Ад дыплома да размеркавання: як пяць выпускніц БДУ знайшлі свой шлях у прафесіі

Адны бачаць у размеркаванні гарантаванае працоўнае месца, іншыя – часовы этап жыцця. Для кагосьці гэта крок да мары, а для кагосьці – прыпынак перад новым рыўком. Пяць дзяўчат, якія скончылі БДУ, расказваюць пра свой вопыт размеркавання. Дар’я Чарняўская, наша першая гераіня, скончыла механіка-матэматычны факультэт і атрымала кваліфікацыю «Матэматык. Выкладчык матэматыкі і інфарматыкі». Практыкавацца ў прафесіі яна пачала яшчэ на другім...

Беларуска-кітайскі моладзевы форум прайшоў у БДУ

Унікальны беларуска-кітайскі моладзевы форум упершыню прайшоў у БДУ. Урачыстае адкрыццё адбылося 24 чэрвеня на базе Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку. Усяго гасцямі форуму сталі каля 200 таленавітых студэнтаў, маладых навукоўцаў і прадстаўнікоў органаў студэнцкага самакіравання. – Гэта новы крок да развіцця і ўмацавання плённага супрацоўніцтва дзвюх сяброўскіх краін, – заявіў рэктар БДУ Андрэй Кароль.    Паводле яго слоў, унікальнае мерапрыемства, арганізаванае па...

Юбілей заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага ансамбля танца «Крыжачок» БДУ: 80 гадоў на сцэне і ў сэрцы Беларусі

  Сёлета заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль танца «Крыжачок» БДУ адзначыў важную дату – 80-годдзе з дня заснавання. Сёння «Крыжачок» з’яўляецца адным з культурных брэндаў Рэспублікі Беларусь. За ўсе гады ён прайшоў доўгі і яркі шлях, аб’ехаў увесь свет і стаў неад’емнай часткай культурнага жыцця краіны. А пра тое, як прайшоў гэты важны дзень і чаму столькі танцораў выбіраюць...

Універсітэт – гэта людзі

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт стаў месцам сустрэчы не проста калег, а сапраўдных дынастый – сем’яў, чые імёны на працягу дзесяцігоддзяў непарыўна звязаны з гісторыяй і развіццём ВНУ. Дзень быў прысвечаны рэалізацыі праекта «З пакалення ў пакаленне. Дынастыі БДУ», закліканага захаваць і ўвекавечыць памяць пра тых, хто прысвяціў сваё жыццё служэнню навуцы і адукацыі. Праект стаў вынікам сумеснай і бесперапыннай архіўнай працы...

Мінск – Куала-Лумпур: Беларускія студэнткі пра свой досвед вучобы ў Малайзіі

Студэнткі журфака БДУ рызыкнулі пакінуць звыклы свет і адправіліся па веды ў іншы канец свету – у сонечную Малайзію. Што іх чакала за тысячы кіламетраў ад дома? Новыя сябры, экзатычная культура і неацэнны вопыт, які змяніў іх жыццё. Сёння яны дзеляцца сваімі ўражаннямі, распавядаюць пра складанасці адаптацыі, пра ўсходнюю гасціннасць і пра тое, як вучоба ў Куала-Лумпуры адкрыла для іх...

Вектар на Усход: БДУ пашырыў партнёрства з кітайскімі ВНУ

Афіцыйны візіт дэлегацыі БДУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём у КНР прадугледжваў шэраг дамоўленасцяў з ВНУ гэтай краіны з мэтай пашырэння партнёрства ў галіне навукі і адукацыі, а таксама ўмацавання трывалых сувязяў. БДУ стаў адным з арганізатараў Першага міжнароднага форуму па гуманітарным абмене ў Кітаі Маштабнае мерапрыемства – стартавая калектыўная ініцыятыва адкрытага 11 мая сумеснага Кітайска-беларускага цэнтра гуманітарных абменаў...

Адкрыта, цёпла і па сутнасці: як прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй у БДУ

29 сакавіка 2025 года факультэт журналістыкі БДУ адчыніў дзверы для абітурыентаў і іх бацькоў. У цёплы суботні дзень на Кальварыйскай, 9 сабраліся будучыя студэнты, выкладчыкі, выпускнікі, абітурыенты і іх родныя, каб пазнаёміцца, задаць пытанні і зразумець, як уладкавана жыццё на адным з самых прэстыжных факультэтаў краіны. Сустрэчу адкрыла Ганна Басава – прафесар кафедры і намеснік дэкана. Спачатку яна распавяла пра...


Зоны дзеяння хіміка Алега Шадыры

  Больш за 20 гадоў Алег Іосіфавіч кіруе кафедрай радыяцыйнай хіміі і хіміка-фармацэўтычных тэхналогій БДУ. Ён прызнаны ў свеце спецыяліст у галіне радыяцыйнай і свабоднарады­кальнай біяарганічнай хіміі, га­лоўнай задачай якой з’яў­ля­ецца ўсталяванне мале­кулярных асноў узнікнення і развіцця хвароб з мэтай атрымання новых, эфектыў­ных і камерцыйна выгадных лекаў. Зрэшты, для сустрэчы з прафесарам з’явілася яшчэ адна вельмі важная нагода. 7 кастрычніка...

«Шалёныя галовы» ў гасцях у…

Найлепшая пярвічная арганізацыя БРСМ БДУ абрана падчас студэнцкага форуму «Стань найлепшым». Нягледзячы на неспрыяльнае надвор’е, у актавай зале запанавала сапраўды летняя атмасфера! Традыцыйная пераклічка, прывітанне і адкрыццё форуму прадвесцілі гарачую барацьбу камітэтаў за званне найлепшай «пярвічкі». 16 каманд на працягу трох дзён імкнуліся цалкам раскрыць свой патэнцыял у творчай дзейнасці, спартыўных спаборніцтвах і інтэлектуальных конкурсах. На адкрыцці форуму выступілі начальнік...

Крыніцы натхненння

Першай госцяй новага праекта студэнцкага прафсаюза «Сустрэчы з вядомымі і выбітнымі людзьмі Беларусі» стала чэмпіёнка свету па мастацкай гімнастыцы ў групавым практыкаванні, прызёр летніх Алімпійскіх гульняў 2012 года Аляксандра Наркевіч. 21 кастрычніка студэнты БДУ больш за 2 гадзіны гутарылі са спартсменкай, аднагодкай, выбіт­ным чалавекам і проста вельмі абаяльнай дзяўчынай. Сказаць, што спартсменка скарыла сваіх слухачоў – значыць нічога не сказаць....

Як вывучыць англійскую з дапамогай сябра– студэнта і кубка гарбаты

У апошні час усё больш людзей вучыць англійскую мову. У інтэрнэце з’явілася велізарная колькасць рэсурсаў, якія дапамагаюць вывучыць замежную мову з дапамогай улюбёных песень і цікавых фільмаў. І наш універсітэт не адстае! Студэнцкі савет па якасці адукацыі факультэта сацыякультурных ка­му­нікацый стварыў праект, у межах якога кожны студэнт БДУ, неза­лежна ад узроўню ведання мовы, можа авалодаць ёй значна лепш! Праект называецца...

Геафак — адпраўны пункт першакурсніка

Капуснік – мерапрыемства, якое аб’ядноўвае ўсіх, адраджае ў нас дух згуртаванасці і сяброўства, гонару за родны факультэт. 21 кастрычніка 2015 г. – самая прэзентабельная і вялікая аўдыторыя геаграфічнага факультэта, як заўсёды не змагла змясціць усіх жадаючых паглядзець на новаспечаных географаў. Спаборніцкі дух, незабыўная сяброўская атмасфера, прыемныя знаёмствы, невымоўныя эмоцыі – вось, што адрознівае самую чаканую падзею года на геафаку. Паняцці...

Аб’явы

БЕЛАРУСКІ  ДЗЯРЖАЎНЫ  ЎНIВЕРСIТЭТ АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад: ДАЦЭНТАЎ КАФЕДРАЎ:  фізікі цвёрдага цела, тэле­- к­амунікацый і інфармацыйных тэхналогій, квантавай радыёфізікі і оптаэлектронікі, дыферэнцыяльных ураў­ненняў і сістэмнага аналізу, рускай мовы, славянскіх літаратур, тэорыі літаратуры, паліталогіі, канстытуцыйнага права; СТАРШЫХ  ВЫКЛАДЧЫКАЎ КАФЕДРАЎ:  вышэйшай матэматыкі і матэматычнай фізікі, радыёфізікі і інфа­р­мацыйных тэхналогій, тэорыі літаратуры, псіхалогіі, філасофіі і метадалогіі навукі, грамадзянскага працэсу і працоўнага права,...

“Капуснік”: першакурснікі паказалі іншы журфак (+відэа)

21 кастрычніка актавая зала Інстытута журналістыкі быў цалкам запоўненая. Студэнты, выкладчыкі, куратары і, вядома ж, першакурснікі сабраліся ў адным месцы, каб высветліць, якая з груп факультэта журналістыкі стане самай крэатыўнай, самай дружнай, самай таленавітай і проста самай найлепшай. Выступленні ўразілі ўсіх гледачоў сваім высокім узроўнем. Адразу былі бачныя плады тварэння бяссонных начэй. Хлопцы і дзяўчаты ўзмоцнена рыхтаваліся дзеля таго, каб...

Алена Маркасьян: пра тое, чаму арол – гэта сапраўдны фенікс, і навошта карміць птушак узімку (+відэа)

  Алена Маркасьян – дацэнт кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў ФМА акрамя  ўдзелу ў навуковых даследаваннях ратуе рэдкія віды птушак у Беларусі. За спонсарскую дапамогу ў акцыі “Выратуй арляня–2015” яна атрымала падзяку грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны”. Гутарка з Аленай Іванаўнай пачалася з абмеркавання аднаго з артыкулаў часопіса “Птушкі і мы” – “Вясновае паляванне – быць ці не”. Валанцёры арганізацыі...

Студэнцкі савет па якасці адукацыі Інстытута журналістыкі запрашае да сябе самых актыўных!

Ты крэатыўны і поўны ідэй? Хочаш мяняць жыццё на факультэце да лепшага ці нават павышаць якасць адукацыі? Тады прыходзь да нас! Ужо зусім хутка, 10 лістапада, мы адчынім дзверы нашай маладой, спрытнай, але вельмі сур’ёзнай арганізацыі! Асабліва чакаем першакурснікаў. Не праміні свой шанец! ССЯА ІЖ БДУ https://vk.com/sko_journbsu

Расклад заняткаў груп АФП Белдзяржуніверсітэта на 2015-2016 навучальны год

Прозвішча, імя, імя па бацьку Час працы Від працы Месца правядзення ГРЫНЦЭВІЧ Л. А. Ср.17³º-19²º Пт.17³º-19²º Плаванне Басейн “Універсітэцкі” ДЗІДЗЮЛЯ А. Д. Аўт. 17ºº -19ºº Чц. 17³º- 19ºº Сб. 17ºº-19ºº Футбол АФП Стадыён “Універсітэцкі” “Буравеснік” ЖУКАЎ В. В. Аўт. 15³º — 17ºº Сб. 10ºº — 11³º АФП Зал атлетыкі (Шчомысліца). СЯЎБО В. В. Пн. 13ºº — 14³º Ср. 13ºº —...

БДУ ў СМІ Беларусі

БДУ ўвайшоў у 800 найлепшых універсітэтаў свету па версіі рэйтынгу Times Higher Education – 21.by, БелТА, mail.ru aif.by, moyby.com, ej.by, soyuz.by, Megacat.by (01.10), zviazda.by, «Звязда», БТ-1 (08.10). Зніжкі на навучанне ў 2015/2016 навучальным годзе атрымаюць 510 сту­дэнтаў і навучэнцаў у БДУ – Megacat.by (01.10), zviazda.by (03.10). Факультэт міжнародных адносін БДУ адсвяткаваў 20-гадовы юбілей – БелТА, радыё «Сталіца» (02.10), БТ-1 (05.10)....