Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Наталля Качанава сустрэлася са студэнтамі БДУ

Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Наталля Качанава 16 лютага сустрэлася са студэнтамі БДУ. «Рада быць ізноў у сценах вядучай ВНУ ў краіне – БДУ. Я папрасіла, каб сёння тут прысутнічалі толькі студэнты – без выкладчыкаў, рэктара. Проста хачу з вамі пагутарыць, давяду да вас інфармацыю, якой хацела б падзяліцца. І давайце дамовімся: вы мне задаяце любыя пытанні, якія вас...

Падрыхтоўка да электаральнай кампаніі ў БДУ

Напярэдадні адзінага дня галасавання ў БДУ праходзіць нямала мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне прававой дасведчанасці супрацоўнікаў і студэнтаў. Адна з іх адбылася на вучэбна-метадычным савеце ўніверсітэта. Дакладчыкамі выступілі дэкан юрыдычнага факультэта Андрэй Шыдлоўскі, намеснік дэкана па вучэбнай рабоце і адукацыйных інавацыях Вольга Пабярэжная і намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце Віктар Сухапараў. Па словах Андрэя Шыдлоўскага, па папярэдніх падліках 40% зарэгістраваных кандыдатаў...

Электаральны дыялог

Дыялогавая пляцоўка «Выбарчы працэс у Рэспубліцы Беларусь: асноўныя стадыі і навацыі заканадаўства» прайшла 24 студзеня з удзелам намеснікаў дэканаў і куратараў навучальных груп усіх факультэтаў універсітэта. У якасці спікераў выступілі адвакат-медыятар Мінскай абласной калегіі адвакатаў Алеся Церашкова і намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце юрыдычнага факультэта Віктар Сухапараў. Эксперты расказалі пра адзіны дзень галасавання, яго новаўвядзенні, актыўную фазу падрыхтоўкі да выбарчай...

Выбарчае заканадаўства ад А да Я праз прызму практыка

ФМА БДУ стаў месцам правядзення дыялогавай пляцоўкі «Навелы ў выбарчым заканадаўстве Рэспублікі Беларусь». Запрошаным выступоўцам мерапрыемства, прымеркаванага да адзінага дня галасавання, стаў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па заканадаўстве і дзяржбудаўніцтве Сяргей Сівец. Сустрэча з выкладчыкамі і студэнтамі ўніверсітэта прайшла ў фармаце гутаркі. Удзельнікі абмеркавалі змены і дапаўненні ў выбарчы кодэкс краіны, не абышлі ўвагай аптымізацыю сістэмы выбарчых...

Партыйная школа – унікальны праект БДУ

У БДУ пачала дзейнасць «Партыйная школа», агульнарэспубліканскі адукацыйны праект Беларускай партыі «Белая Русь». Яго мэта – фарміраванне цэласнага ўяўлення пра шматпартыйную сістэму і ролю партый у дзяржаўным будаўніцтве. Цэнтральным мерапрыемствам ва ўніверсітэце сталі тыднёвыя навучальныя курсы «Парталогія», арганізаваныя напярэдадні адзінага дня галасавання. У распрацоўцы навучальнай праграмы ўдзельнічала экспертная група некалькіх факультэтаў БДУ: гістарычнага, юрыдычнага, журналістыкі, філасофіі і сацыяльных навук. Удзельнікамі...

БДУ як пляцоўка для фарміравання грамадска–палітычнай думкі

Напярэдадні адзінага дня галасавання ў БДУ прайшоў шэраг асветніцка-адукацыйных мерапрыемстваў, прысвечаных выбарчаму праву. Сустрэчы са студэнтамі і супрацоўнікамі ўніверсітэта праводзіла адміністрацыя УВА, кіраўнікі падраздзяленняў, а таксама запрошаныя госці. За гэты час выступоўцамі станавіліся старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Наталля Качанава, генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Андрэй Швед, кіраўнік адміністрацыі Маскоўскага раёна Таццяна Калядка, міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант міліцыі...

Калейдаскоп навукі: аспіранты БДУ адзначаны стыпендыяй Прэзідэнта

7 аспірантаў БДУ атрымалі стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У гэтым спісе даследчыкі, якія дасягнулі значных навуковых і практычных поспехаў у галіне тэхнічных, фізіка-матэматычных, палітычных, філалагічных і гістарычных навук. Аспірант механіка-матэматычнага факультэта Яўген Аўдзейчык удастоены ўзнагароды за распрацоўку мадэляў руху кропель на дыску, які круціцца, і алгарытму рашэння ўраўненняў раўнавагі абмежаваных восесіметрычных пластоў вадкасці. Ён заняўся гідрамеханікай на трэцім курсе. Гэта...


Электронны гід першакурсніка запушчаны ў БДУ (+відэа)

Гэты анлайн-праект быў распрацаваны адмыслова да Дня ведаў і накіраваны на моладзевую аўдыторыю. Інфармацыйны акцэнт зроблены на асноўных запатрабаваннях першакурснікаў: даведацца, як атрымаць інтэрнат, панізіць аплату за навучанне, а таксама пра даступныя пункты харчавання. Студэнты могуць азнаёміцца з дзейнымі ў БДУ моладзевымі арганізацыямі і органамі студэнцкага самакіравання, творчымі і спартыўнымі секцыямі. Немалаважнае значэнне сёння маюць магчымасці міжнароднага абмену. Гід накіруе...

Чэшскі беларусіст Адам Фалбр: “Я б параіў кожнаму прыехаць сюды, у Беларусь, каб пабачыць усё сваімі вачыма”

Калі б вы сустрэліся з Адамам Фалбрам на вуліцы, вы нават не заўважылі б нічога дзіўнага ў гэтым хлопцы. Адам свабодна без акцэнту размаўляе на беларускай і рускай мовах, добра арыентуецца у жыцці краіны (можа, нават лепей, чым большасць беларусаў). Але Адам чэх, які першы раз завітаў Беларусь толькі два гады таму. З тых часоў Адам пасеў вельмі шмат. Ён...

Якая радасць вас натхняе? Адкажа тэст

У дзейнасці Псіхалагічнай службы БДУ шырока выкарыстоўваецца тэсціраванне. І што б ні казалі скептыкі, вынікі тэстаў добрыя для пашырэння «ўнутранага далягляду», развіцця самакрытыкі, як крыніца ідэй для самаўдасканалення. Сёння мы пагаворым пра радасць. Радасць – гэта моцная і чыстая эмоцыя, да якой мы ўвесь час імкнёмся. Не сакрэт, што ў кожнага з нас могуць быць свае прычыны для радасці. Адны...

Студэнцкі псіхалагічны клуб запрашае ў відэасалон і гульнятэку

Клубная дзейнасць Псіхала­гічнай службы БДУ зарэкамендавала сябе як эфек­тыўная форма развіцця псіха­ла­гічнай культуры студэнтаў. Якасць вашага жыцця, поспехі ў пра­фесійнай дзейнасці, асабістае шчасце шмат у чым залежаць ад узроўню псіхалагічнай культуры. Студэнцкі псіхалагічны клуб (СПК), арганізаваны на базе нашай службы, вось ужо 12 гадоў карыстаецца нязменнай папулярнасцю ў студэнтаў. Сюды імкнуцца тыя, хто выказвае цікавасць да псіхалогіі, жадае знайсці адна­думцаў,...

Прыгожае і карыснае наваселле. Як пачуваюць сябе навучэнцы БДУ ў Студэнцкай вёсцы

Студэнцкія інтэрнаты ў гэтыя дні нібы ажыўлены вакзал: валізкі, торбы, баулы… Напярэдадні навучальнага года – пара “масавага перасялення”. Вырашыць галоўнае, жыллёвае, пытанне для студэнтаў, якія раней блукалі па здымных кватэрах, шмат у чым дапамагло будаўніцтва Студэнцкай вёскі ў Мінску. Карэспандэнты “СБ”, прайшоўшы ў рэжыме рэальнага часу шлях ад уваходных дзвярэй інтэрната № 11 Белдзяржуніверсітэта да пакоя, ацанілі: калі раней працэс...

Інфаграфіка. БДУ рухаецца да адкрытай анлайн-адукацыі. Агляд курсаў МООС

Галіна адукацыі развіваецца імкліва і не перастае здзіўляць інавацыямі. Анлайн-курсы – гэта адносна новая тэндэнцыя, якая атрымала развіццё на Захадзе, а зараз распаўсюджваецца і ў Беларусі. Навучацца ў інтэрнэце стала рэальным пры дапамозе масавых адкрытых анлайн-курсаў (МООС). Анлайн-курсы: проста, даступна, прэстыжна Седзячы дома на канапе, можна азнаёміцца з навучальнымі матэрыяламі знакамітых універсітэтаў свету праз гэтыя платформы. Каб далучыцца да агульнага...

Кексы, сэлфі і танцавальны флешмоб. Як БДУ вітаў першакурснікаў (+вiдэа)

Каля пяці тысяч новых студэнтаў у 2015 годзе папоўнілі шэрагі БДУ. І па традыцыі 1 верасня ўніверсітэт павітаў першакурснікаў святам “Віват, студэнт”, якое адбылося ў Палацы спорту. У Палацы спорту з самай раніцы было ажыўлена. Студэнты-старшакурснікі старанна рыхтаваліся да свята. А да пяці гадзін пачалі збірацца і самі ўдзельнікі імпрэзы. У холе будынка панавала радасная атмасфера, новыя студэнты гутарылі, знаёміліся...

Сапраўдная вучоба яшчэ наперадзе

Урачыстая лінейка,прысвечаная дню ведаў, прайшла 1 верасня ва ўнутраным дворыку БДУ. Першакурснікі з усіх факультэтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта сабраліся на мерапрыемстве, каб пачуць пажаданні ад рэктара, дэканаў і выкладчыкаў і пачаць новае, ужо студэнцкае, жыццё. Па традыцыі Сяргей Уладзіміравіч Абламейка ўзяў слова першым. Ён пазнаёміў студэнтаў з дэканамі факультэтаў, пажадаў поспеху ў цікавым, хоць і не простым навучальным працэсе, і...

Весткі з рэктарата

ЗАГАДАМ Міністэрства адукацыі нашай краіны № 393 ад 8 чэрвеня 2015 г. у склад комплекса БДУ з 1 верасня ўключаецца ў якасці юрыдычнай асобы ўстанова адукацыі «Міжнародны дзяржаўны экалагіч­ны інстытут імя А. Д. Сахарава» Беларускага дзяржаўнага ўніверсі­тэта. У цяперашні час у структуру МДЭІ ўваходзяць факультэт мані­торынгу навакольнага асяроддзя, факультэт экалагічнай медыцыны,  курсы дадатковай адукацыі для  да­рослых. Праграма павышэння кваліф­і­кацыі «Арганізацыя...

Студатрад БДУ: Чыста зроблена!

Калі гаворка зойдзе пра студатрады, уяўленне ў першую чаргу малюе дзяцей, якія энергічна кладуць цэглу і цягнуць тачку з пяском. Чамусьці  адразу думаеш пра будоўлю, хоць, як паказвае практыка, кірункаў, дзе могуць прыкласці свае сілы студэнты, нямала. Апроч будаўнічых, гэта педагагічныя, сельскагаспадарчыя, сэрвісныя атрады. Апошніх наогул вялікае мноства. Дзіва што! Паняцце сэрвісу ўсёабдымнае – ад рамонту тэхнікі да працы ў...

Больш за 70 % – новая рэальнасць студгарадка

Бадай, жнівень – адзін з самых напружаных месяцаў у працы студэнцкага гарадка. Бо зусім хутка калідоры інтэрнатаў напоўняцца толькі што прыбылымі студэнтамі. У прыёмнай час ад часу звініць тэлефон, кожны хоча даведацца, ці атрымае ён запаветны пакой. Намеснік прарэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце і сацыяльных пытаннях Міхаіл ЧАРАПЕННІКАЎ паразмаўляў і з намі. – Што можна сказаць пра засяленне–2015? – За апошнія...