Ад дыплома да размеркавання: як пяць выпускніц БДУ знайшлі свой шлях у прафесіі

Адны бачаць у размеркаванні гарантаванае працоўнае месца, іншыя – часовы этап жыцця. Для кагосьці гэта крок да мары, а для кагосьці – прыпынак перад новым рыўком. Пяць дзяўчат, якія скончылі БДУ, расказваюць пра свой вопыт размеркавання. Дар’я Чарняўская, наша першая гераіня, скончыла механіка-матэматычны факультэт і атрымала кваліфікацыю «Матэматык. Выкладчык матэматыкі і інфарматыкі». Практыкавацца ў прафесіі яна пачала яшчэ на другім...

Беларуска-кітайскі моладзевы форум прайшоў у БДУ

Унікальны беларуска-кітайскі моладзевы форум упершыню прайшоў у БДУ. Урачыстае адкрыццё адбылося 24 чэрвеня на базе Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку. Усяго гасцямі форуму сталі каля 200 таленавітых студэнтаў, маладых навукоўцаў і прадстаўнікоў органаў студэнцкага самакіравання. – Гэта новы крок да развіцця і ўмацавання плённага супрацоўніцтва дзвюх сяброўскіх краін, – заявіў рэктар БДУ Андрэй Кароль.    Паводле яго слоў, унікальнае мерапрыемства, арганізаванае па...

Юбілей заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага ансамбля танца «Крыжачок» БДУ: 80 гадоў на сцэне і ў сэрцы Беларусі

  Сёлета заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль танца «Крыжачок» БДУ адзначыў важную дату – 80-годдзе з дня заснавання. Сёння «Крыжачок» з’яўляецца адным з культурных брэндаў Рэспублікі Беларусь. За ўсе гады ён прайшоў доўгі і яркі шлях, аб’ехаў увесь свет і стаў неад’емнай часткай культурнага жыцця краіны. А пра тое, як прайшоў гэты важны дзень і чаму столькі танцораў выбіраюць...

Універсітэт – гэта людзі

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт стаў месцам сустрэчы не проста калег, а сапраўдных дынастый – сем’яў, чые імёны на працягу дзесяцігоддзяў непарыўна звязаны з гісторыяй і развіццём ВНУ. Дзень быў прысвечаны рэалізацыі праекта «З пакалення ў пакаленне. Дынастыі БДУ», закліканага захаваць і ўвекавечыць памяць пра тых, хто прысвяціў сваё жыццё служэнню навуцы і адукацыі. Праект стаў вынікам сумеснай і бесперапыннай архіўнай працы...

Мінск – Куала-Лумпур: Беларускія студэнткі пра свой досвед вучобы ў Малайзіі

Студэнткі журфака БДУ рызыкнулі пакінуць звыклы свет і адправіліся па веды ў іншы канец свету – у сонечную Малайзію. Што іх чакала за тысячы кіламетраў ад дома? Новыя сябры, экзатычная культура і неацэнны вопыт, які змяніў іх жыццё. Сёння яны дзеляцца сваімі ўражаннямі, распавядаюць пра складанасці адаптацыі, пра ўсходнюю гасціннасць і пра тое, як вучоба ў Куала-Лумпуры адкрыла для іх...

Вектар на Усход: БДУ пашырыў партнёрства з кітайскімі ВНУ

Афіцыйны візіт дэлегацыі БДУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём у КНР прадугледжваў шэраг дамоўленасцяў з ВНУ гэтай краіны з мэтай пашырэння партнёрства ў галіне навукі і адукацыі, а таксама ўмацавання трывалых сувязяў. БДУ стаў адным з арганізатараў Першага міжнароднага форуму па гуманітарным абмене ў Кітаі Маштабнае мерапрыемства – стартавая калектыўная ініцыятыва адкрытага 11 мая сумеснага Кітайска-беларускага цэнтра гуманітарных абменаў...

Адкрыта, цёпла і па сутнасці: як прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй у БДУ

29 сакавіка 2025 года факультэт журналістыкі БДУ адчыніў дзверы для абітурыентаў і іх бацькоў. У цёплы суботні дзень на Кальварыйскай, 9 сабраліся будучыя студэнты, выкладчыкі, выпускнікі, абітурыенты і іх родныя, каб пазнаёміцца, задаць пытанні і зразумець, як уладкавана жыццё на адным з самых прэстыжных факультэтаў краіны. Сустрэчу адкрыла Ганна Басава – прафесар кафедры і намеснік дэкана. Спачатку яна распавяла пра...


Весткі з рэктарата

Круглы стол «Студэнцкае са­ма­кіраванне Беларусі праз прыз­му Балонскага працэсу» сабраў 23 снежня лідараў моладзевых арганіза­цый сталічных ВНУ. У ім бралі ўдзел прарэктар РІВШ Ігар Цітовіч і прадстаўнікі ўпраўлення па справах моладзі Мінадука­цыі. Ігар Цітовіч рас­па­вёў пра перспектывы далучэння Беларусі да адзінай еўра­пей­скай прасторы вышэйшай аду­кацыі. Былі абмеркаваны сіс­тэмы студэнцкага самакіра­вання ў ВНУ і ідэі па ўдаска­наленні дзейнасці. Арга­ні­завала мерапрыемства Сту­­­дэнцкая...

БДУ ў СМІ Беларусі

Прэзідэнт фонду міжнароднага супрацоўніцтва Рамана Продзі выступіў з лекцыяй у Беларускім дзяржаўным універсітэце – БелТА, 21.by, АНТ, БТ-1, СТБ, Belarus24.by (16.12). БДУ ўвайшоў у топ-50 найлепшых універсітэтаў краін у стадыі развіцця Еўропы і Цэнтральнай Азіі – 21.by, Euroradio.fm, БелТА, Інтэрфакс, Sb.by, Generation.by (17.12), Minsknews.by, Map.by, Vgr.by (18.12). Сістэма касмічнага базавання БДУ дастаўлена на МКС – Press.net.by, БелТА,21.by, Інтэрфакс, Telegraf.by, N1.by,...

Аб’явы

Аб’явы

БЕЛАРУСКІ  ДЗЯРЖАЎНЫ  ЎНIВЕРСIТЭТАБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад ЗАГАДЧЫКАЎ КАФЕДРАЎ: фізічнай оптыкі, гісторыі беларускай мовы, беларускай літаратуры і культуры, дыпламатычнай і консульскай службы, міжнароднага права, геаграфічнай экалогіі, дынамічнай геалогіі, глебазнаўства і зямельных інфармацыйных сістэм, канстытуцыйнага права, крымінальнага права, фінан­савага права і прававога рэгулявання гаспадарчай дзейнасці, дыскрэтнай матэматыкі і алгарытмікі, міжнароднага менеджменту, эканамічнай інфарматыкі, карпаратыўных фінансаў, мікрабіялогіі, ПРАФЕСАРАЎ КАФЕДРАЎ: геаметрыі, тапалогіі і...

Студэнцкія карэспадэнты 80-х былі грамадскімі дзеячамі

«Як падбіраем студ­караў, як знаходзім людзей, прыкі­пеў­шых сэрцам да газеты, сапраўды перакана­ных у сіле друкаванага слова, закаханых у сваё захапленне, калі хо­­ча­це, – другую прафесію? Знай­­сці такіх цяжка», – дзяліўся сваім досведам ў 1985 годзе ў маскоўскім часопісе «Журналіст» тагачасны рэ­дактар «Беларускага ўніверсітэта» Васіль Вараб’ёў. Пра самых актыўных ён пісаў: «Пасля інтэрв’ю з адной з груп механіка-матэматычнага факультэта стаў усё...

Газета БДУ ў першыя гады і пасля аднаўлення

Заўсёды, калі гаворка ідзе пра гісторыю якой якой-небудзь з’явы, важна ды проста пазнавальна паказаць яе вытокі. У выпадку з нашай газетай мы маем вельмі фрагментарныя звесткі пра яе першыя гады. З аднаго боку – гэта недахоп факталагічных крыніц, бо даваенныя нумары ўніверсітэцкай газеты засталіся пасля эвакуацыі БДУ ў бібліятэцы імя Салтыкова-Шчадрына ў Санкт-Пецярбургу, і мы маем, дзякуючы нашым гісторыкам, толькі...

Універсітэцкая паўсядзённасць на старонках шматтыражкі: чытаць і асэнсоўваць

Гістарычны шлях, які прай­шоў за 93 гады наш універсітэт, цяпер пакрыху асэнсоўваецца праз доследы яго ж наву­коўцаў. Праз БДУ ві­да­воч­на праходзілі ўсе плы­ні гра­мадска-палітычнага жыцця і 1920-х гадоў, і гадоў 30-х, універсітэт разам з усёй краінай ваяваў і аднаў­ляўся, не заставаўся ўбаку ад працэсаў міжнародных, ус­прымаў дзе стрымана, а дзе з апераджэннем розныя ўрадавыя ўстаноўкі і гра­мадскія ініцыятывы. Такім ён...

Марына Загорская: “Ненавязлівае кіраўніцтва – найвышэйшы рэдактарскі пілатаж”

Галоўным рэдактарам газеты “Беларускі ўніверсітэт” да 1995 г. на працягу 7 гадоў была Марына Загорская, якая сёння кіруе вядомым інфармацыйным рэсурсам. Яна ўзгадала той турбулентны час. Я стала рэдактарам “Беларускага ўніверсітэта” у 1988 г., калі вучылася яшчэ на пятым курсе факультэта журналістыкі. Адначасова пісала творчы дыплом і працавала над рэдакцыйнай канцэпцыяй. І на тое, і на другое даводзілася выдаткоўваць ночы...

Сяргей Плыткевіч: “На фатаграфіі жыццё працягваецца”

Напярэдадні 85-гадовага юбілею газеты “Універсітэт” стала цікава даведацца, як склалася жыццё журналістаў, якія працавалі ў рэдакцыі. Адзін з іх – фотажурналіст Сяргей Міхайлавіч Плыткевіч. Зараз дырэктар выдавецтва “Рыфтур” і старшыня грамадскага аб’яднання фотамастацтва. У яго хацелася даведацца пра студэнцкія гады і працу як фатографа і журналіста. — Распавядзіце, як жа з ляснога тэхнікума з фотаапаратам “Вілія” вы захацелі паступіць на...

Газета “Універсітэт”: 85 год летапісцу альма-матар

Газета БДУ “Універсітэт”– адно з найстарэйшых перыядычных выданняў Беларусі. Яе першы нумар убачыў свет у 1929 г. Напрыклад, тая ж “Савецкая Беларусь” пачала выходзіць усяго на два гады раней. У сталенні газеце дапамагалі такія легендарныя асобы, як Якуб Колас і Кандрат Крапіва, яе традыцыі стваралі народныя пісьменнікі Беларусі Іван Мележ, Іван Навуменка, Рыгор Барадулін і Ніл Гілевіч, тут друкаваліся вядомы...

На Мінскім трактарным заводзе адкрыўся філіял кафедры Інстытута журналістыкі

5 снежня ў рэдакцыі “Беларус-МТЗ агляду” адбылося ўрачыстае адкрыццё і прэзентацыя філіяла кафедры перыядычнага друку Інстытута журналістыкі БДУ. Мерапрыемства прайшло ў рамках святкавання 70-годдзя інстытута. Філіял арганізаваны на базе дадзенай газеты з мэтай умацавання сувязяў БДУ з вытворчасцю і ўзмацнення практычнага складніка падрыхтоўкі спецыялістаў. Цеснае ўзаемадзеянне ВНУ і газеты ў гэтым кірунку, якое зараз мае афіцыйны статус, дазволіць будучым журналістам...

Unistar – радыё №1 у Беларусі!

У 2014 годзе радыё Unistar 99,5 FM у трэці раз было прызнана найлепшай радыёстанцыяй Беларусі на міжнародным конкурсе “Выбар года–2014”. Пераможцы конкурсу вызначаюцца па выніках маркетынгавых даследаванняў, якія правяраюцца і пацвярджаюцца міжнароднай аўдытарскай кампаніяй “ФБК Бел”. Медалі за якасць і папулярнасць у 2014 годзе атрымалі больш за 70 гандлёвых марак і брэндаў, прадстаўленых на рынку Рэспублікі Беларусь. У Unistar нямала...