Ад дыплома да размеркавання: як пяць выпускніц БДУ знайшлі свой шлях у прафесіі

Адны бачаць у размеркаванні гарантаванае працоўнае месца, іншыя – часовы этап жыцця. Для кагосьці гэта крок да мары, а для кагосьці – прыпынак перад новым рыўком. Пяць дзяўчат, якія скончылі БДУ, расказваюць пра свой вопыт размеркавання. Дар’я Чарняўская, наша першая гераіня, скончыла механіка-матэматычны факультэт і атрымала кваліфікацыю «Матэматык. Выкладчык матэматыкі і інфарматыкі». Практыкавацца ў прафесіі яна пачала яшчэ на другім...

Беларуска-кітайскі моладзевы форум прайшоў у БДУ

Унікальны беларуска-кітайскі моладзевы форум упершыню прайшоў у БДУ. Урачыстае адкрыццё адбылося 24 чэрвеня на базе Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку. Усяго гасцямі форуму сталі каля 200 таленавітых студэнтаў, маладых навукоўцаў і прадстаўнікоў органаў студэнцкага самакіравання. – Гэта новы крок да развіцця і ўмацавання плённага супрацоўніцтва дзвюх сяброўскіх краін, – заявіў рэктар БДУ Андрэй Кароль.    Паводле яго слоў, унікальнае мерапрыемства, арганізаванае па...

Юбілей заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага ансамбля танца «Крыжачок» БДУ: 80 гадоў на сцэне і ў сэрцы Беларусі

  Сёлета заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль танца «Крыжачок» БДУ адзначыў важную дату – 80-годдзе з дня заснавання. Сёння «Крыжачок» з’яўляецца адным з культурных брэндаў Рэспублікі Беларусь. За ўсе гады ён прайшоў доўгі і яркі шлях, аб’ехаў увесь свет і стаў неад’емнай часткай культурнага жыцця краіны. А пра тое, як прайшоў гэты важны дзень і чаму столькі танцораў выбіраюць...

Універсітэт – гэта людзі

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт стаў месцам сустрэчы не проста калег, а сапраўдных дынастый – сем’яў, чые імёны на працягу дзесяцігоддзяў непарыўна звязаны з гісторыяй і развіццём ВНУ. Дзень быў прысвечаны рэалізацыі праекта «З пакалення ў пакаленне. Дынастыі БДУ», закліканага захаваць і ўвекавечыць памяць пра тых, хто прысвяціў сваё жыццё служэнню навуцы і адукацыі. Праект стаў вынікам сумеснай і бесперапыннай архіўнай працы...

Мінск – Куала-Лумпур: Беларускія студэнткі пра свой досвед вучобы ў Малайзіі

Студэнткі журфака БДУ рызыкнулі пакінуць звыклы свет і адправіліся па веды ў іншы канец свету – у сонечную Малайзію. Што іх чакала за тысячы кіламетраў ад дома? Новыя сябры, экзатычная культура і неацэнны вопыт, які змяніў іх жыццё. Сёння яны дзеляцца сваімі ўражаннямі, распавядаюць пра складанасці адаптацыі, пра ўсходнюю гасціннасць і пра тое, як вучоба ў Куала-Лумпуры адкрыла для іх...

Вектар на Усход: БДУ пашырыў партнёрства з кітайскімі ВНУ

Афіцыйны візіт дэлегацыі БДУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём у КНР прадугледжваў шэраг дамоўленасцяў з ВНУ гэтай краіны з мэтай пашырэння партнёрства ў галіне навукі і адукацыі, а таксама ўмацавання трывалых сувязяў. БДУ стаў адным з арганізатараў Першага міжнароднага форуму па гуманітарным абмене ў Кітаі Маштабнае мерапрыемства – стартавая калектыўная ініцыятыва адкрытага 11 мая сумеснага Кітайска-беларускага цэнтра гуманітарных абменаў...

Адкрыта, цёпла і па сутнасці: як прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй у БДУ

29 сакавіка 2025 года факультэт журналістыкі БДУ адчыніў дзверы для абітурыентаў і іх бацькоў. У цёплы суботні дзень на Кальварыйскай, 9 сабраліся будучыя студэнты, выкладчыкі, выпускнікі, абітурыенты і іх родныя, каб пазнаёміцца, задаць пытанні і зразумець, як уладкавана жыццё на адным з самых прэстыжных факультэтаў краіны. Сустрэчу адкрыла Ганна Басава – прафесар кафедры і намеснік дэкана. Спачатку яна распавяла пра...


У першым квартале 2018 года ў БДУ выйшлі ў свет 70 выданняў

Усяго падпісана ў друк 70 выданняў, падрыхтаваных упраўленнем рэдакцыйна-выдавецкай работы. З іх 35 кніг аддрукаваныя ў друкарні, 25 – сродкамі факультэтаў, 11 – электронныя выданні. Титаренко, Л. Г. Парадигмы и повороты современной социологии / Л. Г. Титаренко. – Минск : БГУ, 2018. – 239 с. ISBN 978-985-566-507-7. Рассматриваются проблемы развития отечественной и зарубежной социологии в последние десятилетия ХХ в. и...

На правільнай арбіце. Студэнткі БДУ вырашаюць канфлікты касмічных маштабаў

Пакуль гарадскі суд  разбіраецца з  праблемамі побытавага характару, студэнтка трэцяга курса  ФМА БДУ Алена Лаўрэнава і магістрантка Дар’я Богдан удзельнічалі ў вырашэнні канфлікту касмічных маштабаў. Завяршэнне 24 мая еўрапейскага раўнда Міжнароднага конкурсу па касмічным праве імя Манфрэда Лахса прынесла свае плады: дзяўчаты змаглі выйграць не толькі гэта справу, але і сам конкурс. Міжнароднае касмічнае права – гэта галіна юрыспрудэнцыі, якая...

Як захаваць добры зрок пры працы з камп’ютарам. Рэкамендацыі ўрача-валеолага

Сёння без камп’ютара нельга ўявіць ніводнае прадпрыемства – кожны дзень тысячы карыстальнікаў працуюць ля экранаў манітораў. І хоць кожны ведае пра негатыўны ўплыў працы з экранам камп’ютарам, не кожны задумваецца пра прафілактыку захворванняў вачэй. Але хто паклапоціцца пра вашы вочы акрамя вас? Таму, калі ў вас слабы зрок, абавязкова карыстайцеся пры працы акулярамі, да таго ж правільна падабранымі па дыяптрыях....

Гісторыю часта называюць палітыкай, звернутай назад. Дырэктар РІК імя Канфуцыя БДУ Анатолій Тозік распавёў пра камсамольскае мінулае, стасункі з Кітаем і стаўленне да сучаснай моладзі

Дырэктар Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя Анатолій ТОЗІК – прыкметная асоба для БДУ. Ён доўгі час займаў высокія дзяржаўныя пасады, быў паслом нашай краіны ў Кітаі. Між тым за яго плячыма вучоба ў БДУ і цікавае камсамольскае мінулае. Мы папрасілі яго падзяліцца сваімі разважаннямі пра рэчаіснасць, вынікамі жыццёвага і прафесійнага вопыту. –    Анатолій Афанасьевіч, ад­куль Вы родам, ці часта наведваеце...

“Сталі міністрамі на выхадныя”. Як прайшоў Х юбілейны турысцкі злёт БРСМ БДУ “Высокі Бераг 2018” [+відэа]

Штогадовы студэнцкі турысцкі злёт прайшоў 18–20 мая на беразе Нёмана, у турысцка-аздараўленчым комплексе “Высокі бераг”.  Студэнты пакінулі ў Мінску ўсе неадкладныя справы і прыехалі ў Стаўбцоўскі раён спаборнічаць, адпачываць і камунікаваць. Мерапрыемства штогод арганізоўвае ГА “БРСМ” БДУ. Сёлета ў турзлёце “Высокі бераг” удзельнічалі 15 каманд: прадстаўнікі факультэтаў і інстытутаў БДУ, каманды Каардынацыйнага савета БДУ, Савета старастаў БДУ, творчай студыі “Мim-BSU”,...

Адкрытая лекцыя “За што мы павінны любіць лазеры?” пройдзе 19 чэрвеня ў БДУ

Пройдзе яна па адрасе: аўд. 1302, вул. Ленінградская, 20. Пачатак у 17.00.   Яе аўтарам выступіць аспірант фізічнага факультэта, аўтар навукова-папулярнага праекта ў Instagram “Фізіка для ўсіх” Павел Лабацэвіч.   На лекцыі ўдзельнікам распавядуць пра працу лазера, яго стварэнне, галіны прымянення, адрозненні ўзбуджанага атама ад звычайнага. Таксама слухачы даведаюцца, ці можна лічыць лазер адкрыццём, якое перавярнула свет.   Мерапрыемства адбудзецца...

Аб’явы

НДІ ЯДЗЕРНЫХ ПРАБЛЕМ БДУ АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС На замяшчэнне пасады: Старшы навуковы супрацоў­нiк лабараторыі нанаэлектрамагнетызму. Тэрмiн конкурсу – адзiн месяц з дня апублiкавання аб’явы. Адрас: 220050, г. Мiнск, вул. Баб­руйская, 11, аддзел кадраў, пакой 315, тэл. 226 42 31.

Знайсці свой шлях. Кіраўнікі некалькіх цікавых моладзевых ініцыятыў распавялі пра змест сваіх праектаў [+cлайды]

Штогадовы конкурс «Найлепшы моладзевы праект» праводзіцца ў БДУ з 2003/04 навуч. года дзеля выяўлення і падтрымкі арыгінальных студэнцкіх ініцыятыў, рэалізацыя якіх адкрые новыя магчымасці самаадукацыі і самаразвіцця для навучэнцаў універсітэта. З кожным разам расце колькасць удзельнікаў, як і маштаб саміх праектаў. Некаторыя з іх становяцца традыцыйнымі і рэгулярна праводзяцца ў БДУ. Некаторыя, пасля ўдзелу ў конкурсе, падхопліваюцца факультэтамі і падраздзяленнямі...

BizTech–2018. Навучанне праз практычны досвед стварэння высокатэхналагічнага міжнароднага бізнесу [+cлайды і відэа]

 Другі міжнародны конкурс стартап—праектаў, віртуальны хакатон і канферэнцыя прайшлі з 20 красавіка па 20 мая пад лагатыпам BizTech–2018. Мерапрыемства стала пляцоўкай для знаёмства патэнцыйных стартап-праектаў з прадстаўнікамі бізнес-супольнасці, банкаўскага сектара і прафесарска-выкладчыцкага складу. Цэлы месяц удзельнікі форуму вучыліся ў майстроў сваёй справы ў сферы бізнесу і IT-тэхналогій, а таксама «пітчылі» свае ідэі. Падрабязнасці распавёў арганізатар Дзмітрый МАРУШКА, загадчык кафедры эканамічнай...

Кемлівасць, спрыт і майстар-клас па джамп-стайле на турзлёце БДУ [+cлайды]

У маляўнічым месцы, на малой радзіме Якуба Коласа, у дзясяты раз прайшоў студэнцкі турыстычны злёт “Высокі бераг”. 15 каманд правялі тры насычаныя дні пад Стоўбцамі. На турзлёце былі не толькі каманды ад факультэтаў, але і арганізацый БДУ: творчая студыя “МіМ-БДУ“, савет стараст і каардынацыйны савет студэнцкага гарадка падужаліся за званне найлепшай каманды. Студэнты змагаліся не толькі ў спорце, але і...

Акунуцца ў атмасферу БДУ. Дзеці супрацоўнікаў Белаграпрамбанка выбіралі будучыя факультэты

Да міжнароднага дня абароны дзяцей 29 мая БДУ гасцінна прыняў у сваіх сценах школьнікаў-будучых абітурыентаў, дзяцей супрацоўнікаў ААТ “Белаграпрамбанк”. Сумесную акцыю арганізавалі ўпраўленне выхаваўчай работы з моладдзю нашага ўніверсітэта і ААТ “Белаграпрамбанк”. Першым этапам знаёмства маладых людзей з універсітэтам стала экскурсія ў музей гісторыі БДУ. У аснову экспазіцыі музея гісторыі БДУ пакладзены тэматычны прынцып, які раскрывае наглядную гісторыю БДУ, выкладзеную...