Будучыня ў навуцы (+ відэа)
Урачыстае ўшанаванне лаўрэатаў ХХ Рэспубліканскага конкурсу навуковых прац студэнтаў адбылося 5 чэрвеня ў БДУ. У святочнай атмасферы маладых таленавітых даследчыкаў павіншавалі міністр адукацыі Беларусі Сяргей Маскевіч, рэктар БДУ акадэмік Сяргей Абламейка, прадстаўнікі НАН Беларусі, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях нашай краіны і Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Беларусі. Удзельнікамі цырымоніі сталі 80 студэнтаў і магістрантаў. Ім былі ўручаны дыпломы Міністэрства адукацыі...