Вязынка-2015: “партызанскі бэнд”, турсцяжына і тайцзіцюань
Я тут бачу свой край, поле, рэчку і бор, Сваю матку-зямлю – Беларусь! Увесь навучальны год студэнты філалагічнага факультэта мараць аб тым, каб трапіць на традыцыйны злёт філфака, які праходзіць на Вязынцы – малой Радзіме Янкі Купалы. Прадстаўнікі старэйшых курсаў расказваюць першакурснікам пра неверагодныя прыгоды і здарэнні. Заклікаюць маладое пакаленне да захавання гэтай добрай традыцыі, якая была закладзена студэнтамі і...