Вынікі экспарту навукова-тэхнічнай прадукцыі і паслуг БДУ ў 2014 годзе
1. Інтэгральныя мікрасхемы і навуковыя прыборы для мікраэлектронікі Аб’ём экспарту паслуг – 370 тыс. дол. ЗША. Заказчык – Аб’яднаны інстытут ядзерных даследаванняў, г. Дубна, Расія. Распрацоўка: НЦ фізікі часціц і высокіх энергій. Каардынатары – дырэктар доктар фіз.-мат. навук М. М. Шумейка, нам. дырэктара канд. тэх. навук М. А. Батурыцкі. Ва ўзаемадзеянні з НВА «Планар» і філіялам «Белмікрасістэмы» ААТ «Інтэграл» у...