Куратар «ГІС-лабараторыі» і матыватар адоранай моладзі
Дацэнт геаграфічнага факультэта Дзмітрый КУРЛОВІЧ нядаўна стаў пераможцам конкурсу «Найлепшы арганізатар НДР студэнтаў і аспірантаў БДУ». Студэнты і аспіранты кафедры глебазнаўства і зямельных інфармацыйных сістэм і СНДЛ «ГІС-лабараторыя» пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Курловіча з 2012 па 2014 гг. удзельнічалі ў выкананні 13 даследчых работ, зрабілі 165 дакладаў на навуковых канферэнцыях (у тым ліку 60 дакладаў на канферэнцыях міжнароднага ўзроўню), падрыхтавалі 125...