Інавацыйная адукацыя, высокатэхналагічнае супрацоўніцтва: новыя дамоўленасці БДУ і Кітая

Гэта стане магчымым дзякуючы рэалізацыі беларуска-кітайскага праекта «Інстытут інавацыйнай адукацыі пад эгідай БДУ». З боку Кітая выканаўцам выступае Хайнанскі цэнтр перадавога вопыту ў сферы міжнароднай адукацыі (г. Санья). Адпаведная дамова па арганізацыі дадзенай ініцыятывы была падпісана 18 сакавіка падчас афіцыйнага візіту ў Кітай дэлегацыі БДУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём. Рэктар БДУ адзначыў, што Інстытут інавацыйнай адукацыі не абмяжуецца кітайскім...

БДУ адзначыў Дзень Канстытуцыі

Напярэдадні Дня Канстытуцыі Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт правёў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Галоўнаму закону краіны. Сярод іх – дыялогавыя пляцоўкі, круглыя сталы, канферэнцыі, лекцыі, конкурсы і выставы. Удзельнікамі мерапрыемстваў сталі студэнты і супрацоўнікі розных факультэтаў, інстытутаў і падраздзяленняў БДУ. Цэнтральную частку падзей склала серыя дыялогавых пляцовак з удзелам дзяржаўных дзеячаў, прадстаўнікоў органаў улады, дэпутатаў. У якасці запрошаных гасцей выступілі Старшыня Канстытуцыйнага Суда...

Нестэрэатыпны бібліятэкар

«Памераць» навуку, вырашыць тэхнічныя непаладкі рознай цяжкасці і развеяць міфы пра прафесію можа супрацоўнік Фундаментальнай бібліятэкі БДУ Ягор СКОРЫЙ, з якім карэспандэнт газеты заступае на «змену» ў сакавіку. Наш працоўны дзень пачынаецца з прагляду электроннай пошты. Туды звычайна прыходзяць дакументы для платных паслуг ці вучэбныя праграмы, літаратуру з якіх выкладчыкі ўзгадняюць з супрацоўнікамі бібліятэкі. Першая змена доўжыцца з паловы дзявятай...

Свята ў коле «Сяброў» і калег

Ва ўніверсітэце прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Дню жанчын. Да святкавання галоўнай сакавіцкай даты далучыліся ўсе падраздзяленні і інстытуты БДУ. Напярэдадні свята супрацоўніц і студэнтак універсітэта радавалі акцыямі, флэшмобамі, выставамі і творчымі нумарамі. 6 сакавіка ў рэктараце прайшоў традыцыйны прыём, дзе да Дня жанчын прагучалі віншаванні ад рэктара Андрэя Караля і прарэктарскага корпуса. Філалагічны факультэт упрыгожыў дзень канцэртнай праграмай і відэазваротам...

Жаночаму руху ў БДУ сёлета 25 гадоў

Дзякуючы ініцыятыве адданых супрацоўніц ВНУ, летам 1999 года была афіцыйна зарэгістравана першая жаночая арганізацыя ў БДУ. Пад нязменным дэвізам «Verbо et facto» (у перакладзе з лацінскай – «Словам і справай») актывісткі ўжо чвэрць стагоддзя прапагандуюць ідэалы сапраўдных каштоўнасцяў, раўнапраўя і справядлівасці, ствараючы спрыяльныя ўмовы для жанчын у навуковым і працоўным асяроддзі ўніверсітэта. Спецыфіка жаночай супольнасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта праяўляецца ў...

Эканамічны факультэт – мінулае і сучаснасць

Эканамічнаму факультэту – 25 гадоў. Але яго гісторыя нашмат старэйшая і сыходзіць сваімі каранямі да самага пачатку існавання БДУ. Мінулае Навучанне спецыялістаў гэтага профілю ў Беларускім дзяржаўным універсітэце пачалося з моманту яго адкрыцця ў 1921 годзе. Гэта быў час станаўлення нацыянальнай акадэмічнай эканамічнай школы Беларусі. За падрыхтоўку студэнтаў адказвала аддзяленне факультэта грамадскіх навук (ФГН) універсітэта. Навучальны план зацвердзіла прадметная камісія...

Культурная разнастайнасць у БДУ

У Ліцэі БДУ адбылося свята «Дзень нацыянальных культур». Свае экспазіцыі прадставілі студэнты і магістранты з Азербайджана, Казахстана, Кітая, Турцыі, Таджыкістана, Туркменістана і Сірыі. Савет зямляцтваў распавёў пра традыцыі і звычаі гэтых краін. Унікальную культуру сваіх нацый арганізатары паказалі праз творы мастацтва, фатаграфіі, нацыянальныя стравы і традыцыйныя рамёствы. Так, студэнты з КНР здзіўлялі гасцей майстэрствам гульні ў сянці. Гэта кітайская версія...


Рэктар БДУ акадэмік Сяргей Абламейка віншуе з Днём ведаў!

Дарагія першакурснікі, студэнты, аспіранты і калегі! Ад усёй душы віншую з Днём ведаў! Пачатак новага навучальнага года заўсёды адзначаны радаснымі пачуццямі, асаблівымі чаканнямі і надзеямі. 1 верасня – гэта светлае свята, якое ўслаўляе веды як рухальную сілу грамадскага развіцця. На працягу ўсёй сваёй амаль векавой гісторыі БДУ з’яўляецца вядучым айчынным адукацыйна-навуковым і інтэлектуальным цэнтрам. Яго дзейнасць забяспечваеце вы – таленавітыя...

Аб’явы

БЕЛАРУСКІ  ДЗЯРЖАЎНЫ  ЎНIВЕРСIТЭТ АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад: ЗАГАДЧЫКАЎ КАФЕДРАЎ: нямецкага мовазнаўства, тэхналогій камунікацыі, ПРАФЕСАРАЎ КАФЕДРАЎ:  лазернай фізікі і спектраскапіі, фізічнай хіміі, рускай мовы, англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў, ДАЦЭНТАЎ КАФЕДРАЎ: фізічнай інфарматыкі і атамна-малекулярнай фізікі, фізічнай электронікі і нанатэхналогій, радыёфізікі і лічбавых медыятэхналогій, дыферэнцыяльных ураўненняў і сістэмнага аналізу, агульнай матэматыкі і інфар­матыкі, мікрабіялогіі, фізічнай хіміі, агульнага землязнаўства і гідраметэаралогіі, псіхалогіі,...

БДУ ў СМІ

Прыёмная кампанія–2015 21.by (01.07), zviazda.by (12.06), «Рэспубліка» (16.06), «Камсамольская праўда», (17.06, 17.07, 22.07), СТБ, gazetaby.com (19.06), Мінск 24 ДОК (24.06), 21.by (06.07), «Мінскі кур’ер», mk.by, БелТА, sb.by, БТ-1 (08.07), «СБ-Беларусь сёння», kv.by, БТ-1 (09.07), 21.by (11.07), БТ-1, АНТ, Мінск 24 ДОК, БелТА, kp.by, БТ-1/Панарама, СТБ (15.07), СТБ, 21.by, «СБ-Беларусь сёння» (18.07), belniva.sb.by, interfax.by (20.07), «Народная газета» (24.07), БелТА (26.07), interfax.by...

Нашы юбіляры

3 верасня Мальцэвіч Таццяна Васільеўна, дацэнт кафедры рыторыкі і методыкі мовы і літаратуры 4 верасня Васільеў Ігар Леанідавіч, дацэнт кафедры тэорыі функцыі 6 верасня Хлудзееў Іван Іванавіч, ст. нав. супр. НДЛ біяфізікі і біятэхналогіі 10 верасня Чаеўская Марына Канстанцінаўна, дацэнт кафедры гісторыі беларускай мовы 13 верасня Аджаеў Уладзімір Барысавіч, заг. кафедры фізікі паўправаднікоў і нанаэлектронікі 14 верасня Карпенка Алена Міхайлаўна,...

Наваз Шарыф – ганаровы прафесар БДУ (+вiдэа)

Прэм’ер-міністр Ісламскай Рэспублікі Пакістан Наваз Шарыф стаў ганаровым прафесарам БДУ. Дыплом і мантыю ганаровага прафесара высокапастаўленаму госцю ўручыў 11 жніўня рэктар БДУ акадэмік Сяргей Абламейка. Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел першы намеснік міністра адукацыі Беларусі Вадзім Богуш, члены Савета БДУ, а таксама супрацоўнікі ВНУ. Гэтага звання Наваз Шарыф удастоены за вялікі асабісты ўнёсак ва ўма­цаванне і развіццё ўсебаковых сяброўскіх адносін...

Святочныя мерапрыемствы ў гонар Дня ведаў пачынаюцца ў БДУ 1 верасня (+вiдэа)

Сцэнарый гэтага асаблівага першага дня восені ўключае разнастайныя па стылі і  жанры мерапрыемствы: ад «фірмовага» парада дэканаў БДУ да запуску ў неба паветраных шароў. Галоўнае – па традыцыі гэты першы во­сеньскі дзень прысвечаны нашым перша­курснікам! Афіцыйная частка адбудзецца ва ўнутраным дворыку ВНУ. Тут прагучыць віншаванне ад рэктара БДУ акадэміка Сяргея Абламейкі, а таксама пажаданні ад дэканаў, выкладчыкаў і лідараў студэнцкіх...

Як рыхтавацца да ЦТ, каб паступіць на спецыяльнасць мары. Стабальнікі–2015 дзеляцца досведам

Як рыхтавацца да цэнтралізаванага тэсціравання, каб атрымаць высокія балы і паступіць у прэстыжную ВНУ? Стабальнікі–2015 распавядаюць пра тое, ці варта звяртацца да паслуг рэпетытара, на што рабіць упор у падрыхтоўцы і ці атрымалася паступіць на жаданыя спецыяльнасці тым, хто паказаў на ЦТ максімальны вынік. Адразу два сертыфікаты са ста баламі на ЦТ атрымаў выпускнік першай брэсцкай гімназіі Павел Меркіс. На...

Markuts Band. Музыка ў галаве, у душы, на сцэне (+відэа i музыка)

 Markuts Band — адна з перспектыўных рок-каманд Мінска. Iх можна пачуць у TNT Rock Club, у бары Bristle, у “Графiцi”, дзе яны ўжо здабылі любоў слухачоў за свае жывыя выступы. Але хто ж такія Markuts Band па-за сцэнай? Ці ведалі вы, што музыкі выйшлі з БДУ? Мы ўзялi інтэрв’ю ў лiдэра группы Андрэя Маркуца i клавішніка Уладзіміра Пыльчанка.  — Андрэй,...

Беларусь і Кітай будуць сумесна рыхтаваць журналістаў (+вiдэа)

Беларусь і Кітай будуць разам рыхтаваць журналістаў —  пра гэта ішла гаворка ў галоўнай ВНУ Беларусі. З асаблівасцямі падрыхтоўкі прафесіяналаў 19 жніўня пазнаёміліся старшакласнікі з Кітая. За дзесяць дзён амаль паўсотні школьнікаў з Паднябеснай пабывалі на аздараўленні ў Сінявокай і адкрылі для сябе новую Беларусь. У галоўнай ВНУ Беларусі сёння рыхтуюць больш за 2,5 тысячы замежных студэнтаў. Траціна з іх...

“КЛУмБа” на парозе свайго першага дня нараджэння!

Свой першы дзень нараджэння збіраецца адзначыць Клуб аматараў мастацкага слова, створаны на базе Фундаментальнай бібліятэкі БДУ ў верасні мінулага года. За гэты час “КЛУмБа” стала не толькі пляцоўкай для дыскусій і сустрэч з вядомымі пісьменнікамі і творчымі людзьмі, не толькі альтэрнатывай “сцэны” для аўтараў-пачаткоўцаў, але першза ўсё дружнай творчай сям’ёй, якая аб’яднала студэнтаў амаль усіх факультэтаў БДУ. На працягу года...

Business Intelligence Club – месца, дзе пачынаецца поспех

Сёлета новыя студэнты маюць магчымасць рэалізаваць сябе на большай колькасці пляцовак нашага ўніверсітэта. Бо ў БДУ ёсць не толькі студэнцкія арганізацыі, але і розныя адукацыйныя клубы, якія збіраюць у сваім асяроддзі аднадумцаў. Business Intelligence Club – гэта адукацыйны клуб, створаны выпускнікамі ІБМТ Ігарам Худніцкім і Аляксандрам Чарнухам. Пачаўшы са штотыднёвых сходаў аднакурснікаў, Business Intelligence Club стаў вялізнай пляцоўкай для самаразвіцця...