзе рэальных узораў, макетаў і мадэляў, а таксама каталогаў, прэзентацый было прадстаўлена гасцям. У моладзі ў трэндзе – навука! Мэта выставы – прадэманстраваць вынікі навуковых даследаванняў, эфектыўнасць інавацыйных праграм і сувязь навукі з вытворчасцю. Немалаважную ролю...

У будучыню праз прызму мінулага

  Гістарычнаму факультэту споўнілася 90 гадоў! За гэты час факультэт, як і ўвесь універсітэт, шмат чаго перажыў. Але не проста так кажуць, што ўсё рана ці позна вяртаецца да вытокаў. Вось і гістфак праз пэўны час вярнуўся ў сцены корпуса, з якога і пачалася ўся векавая гісторыя БДУ. У летапісе ўніверсітэта гэты корпус з’яўляецца будынкам №1. Само будаўніцтва дома прыпадае...


Студэнцкі прафкам праверыў стан карпусоў і сталовых БДУ

18 лютага адбылася сустрэча студэнцкага прафсаюзнага актыву з прарэктарам па адміністрацыйна-гаспадарчай рабоце Уладзімірам Рагавіцкім, начальнікам Галоўнага гаспадарчага ўпраўлення Аляксандрам Крышчановічам і дырэк- тарам РВУП «Камбінат грамадскага харчавання» Жаннай Варанкевіч па пытаннях стану і абсталявання навучальных карпусоў БДУ, працы пунктаў грамадскага харчавання (сталовых і буфетаў). Прафсаюзнай арганізацыяй студэнтаў БДУ былі праведзены маніторынгі. Уважліва прааналізаваўшы ўсе вынікі, прафкам выйшаў на кіраўніцтва з...

І за вялікія грошы не купіш

Абнаўленне Дошкі гонару БДУ адбылося 23 лютага каля галоўнага корпуса. Ва ўрачыстай цырымоніі пры­нялі ўдзел рэктар БДУ ака­дэмік Сяргей Абламейка, прад­стаўнікі адміністрацыі, фа­куль­­тэтаў, выкладчыкі і студэнты. Ужо шэсць гадоў на Дошку го­нару заносяцца імёны і фатаграфіі супрацоўнікаў і навучэнцаў БДУ. Сёлета ўшанаваны 32 супрацоўнікі і 32 навучэнцы за заслугі і да­сягненні ў адукацыйнай, навуковай, метадычнай, інавацыйнай, кіраўніцкай і спартыўнай дзейнасці...

Падводзім вынікі зімовай сесіі: як паўплывалі платныя пераздачы на паспяховасць студэнтаў

Як вядома, перад зімовай сесіяй 2015/2016 у БДУ былі ўведзеныя платныя пераздачы залікаў і экзаменаў, што было ўспрынята не ўсімі студэнтамі з разуменнем. Цяпер узнікае натуральнае пытанне, ці дало гэта істотны эфект? Мы абмеркавалі вынікі сесіі з начальнікам Галоўнага ўпраўлення вучэбнай і навукова-метадычнай работы Людмілай ХУХЛЫНДЗІНАЙ.   Людміла Міхайлаўна нагадала, што кіраўніцтва ўніверсітэта мусіла зрабіць адпаведныя захады ў ад­каз на...

Стральцоў будзе жыць, пакуль мы яго памятаем і шануем

“Журналістыка — гэта лад жыцця”. То былі словы Барыса Васільевіча Стральцова, настаўніка, навукоўца, журналіста, якому 1 сакавіка споўнілася б 90 год. Выкладчыкі без аніякага пафасу кажуць, што Стральцоў іх выхаваў прафесійна і проста па-чалавечы. Менавіта таму яны ладзяць на журфаку навукова-практычную канферэнцыю “Журналістыка ХХІ стагоддзя: традыцыі і выклікі новага часу”, прысвечаную свайму настаўніку. На запрашэнні паўдзельнічаць адгукнулася больш за 70...

Паэтычныя словы — жанчынам

Паэзія, як правіла, абстрагуецца ад канкрэтных побытава- маральных сітуацый і дае малюнак жыцця пачуццёва абагульняючы, звязаны перш за ўсе з адчуваннямі чалавека, яго імкненнем і уменнем любіць. Сакавіцкія дні сталі добрай нагодай для сустрэчы пісьменнікаў Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі з жанчынамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, якая была арганізавана ГА «Саюз жанчын БДУ» на чале са старшынёй саюза прафесарам І.В.Казаковай....

Пра правядзенне конкурсу на суісканне прэмій імя У. І. Пічэты і А. Н. Сеўчанкі

Загадам рэктара БДУ ад 23 лютага 2016 года № 73-ОД абвешчаны конкурс на суісканне прэмій імя У. І. Пічэты ў галіне сацыяльных і гуманітарных навук і А. Н. Сеўчанкі ў галіне прыродазнаўчых навук. Конкурс у 2016 годзе будзе праходзіць у намінацыі “Адукацыя” ў перыяд з 1 сакавіка па 30 верасня. Прэмія ў намінацыі “Адукацыя” прысуджаецца за выбітныя дасягненні, якія ўключаюць:...

«Здароў, браце!..»

Так шчыра і добразычліва вітаў бы кожнага свайго сябра і знаёмага наш зямляк, краязнавец, пісьменнік, нястомны руплівец на ніве беларушчыны доктар гістарычных навук Генадзь Каханоўскі. Людзі старэйшага пакалення, якім пашчасціла ведаць яго асабіста, з вялікай цеплынёй успамінаюць гэтага надзвычай інтэлігентнага чалавека. Дасягнуўшы вышынь у навуцы, атрымаўшы прызнанне ва ўсёй краіне, ён заставаўся сціплым і простым, прыязным і шчырым. Дзверы яго...

Медыя і глабальная інфармацыйная прастора

Інстытут журналістыкі БДУ сумесна з Беларускім саюзам журналістаў і газетай «Рэспублiка» 18 лютага правёў канферэнцыю «Міжнародная журналістыка-2016: турбулентнасць міждзяржаўных адносін і медыя”. У мерапрыемстве ўдзельнічалі прадстаўнікі вышэйшай школы Расіі, Украіны, Казахстана, Малдовы. Разам з беларускімі калегамі яны абмеркавалі асаблівасці асвятлення інтэграцыйных працэсаў на постсавецкай прасторы ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза, Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. У цэнтры ўвагі таксама былі...

Аб’явы

БЕЛАРУСКІ  ДЗЯРЖАЎНЫ  ЎНIВЕРСIТЭТ АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад: ЗАГАДЧЫКАЎ КАФЕДРАЎ:  камп’ютарных тэхналогій і сістэм, шматпрацэсарных сістэм і сетак, нелінейнага аналізу і аналітычнай эканомікі, тэорыі функцый, генетыкі, электрахіміі, сацыялогіі, культуралогіі, камп’ютарный лінгвістыкі і лінгвадыдактыкі, сацыяльнай камунікацыі, філасофіі культуры, ПРАФЕСАРАЎ КАФЕДРАЎ:  фізічнай электронікі і нанатэхналогій, матэматычнай кібернетыкі, тэорыі функцый, тэарэтычнай і прыкладной механікі, замежнай літаратуры, сацыялогіі, аналітычнай эканомікі і эканаметрыкі, культуралогіі, эканамічнай...

На конкурсе “Містар мехмат–2016” Максім Русецкі перамог Андрэя Малахава

Одзін з найбольш доўгачаканых конкурсаў механіка-матэматычнага факультэта “Містар мехмат–2016” грандыёзна прайшоў у актавай зале Інстытута журналістыкі БДУ. За паўгадзіну да пачатку мерапрыемства ў холе чакаў вялікі натоўп студэнтаў, у якім адны прыдумлялі, як падтрымаць свайго знаёмага ўдзельніка конкурсу, іншыя – абмяркоўвалі фотасесіі, якія прайшлі перад конкурсам, а трэція проста з нецярпеннем чакалі магчымасці прыемна і цікава правесці час. Калі дзверы...

Школа актыву БДУ “Лідар – жыццё навідавоку” пачала сваю працу (+відэа)

25 лютага была адкрыта школа актыву “Лідар – жыццё навідавоку”. Яе першымі вучнямі сталі студэнты малодшых курсаў з велізарным патэнцыялам і жаданнем прымаць актыўны ўдзел у жыцці сваёй alma mater. Першая сустрэча прайшла ў рэктараце БДУ, дзе таксама адбылося ўзнагароджанне найлепшых студэнтаў БДУ ў рамках конкурсу “Студэнт года”, а да таго ж былі адзначаны праекты, якія атрымалі перамогу ці сталі...