Інавацыйная адукацыя, высокатэхналагічнае супрацоўніцтва: новыя дамоўленасці БДУ і Кітая

Гэта стане магчымым дзякуючы рэалізацыі беларуска-кітайскага праекта «Інстытут інавацыйнай адукацыі пад эгідай БДУ». З боку Кітая выканаўцам выступае Хайнанскі цэнтр перадавога вопыту ў сферы міжнароднай адукацыі (г. Санья). Адпаведная дамова па арганізацыі дадзенай ініцыятывы была падпісана 18 сакавіка падчас афіцыйнага візіту ў Кітай дэлегацыі БДУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём. Рэктар БДУ адзначыў, што Інстытут інавацыйнай адукацыі не абмяжуецца кітайскім...

БДУ адзначыў Дзень Канстытуцыі

Напярэдадні Дня Канстытуцыі Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт правёў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Галоўнаму закону краіны. Сярод іх – дыялогавыя пляцоўкі, круглыя сталы, канферэнцыі, лекцыі, конкурсы і выставы. Удзельнікамі мерапрыемстваў сталі студэнты і супрацоўнікі розных факультэтаў, інстытутаў і падраздзяленняў БДУ. Цэнтральную частку падзей склала серыя дыялогавых пляцовак з удзелам дзяржаўных дзеячаў, прадстаўнікоў органаў улады, дэпутатаў. У якасці запрошаных гасцей выступілі Старшыня Канстытуцыйнага Суда...

Нестэрэатыпны бібліятэкар

«Памераць» навуку, вырашыць тэхнічныя непаладкі рознай цяжкасці і развеяць міфы пра прафесію можа супрацоўнік Фундаментальнай бібліятэкі БДУ Ягор СКОРЫЙ, з якім карэспандэнт газеты заступае на «змену» ў сакавіку. Наш працоўны дзень пачынаецца з прагляду электроннай пошты. Туды звычайна прыходзяць дакументы для платных паслуг ці вучэбныя праграмы, літаратуру з якіх выкладчыкі ўзгадняюць з супрацоўнікамі бібліятэкі. Першая змена доўжыцца з паловы дзявятай...

Свята ў коле «Сяброў» і калег

Ва ўніверсітэце прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Дню жанчын. Да святкавання галоўнай сакавіцкай даты далучыліся ўсе падраздзяленні і інстытуты БДУ. Напярэдадні свята супрацоўніц і студэнтак універсітэта радавалі акцыямі, флэшмобамі, выставамі і творчымі нумарамі. 6 сакавіка ў рэктараце прайшоў традыцыйны прыём, дзе да Дня жанчын прагучалі віншаванні ад рэктара Андрэя Караля і прарэктарскага корпуса. Філалагічны факультэт упрыгожыў дзень канцэртнай праграмай і відэазваротам...

Жаночаму руху ў БДУ сёлета 25 гадоў

Дзякуючы ініцыятыве адданых супрацоўніц ВНУ, летам 1999 года была афіцыйна зарэгістравана першая жаночая арганізацыя ў БДУ. Пад нязменным дэвізам «Verbо et facto» (у перакладзе з лацінскай – «Словам і справай») актывісткі ўжо чвэрць стагоддзя прапагандуюць ідэалы сапраўдных каштоўнасцяў, раўнапраўя і справядлівасці, ствараючы спрыяльныя ўмовы для жанчын у навуковым і працоўным асяроддзі ўніверсітэта. Спецыфіка жаночай супольнасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта праяўляецца ў...

Эканамічны факультэт – мінулае і сучаснасць

Эканамічнаму факультэту – 25 гадоў. Але яго гісторыя нашмат старэйшая і сыходзіць сваімі каранямі да самага пачатку існавання БДУ. Мінулае Навучанне спецыялістаў гэтага профілю ў Беларускім дзяржаўным універсітэце пачалося з моманту яго адкрыцця ў 1921 годзе. Гэта быў час станаўлення нацыянальнай акадэмічнай эканамічнай школы Беларусі. За падрыхтоўку студэнтаў адказвала аддзяленне факультэта грамадскіх навук (ФГН) універсітэта. Навучальны план зацвердзіла прадметная камісія...

Культурная разнастайнасць у БДУ

У Ліцэі БДУ адбылося свята «Дзень нацыянальных культур». Свае экспазіцыі прадставілі студэнты і магістранты з Азербайджана, Казахстана, Кітая, Турцыі, Таджыкістана, Туркменістана і Сірыі. Савет зямляцтваў распавёў пра традыцыі і звычаі гэтых краін. Унікальную культуру сваіх нацый арганізатары паказалі праз творы мастацтва, фатаграфіі, нацыянальныя стравы і традыцыйныя рамёствы. Так, студэнты з КНР здзіўлялі гасцей майстэрствам гульні ў сянці. Гэта кітайская версія...


Весткі з рэктарата

ПАДЗЯКУ БДУ  за правядзенне міжнароднай канферэнцыі па космасе, якая праходзіла з 11 па 15 лістапада, выказала дырэктар упраўлення ААН па пытаннях кас­мічнай прасторы Мазлан Отман. У афіцыйным лісце яна адзначыла значнасць дадзенага навуковага форуму ў асваенні космасу з выкарыстаннем новых тэхналогій у інтарэсах эканамічнага развіцця дзяржаў. Падчас канферэнцыі з дакладамі выступілі звыш 100 навукоўцаў і спецыялістаў у галіне касмічных навук...

БДУ зноў пацвердзіў высокі статус

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт заняў 2-е месца ў рэйтынгу ВНУ краін СНД, Грузіі, Латвіі, Літвы і Эстоніі, які прадставіла 17 снежня ў Маскве вядомае інфармацыйнае агенцтва «Інтэрфакс». Усяго было прааналізавана 405 ВНУ з 15 краін (http://www.interfax.ru/russia/txt/347145). На першай пазіцыі знаходзіцца Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава, на другім месцы – БДУ, на трэцім – Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўнівер­сітэт. У пяцёрцы найлепшых...

Рэктар БДУ ў Кітаі:пашана і павага

Рэктар БДУ акадэмік Сяргей Абламейка ўзнагароджаны сярэбраным медалём Дзяржаўнай канцылярыі КНР па міжнародным распаўсюджванні кітайскай мовы / Штаб-кватэры інстытутаў Канфуцыя. Медаль яму ўручыла віцэ-прэ­м’ер Дзяржсавета КНР, член Па­літ­бюро ЦК КПК, старшыня савета дырэктараў інстытутаў Канфуцыя сп-ня Лю Яньдун 7 снежня ў Пекіне на адкрыцці VIII Сусветнага форуму інстытутаў Канфуцыя. Гэтай высокай узнагароды наш рэктар удастоены за вялікі ўклад у развіццё...

Найлепшыя ініцыятывы–2013

Найлепшы моладзевы праект–2013» вызначаны ў БДУ. З 14 праектаў журы выбрала 4 найлепшыя. Пераможцам прызнаны «Тыдзень сучаснай беларускай культуры». Лаўрэатамі конкурсу I, II і III ступені сталі праекты «Інфармацыйны цэнтр ГА «Студэнцкі саюз БДУ», «Прафарыентацыя» і «МОСТ-БДУ». Мы пагутарылі з кіраўнікамі і куратарамі студэнцкіх ініцыятыў. НАГАДВАЕМ ПРА БЕЛАРУСКУЮ КУЛЬТУРУ «Тыдні сучаснай беларускай культуры ладзяцца ў БДУ з 2009 г. Праект...

«Калі вучыць рускую мову, Беларусь вельмі падыходзіць»

У 17 гадоў я скончыла карэйскую школу і паехала ў Расію на курсы рускай мовы. Але ў Расіі было вельмі цяжка, таму што там сур’ёзная расавая дыскрымінацыя. У мяне засталося нядобрае ўра­жанне пра Расію, нягледзячы на тое, што мне вельмі падабаецца руская мова. Я валодаю японскай мовай і магу сказаць, што з ёй зусім інакш. Я хадзіла на спецыяльныя курсы...

Студэнты года БДУ

Вызначаныя пераможцы конкурсу «Студэнт года  БДУ» за навучальны перыяд 2012–2013 гг. У намінацыі «Навука» сярод студэнтаў прыродазнаўча­навуко­вых спецыяльнасцяў перамаглі пяцікурснікі Антон Саечнікаў (факультэт радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій) і Іван Рэзнікаў (хімічны факультэт). Сярод гуманітарыяў найлепшай названая студэнтка 4 курса Інстытута журналістыкі  Вік­то­рыя Пяткевіч. Акрамя гэтага, званне лаўрэата ў намінацыі «Навука» атрымалі пяцікурснікі Максім Гарлач (фізічны факультэт) і Віта­ль Круплевіч (ФМА)....

Трансфармацыя вышэйшай адукацыі

Прафесар кафедры фізікі і астрафізікі фізічнага факультэта БДУ Васіль Стражаў выступіў 12 снежня з дакладам «Трансфармацыя сістэмы вышэйшай адукацыі ў краінах з пераходнай эканомікай (Беларусь, Кітай, Расія)». Гэты выступ прайшоў у рамках чарговага пасяджэння навукова-метадалагічнага семінара «Актуальныя праблемы развіцця навукі, адукацыі, культуры». Ён быў арганізаваны ў кастрычніку цяперашняга года пад эгідай прафесарскага збору БДУ. Нагадаем, мэтай семінара з’яўляецца адраджэнне традыцый...

Навуковыя дасягненні дзяржаўнага і міжнароднага значэння

У лістападзе 2013 г. БДУ адзначыў 50-годдзе стварэння адзінага цэнтра, які аб’яднаў усе навуковыя калектывы і ўзяў на сябе каардынацыю навуковай дзейнасці спачатку ўніверсітэта, а затым і ўсяго комплексу БДУ. Гісторыя развіцця самога пад­раздзялення ад навукова-даслед­чага сектара (НДС) да Галоўнага ўпраўлення навукі з’яўляецца яр­кім адлюстраваннем пастаянна нарастальных маштабаў навуковых даследаванняў у БДУ, разгаліна­вання навуковай інфраструктуры, рашэння новых задач, якія дыктуюцца...

Калядны тыдзень у БДУ

Напярэдадні вялікіх навагодніх святаў на розных сцэнічных пляцоўках БДУ прайшлі святочныя дзействы, прысвечаныя Калядам і Новаму году. 11 снежня ў фае актавай залы філалагічнага факультэта адбыўся баль-маскарад. На наступны дзень, 12 снежня, быў прадстаўлены яркі касцюмаваны «Калядны канцэрт» аднаго з самых вядомых народных калектываў БДУ «Тутэйшая шляхта». Святочную эстафету пе­ра­няў на­род­ны студэнцкі музычна-дра­ма­тычны тэатр БДУ «На філфа­ку». Гледачы ўбачылі 16...

10-ы Кубак юрфака

  Вынікі круглагадовай спартакіяды–2013 падведзеныя ў БДУ. Першае месца ў дзясяты раз запар заняў юрыдычны факультэт, на другім – механіка-матэматычны. Замыкае тройку факультэт міжна­родных адносін. Усяго ў спартакіядзе ўдзель­нічалі 15 каманд факультэтаў, а таксама студэнты ДІКСТ, ІБМТ і Інстытута журналістыкі. Спабор­ніцтвы праходзілі ў 21 відзе спорту. Пераможцы былі названыя на святочным спартыўным вечары БДУ, які прайшоў 18 снежня. У гэты...

Замежны студэнт выбірае БДУ

У лістападзе ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на ўсе формы навучання было залічана 1 152 замежныя грамадзяніны (у 2012 г. – 894). Для атрымання вышэйшай адукацыі на першай ступені навучання паступіў 541 замежнік, у тым ліку на ўмовах аплаты і па міждзяржаўных пагадненнях – 451 студэнт з іншых краін. У аспірантуру ў гэтым годзе прыняты 23 замежныя грамадзяніны. Гэтыя паказчыкі з’яўляюцца...