Праект «Асобы БДУ». Валянціна Аляшэвіч: “Праца, якая мне падабаецца, ад якой я атрымліваю задавальненне”
У навучальнай установе буфет іграе не другарадную ролю, таму праца ў прадаўцоў кіпіць. Буфетчыца юрфака Валянціна Іванаўна АЛЯШЭВІЧ ведае, хто п’е чай без цукру, надышла чарга студэнтаў даведацца, наколькі салодкае яе жыццё. Ці лічыце Вы юрыдычны факультэт БДУ другім домам? Ведаеце, я адразу, як прыйшла сюды, вельмі палюбіла гэта месца. Буфет спадабаўся, корпус наш юрфакаўскі. Усе студэнты вельмі ветлівыя, прыязныя,...