Інавацыйная адукацыя, высокатэхналагічнае супрацоўніцтва: новыя дамоўленасці БДУ і Кітая

Гэта стане магчымым дзякуючы рэалізацыі беларуска-кітайскага праекта «Інстытут інавацыйнай адукацыі пад эгідай БДУ». З боку Кітая выканаўцам выступае Хайнанскі цэнтр перадавога вопыту ў сферы міжнароднай адукацыі (г. Санья). Адпаведная дамова па арганізацыі дадзенай ініцыятывы была падпісана 18 сакавіка падчас афіцыйнага візіту ў Кітай дэлегацыі БДУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём. Рэктар БДУ адзначыў, што Інстытут інавацыйнай адукацыі не абмяжуецца кітайскім...

БДУ адзначыў Дзень Канстытуцыі

Напярэдадні Дня Канстытуцыі Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт правёў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Галоўнаму закону краіны. Сярод іх – дыялогавыя пляцоўкі, круглыя сталы, канферэнцыі, лекцыі, конкурсы і выставы. Удзельнікамі мерапрыемстваў сталі студэнты і супрацоўнікі розных факультэтаў, інстытутаў і падраздзяленняў БДУ. Цэнтральную частку падзей склала серыя дыялогавых пляцовак з удзелам дзяржаўных дзеячаў, прадстаўнікоў органаў улады, дэпутатаў. У якасці запрошаных гасцей выступілі Старшыня Канстытуцыйнага Суда...

Нестэрэатыпны бібліятэкар

«Памераць» навуку, вырашыць тэхнічныя непаладкі рознай цяжкасці і развеяць міфы пра прафесію можа супрацоўнік Фундаментальнай бібліятэкі БДУ Ягор СКОРЫЙ, з якім карэспандэнт газеты заступае на «змену» ў сакавіку. Наш працоўны дзень пачынаецца з прагляду электроннай пошты. Туды звычайна прыходзяць дакументы для платных паслуг ці вучэбныя праграмы, літаратуру з якіх выкладчыкі ўзгадняюць з супрацоўнікамі бібліятэкі. Першая змена доўжыцца з паловы дзявятай...

Свята ў коле «Сяброў» і калег

Ва ўніверсітэце прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Дню жанчын. Да святкавання галоўнай сакавіцкай даты далучыліся ўсе падраздзяленні і інстытуты БДУ. Напярэдадні свята супрацоўніц і студэнтак універсітэта радавалі акцыямі, флэшмобамі, выставамі і творчымі нумарамі. 6 сакавіка ў рэктараце прайшоў традыцыйны прыём, дзе да Дня жанчын прагучалі віншаванні ад рэктара Андрэя Караля і прарэктарскага корпуса. Філалагічны факультэт упрыгожыў дзень канцэртнай праграмай і відэазваротам...

Жаночаму руху ў БДУ сёлета 25 гадоў

Дзякуючы ініцыятыве адданых супрацоўніц ВНУ, летам 1999 года была афіцыйна зарэгістравана першая жаночая арганізацыя ў БДУ. Пад нязменным дэвізам «Verbо et facto» (у перакладзе з лацінскай – «Словам і справай») актывісткі ўжо чвэрць стагоддзя прапагандуюць ідэалы сапраўдных каштоўнасцяў, раўнапраўя і справядлівасці, ствараючы спрыяльныя ўмовы для жанчын у навуковым і працоўным асяроддзі ўніверсітэта. Спецыфіка жаночай супольнасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта праяўляецца ў...

Эканамічны факультэт – мінулае і сучаснасць

Эканамічнаму факультэту – 25 гадоў. Але яго гісторыя нашмат старэйшая і сыходзіць сваімі каранямі да самага пачатку існавання БДУ. Мінулае Навучанне спецыялістаў гэтага профілю ў Беларускім дзяржаўным універсітэце пачалося з моманту яго адкрыцця ў 1921 годзе. Гэта быў час станаўлення нацыянальнай акадэмічнай эканамічнай школы Беларусі. За падрыхтоўку студэнтаў адказвала аддзяленне факультэта грамадскіх навук (ФГН) універсітэта. Навучальны план зацвердзіла прадметная камісія...

Культурная разнастайнасць у БДУ

У Ліцэі БДУ адбылося свята «Дзень нацыянальных культур». Свае экспазіцыі прадставілі студэнты і магістранты з Азербайджана, Казахстана, Кітая, Турцыі, Таджыкістана, Туркменістана і Сірыі. Савет зямляцтваў распавёў пра традыцыі і звычаі гэтых краін. Унікальную культуру сваіх нацый арганізатары паказалі праз творы мастацтва, фатаграфіі, нацыянальныя стравы і традыцыйныя рамёствы. Так, студэнты з КНР здзіўлялі гасцей майстэрствам гульні ў сянці. Гэта кітайская версія...


Фітнэс, гімнастыка, атлетыка, плаванне… У БДУ для супрацоўнікаў дзейнічаюць 42 групы здароўя

Перадавыя кампаніі ахвотна інвестуюць у здароўе супрацоўнікаў, бо гэта адбіваецца на эфектыўнасці працы. БДУ сочыць за тэндэнцыямі і стварае ўмовы для таго, каб кожны супрацоўнік мог палепшыць сваю фізічную форму. – Нам патрэбныя здаровыя кадры. Калі няма праблем з хваробамі, то супрацоўнік дае добры вынік у працы. Ва ўніверсітэце гэта разумеюць, – распавядае Васіль Амялюсік, старшыня спартыўна-масавай камісіі Прафсаюзнага камі­тэта...

Дырэктар НДІ ядзерных праблем БДУ Сяргей Максіменка: “Фундаментальная навука прыносіць прыбытак”

НДІ ядзерных праблем БДУ вось ужо больш за 30 гадоў займаецца фундаментальнымі распрацоўкамі. Дырэктар установы Сяргей МАКСІМЕНКА распавёў пра важныя вынікі інстытута за мінулы год і пра ролю фундаментальнай навукі ў ВНУ і дзяржаве. Удзел у праграмах і калабарацыях Сярод навуковых напрамкаў інстытута можна вылучыць: узаемадзеянне выпрамень­ванняў з рэчывам, ядзерная фізіка, фізіка часціц і высокіх энергій, электра-магнетызм складаных асяроддзяў, кантроль...

На “Вакацыях ў Лагойску” студэнты БДУ перамагалі страхі і білі асабістыя рэкорды (+відэа)

Свята “Вакацыі ў Лагойску” прайшло 25 студзеня ў Дзень Таццяны, заступніцы студэнцтва. Гарналыжны спартыўна-аздараўленчы комплекс “Лагойск” прыняў больш за паўтысячы актыўных студэнтаў і выкладчыкаў Белдзяржуніверсітэта. Удзельнікі спаборнічалі ў лыжнай эстафеце, каталіся на больш экстрэмальных горных лыжах, сноўбордзе і цюбінгу, сустрэліся са знакамітай біятланісткай. Арганізавала гэта мерапрыемства пярвічная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў БДУ. Рэцэпт вясёлага адпачынку даведваліся ўсе разам. Удзельнікамі маштабнай акцыі...

Аспірантура БДУ: паказчыкі вышэйшыя за ўсталяваныя

Сёння Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт з’яўляецца найбуйнейшай установай пасляўніверсітэцкай адукацыі нашай краіны, у якой навучаецца 20 % аспірантаў Рэспублікі Беларусь. АСПІРАНТУРЫ БДУ 90 ГАДОЎ Вышэйшай ступенню асноўнай адукацыі  ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляецца падрых­тоўка навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі. Універсітэт сярод усіх устаноў пасля­ўніверсітэцкай адукацыі Беларусі ўносіць самы важкі ўклад у гэты ўзровень адукацыі, забяспечваючы інтэлектуальную бяспеку  нашай краіны. Аспірантура ў БДУ створана...

I Філфаканскі фэст кароткаметражнага кіно “Кітай у Беларусі” пройдзе ў БДУ

Накіравана мерапрыемства на развіццё беларуска-кітайскага культурнага дыялогу, стварэнне ўмоў для раскрыцця рэжысёрскіх здольнасцяў моладзі і яе стымуляванне да вывучэння нацыянальнай культуры і традыцый Кітая і Беларусі. Да ўдзелу запрашаюцца непрафесійныя каманды школьнікаў, студэнтаў і іх бацькоў, а таксама ўсе ахвотнікі. Пры гэтым геаграфічных абмежаванняў няма, свае працы могуць дасылаць як аўтары з Беларусі, так і з блізкага і далёкага замежжа....

БДУ ў Google Scholar. Топ-20 самых цытуемых навукоўцаў

Google Scholar – бясплатная пошукавая сістэма па поўных тэкстах навуковых публікацый усіх фарматаў і дысцыплін. Індэкс Google Scholar уключае дадзеныя з большасці рэцэнзаваных анлайн-часопісаў найбуйнейшых навуковых выдавецтваў Еўропы і Амерыкі. «Акадэмія Google» індэксуе ўсе сайты ўніверсітэтаў і ўніверсітэцкія рэпазітарыі, таму ў профіль GSC аўтаматычна трапляюць практычна ўсе існыя ў інтэрнэце працы. На сёння 2479 супрацоўнікаў комплексу БДУ маюць правільна наладжаны...

У часопісе Nature Nanotechnology надрукаваны артыкул навукоўцаў-хімікаў з БДУ

Супрацоўнікамі лабараторыі нанахіміі НДІ фізіка-хімічных праблем БДУ пад кіраўніцтвам лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі доктара хімічных навук Міхаіла Арцем’ева ў суаўтарстве з навукоўцамі з Тэхнічнага ўніверсітэта г. Берлін апублікаваны артыкул «Directed emission of CdSenanoplatelets originating from strongly anisotropic 2D electronic structure» у адным з вядучых сусветных навуковых часопісаў Nature Nanotechnology (5-гадовы імпакт-фактар = 44.3). У дадзенай працы ўпершыню экспе­ры­ментальна прадэманстравана здоль­насць...

169 кніг выдала ўпраўленне рэдакцыйна-выдавецкай работы БДУ ў 2017 годзе

УСЯГО ВЫДАДЗЕНА 169/1477,86 ул.-выд. а. (76 аддрукавана ў тыпаграфіі; 66 на ксераксах факультэтаў, 28 – электронныя выданні). З іх:   127 вучэбныя выданні; 40 навуковыя выданні;   3 даведачныя. З іх: 9 на бел. мове; 141 на рус. мове; 20 на замежн. мовах.   Полонников, А. А. Визуальная медиация образовательных событий. Микроэтнографические аспекты/ А. А. Полонников, Д. Ю. Король, Н. Д....

Прарэктар па навуковай рабоце Васіль Сафонаў: «Задача ўніверсітэта – стварыць асяроддзе для самарэалізацыі навукоўцаў»

  У 2017 годзе, які праходзіў пад эгідай навукі, у нашым універсітэце адбылося шмат падзей, звязаных з новымі навуковымі дасягненнямі, новаўвядзеннямі ў сферы камерцыялізацыі навуковых вынікаў, развіццём моладзевай навукі: прадпрыемства «Унітэхпрам БДУ» атрымала статус навукова-тэхнічнага парку, пачала рэалізоўвацца Стратэгія камерцыялізацыі вынікаў навукова-тэхнічнай дзейнасці, Савет маладых навукоўцаў запрацаваў у новым складзе. Як у БДУ ствараюць навукова-інавацыйнае асяроддзе са спектрам магчымасцяў у...

Тэхнапарк БДУ паспрыяе камерцыялізацыі вытворчасці

Афіцыйнае ўручэнне пасведчання аб рэгістрацыі УП «Унітэхпрам БДУ» ў якасці навукова-тэхналагічнага парку БДУ прайшло 22 снежня. Якія ж перавагі дае знаходжанне ў новым статусе? Ці дапаможа тэхнапарк паскорыць з’яўленне і прасоўванне на рынку прадукцыі нашых навукоўцаў? Пра гэта распавёў падрабязней дырэктар прадпрыемства Павел БЫЧКОЎСКІ. Дырэктар «Унітэхпрама» прыво­дзіць шмат прыкладаў, калі на ўніверсітэцкай пляцоўцы наладжвалася вытворчасць арыгінальных навуковых распрацовак, якія ўкараніць...

Юрфак – тытан студэнцкага спорту. У чым сакрэт поспеху?

Юрыдычны факультэт стаў пераможцам круглагадовай студэнцкай спартакіяды ў чарговы раз. Гэту перамогу юрыдычны факультэт утрымлівае на працягу многіх гадоў. Газета “Універсітэт” паразмаўляла з адказнымі за спорт і даведалася, чакаць юбілейнай перамогі сёлета ці не.  – 14 перамог – вялікая лічба. Ствараецца ўражанне, што на юрфаку вучацца адны спартсмены… – У нас вучацца два вядучыя спартсмены – гэта Ігар Бокі і...