Таццяна Сідарава: «Пасля лекцый студэнтам павінна хацецца жыць»

2026 год абвешчаны ў Беларусі Годам беларускай жанчыны – часам, калі асабліва важна казаць пра тых, хто сваёй працай, талентам і адданасцю справе фарміруе будучыню краіны. У Беларускім дзяржаўным універсітэце такіх жанчын нямала. Адна з іх – загадчыца кафедры рускай літаратуры філалагічнага факультэта Таццяна Сідарава.  Літаратура як пакліканне Часам выбар прафесіі здаецца выпадковым, але потым разумееш: ён быў прадвызначаны. Таццяна...

Гарызонты інтэграцыі: БДУ пашырае адукацыйную прастору з Кітаем

Падчас афіцыйнага візіту ў Кітай дэлегацыі вядучай беларускай ВНУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём быў падпісаны шэраг пагадненняў аб супрацоўніцтве паміж БДУ і кітайскімі ўніверсітэтамі. Першы дакумент прадугледжвае ўзаемадзеянне з Харбінскім педагагічным універсітэтам у галіне адукацыі і навукі. У прыватнасці, гаворка ідзе пра абмен студэнтамі і выкладчыкамі, адукацыйнымі методыкамі і навучальнымі матэрыяламі; сумесныя навуковыя публікацыі; арганізацыю семінараў, лекцый і...

Новы фізкультурна-аздараўленчы комплекс адкрыўся ў БДУ

Развіццё спартыўнай інфраструктуры ў Мінску набывае ўсё большыя маштабы, і фокус увагі заканамерна перамяшчаецца на студэнцкае асяроддзе. Адкрыццё спартыўнага комплексу ў галоўнай ВНУ краіны – сведчанне сістэмнага падыходу, дзе запыт моладзі на здаровы лад жыцця сустракае рэальнае ўвасабленне ў новых, тэхналагічных прасторах.   Адкрыццё новага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта стала знакавай падзеяй не толькі для ВНУ, але і для...

Новая лабараторыя для біялагічнага факультэта БДУ: поўны цыкл даследаванняў бялку на адной пляцоўцы

На біялагічным факультэце БДУ адкрылася ўнікальная лабараторыя структурнай і функцыянальнай біялогіі бялку – першая ў краіне комплексная пляцоўка, якая дазваляе праводзіць поўны цыкл даследаванняў бялковых малекул. Новае падраздзяленне заклікана злучыць адукацыйны працэс з перадавой навукай і рэальнай вытворчасцю. Лабараторыя аснашчана інавацыйным абсталяваннем, якое дазволіць студэнтам і навукоўцам не толькі атрымліваць і аналізаваць бялкі, але і дэталёва вывучаць іх структуру, дынаміку...

Рэктар БДУ Андрэй Кароль пра перспектыўныя напрамкі ўніверсітэцкай навукі

Андрэй Дзмітрыевіч, пра якія прыярытэты і дасягненні ўніверсітэцкай навукі мы можам гаварыць сёння? Універсітэт уносіць значны ўклад у развіццё айчыннай і сусветнай навуковай думкі, у сваёй дзейнасці абапіраецца на запыты часу і патрэбы эканомікі Беларусі. Навукоўцы ВНУ праводзяць даследаванні па ўсіх прыярытэтных і стратэгічна значных напрамках – ад лічбавых і касмічных тэхналогій да сельскай гаспадаркі, медыцыны і забеспячэння гуманітарнай бяспекі...

Рэктар БДУ Андрэй Кароль: Усебеларускі народны сход – унікальны інструмент сапраўднай дэмакратыі

Адной з галоўных палітычных падзей года стане пасяджэнне VII Усебеларускага народнага сходу. Яго дэлегат, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, прафесар Андрэй Кароль падзяліўся з карэспандэнтам БелТА сваімі чаканнямі ад будучай падзеі, акцэнтаваў увагу на асаблівай місіі УНС, яго значэнні для ўмацавання самабытнасці і захавання краіны, а таксама расказаў пра ўключанасць моладзі ў палітычны парадак дня і ініцыятывы БДУ. Андрэй Дзмітрыевіч, УНС...

Welcome Week BSU: Лёгкі старт для замежных студэнтаў

Праект для замежных студэнтаў Welcome Week BSU адбыўся ў БДУ. Каля 50 навучэнцаў прынялі ўдзел у мерапрыемстве. Арганізатарамі выступілі ўпраўленне па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце і савет зямляцтваў ВНУ. Яшчэ ў 2021 годзе рэалізацыя ідэі праходзіла ў тэставым рэжыме, а сёння адзначыла пяцігадовы юбілей. Welcome Week не проста мерапрыемства, а цэлая філасофія адаптацыі, сяброўства і ўзаемаразумення паміж студэнтамі з розных...


Аты-баты, ішлі дзяўчаты: як праходзяць вайсковую службу першакурсніцы-курсанты ваеннага факультэта БДУ

З нагоды «жаночага» свята карэспандэнты газеты наведалі першакурсніц-курсантаў ваеннага факультэта. Спыталі іх, што падштурхнула пайсці на вайсковую службу і як ім жывецца у строгім мужчынскім асяроддзі. Першы набор дзяўчын на ваенны факуль­тэт БДУ адбыўся ў 2004 годзе. У сувязі з тым, што падрыхтоўка спецыялістаў ажыццяўляецца згодна з кадравай патрэбай Узброеных Сіл, набор дзяўчат быў прыпынены пасля 2010 года і ўзноўлены...

Вечар прыгажосці: у БДУ выбралі «Каралеву студэнцтва – 2023»

Фінал конкурсу праходзіў у Ліцэі БДУ 2 сакавіка. 10 студэнтак з розных факультэтаў змагаліся за званне «Каралевы студэнцтва БДУ», але ўладальніцай кароны стала толькі адна. Арганізатары мерапрыемства заявілі слоган «Поўня прыгажосці». Сцэна канцэртнай залы на вечар ператварылася ў начное неба, упрыгожанае загадкавым месяцам і бліскучымі «зорачкамі» – удзельніцамі конкурсу. Каб вызначыць сярод дзяўчат пераможцу, конкурс праводзілі ў некалькі этапаў: прамоўніцкае...

З чаго пачынаецца сучаснае кітайскае мысленне, у тым ліку і эстэтычнае?  

  Пачатак фарміравання менавіта сучаснай кітайскай думкі прыходзіцца на мяжу ХІХ‑ХХ стагоддзяў — час, калі перад краінай узнікла сапраўдная небяспека нацыянальнай катастрофы. Яшчэ на пачатку ХІХ ст. цяжка было ўявіць, што Кітай, які не меў ніякай патрэбы ў імпарце замежных ідэй, стыляў, прадуктаў, які пагардліва ставіўся да ўсяго «варварскага», Кітай, якім цікавіліся і інтэлектуалы, і камерсанты Захаду, а ўсё кітайскае...

Аб’явы ў газеце №2(2267) ад 22 лютага 2023 года

Інфармацыя пра конкурс апублікавана на ст.8 у выпуску газеты «Універсітэт» №2(2267) ад 22 лютага 2023 года  (калі ласка, пераходзьце па спасылцы, каб чытаць газету ў электронным выглядзе).    

Дыялогавыя пляцоўкі, студэнцкія даклады, квэст, чытанне вершаў: як у БДУ святкавалі Дзень роднай мовы

Дзень роднай мовы адзначалі ў БДУ на працягу тыдня, што ўжо стала добрай традыцыяй. Цікава, што менавіта ў гэты перыяд студэнты і выкладчыкі часцей размаўляюць па-беларуску. Карэспандэнты газеты наведалі факультэцкія мерапрыемствы, каб пачаставацца журфакаўскімі прысмакамі і паслухаць шмат цікавага на філфакаўскіх сустрэчах навукоўцаў. Адкрыццё Тыдня роднай мовы правялі ў фармаце дыялогавай пляцоўкі «Беларуская мова – духоўны пашпарт народа». Як гэта...

«Быць добрым з людзьмі». Юбіляр Мікалай Труш расказвае пра свой навуковы шлях і жыццёвыя прынцыпы

Барацьбой галоўнага героя за жыццё яго прыцягвае раман А. Дзюма «Граф Монтэ-Крыста», неабыякавым таксама пакідаюць вершы А. Пушкіна і М. Лермантава, С. Ясеніна і У. Высоцкага. Але навуковы і педагагічны лёс навукоўца далёка не літаратурны: наш суразмоўца – доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар кафедры тэорыі верагоднасцяў і матэматычнай статыстыкі факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ Мікалай Труш. Напярэдадні 75-гадовага юбілею, які...