Ад дыплома да размеркавання: як пяць выпускніц БДУ знайшлі свой шлях у прафесіі

Адны бачаць у размеркаванні гарантаванае працоўнае месца, іншыя – часовы этап жыцця. Для кагосьці гэта крок да мары, а для кагосьці – прыпынак перад новым рыўком. Пяць дзяўчат, якія скончылі БДУ, расказваюць пра свой вопыт размеркавання. Дар’я Чарняўская, наша першая гераіня, скончыла механіка-матэматычны факультэт і атрымала кваліфікацыю «Матэматык. Выкладчык матэматыкі і інфарматыкі». Практыкавацца ў прафесіі яна пачала яшчэ на другім...

Беларуска-кітайскі моладзевы форум прайшоў у БДУ

Унікальны беларуска-кітайскі моладзевы форум упершыню прайшоў у БДУ. Урачыстае адкрыццё адбылося 24 чэрвеня на базе Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку. Усяго гасцямі форуму сталі каля 200 таленавітых студэнтаў, маладых навукоўцаў і прадстаўнікоў органаў студэнцкага самакіравання. – Гэта новы крок да развіцця і ўмацавання плённага супрацоўніцтва дзвюх сяброўскіх краін, – заявіў рэктар БДУ Андрэй Кароль.    Паводле яго слоў, унікальнае мерапрыемства, арганізаванае па...

Юбілей заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага ансамбля танца «Крыжачок» БДУ: 80 гадоў на сцэне і ў сэрцы Беларусі

  Сёлета заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль танца «Крыжачок» БДУ адзначыў важную дату – 80-годдзе з дня заснавання. Сёння «Крыжачок» з’яўляецца адным з культурных брэндаў Рэспублікі Беларусь. За ўсе гады ён прайшоў доўгі і яркі шлях, аб’ехаў увесь свет і стаў неад’емнай часткай культурнага жыцця краіны. А пра тое, як прайшоў гэты важны дзень і чаму столькі танцораў выбіраюць...

Універсітэт – гэта людзі

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт стаў месцам сустрэчы не проста калег, а сапраўдных дынастый – сем’яў, чые імёны на працягу дзесяцігоддзяў непарыўна звязаны з гісторыяй і развіццём ВНУ. Дзень быў прысвечаны рэалізацыі праекта «З пакалення ў пакаленне. Дынастыі БДУ», закліканага захаваць і ўвекавечыць памяць пра тых, хто прысвяціў сваё жыццё служэнню навуцы і адукацыі. Праект стаў вынікам сумеснай і бесперапыннай архіўнай працы...

Мінск – Куала-Лумпур: Беларускія студэнткі пра свой досвед вучобы ў Малайзіі

Студэнткі журфака БДУ рызыкнулі пакінуць звыклы свет і адправіліся па веды ў іншы канец свету – у сонечную Малайзію. Што іх чакала за тысячы кіламетраў ад дома? Новыя сябры, экзатычная культура і неацэнны вопыт, які змяніў іх жыццё. Сёння яны дзеляцца сваімі ўражаннямі, распавядаюць пра складанасці адаптацыі, пра ўсходнюю гасціннасць і пра тое, як вучоба ў Куала-Лумпуры адкрыла для іх...

Вектар на Усход: БДУ пашырыў партнёрства з кітайскімі ВНУ

Афіцыйны візіт дэлегацыі БДУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём у КНР прадугледжваў шэраг дамоўленасцяў з ВНУ гэтай краіны з мэтай пашырэння партнёрства ў галіне навукі і адукацыі, а таксама ўмацавання трывалых сувязяў. БДУ стаў адным з арганізатараў Першага міжнароднага форуму па гуманітарным абмене ў Кітаі Маштабнае мерапрыемства – стартавая калектыўная ініцыятыва адкрытага 11 мая сумеснага Кітайска-беларускага цэнтра гуманітарных абменаў...

Адкрыта, цёпла і па сутнасці: як прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй у БДУ

29 сакавіка 2025 года факультэт журналістыкі БДУ адчыніў дзверы для абітурыентаў і іх бацькоў. У цёплы суботні дзень на Кальварыйскай, 9 сабраліся будучыя студэнты, выкладчыкі, выпускнікі, абітурыенты і іх родныя, каб пазнаёміцца, задаць пытанні і зразумець, як уладкавана жыццё на адным з самых прэстыжных факультэтаў краіны. Сустрэчу адкрыла Ганна Басава – прафесар кафедры і намеснік дэкана. Спачатку яна распавяла пра...


БДУ ў СМІ Беларусі

У БДУ прайшоў «Зорны матч Перамогі» з удзелам супрацоўнікаў БДУ і артыстаў беларускай эстрады – БТ-1 (08.05), «Мінск-навіны», zviazda.by (07.05). Студэнцкі праект «Вандровар» стартуе ў БДУ – sb.by (08.05), zviazda.by (09.05). Пра XIII Міжнародны фэст студэнцкіх хароў «Папараць-кветка БДУ–2018» – БелТА, «Мінск-навіны» (06.05). Праект, прымеркаваны да Года малой радзімы, стартаваў у БДУ – БелТА (03.05), zviazda.by (04.05). Пачатак прыёмнай кампаніі...

Упершыню ў БДУ прайшоў «Зорны матч Перамогі». Чым запомніўся гэты дзень? [+cлайды і відэа]

Больш за 700 студэнтаў, выкладчыкаў і гасцей БДУ сустрэліся 8 мая на пляцоўцы спартыўнага комплексу «Універсітэцкі». Нагода для сустрэчы – «Зорны матч Перамогі», грамадзянска-патрыятычная спартыўная акцыя, прымеркаваная да святкавання Дня Перамогі. У гэты дзень гулялі ў футбол, удзельнічалі ў забегу на розныя дыстанцыі, сустрэліся са знакамітым спартсменам, ацанілі тэхніку баявога мастацтва. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі прафсаюзы студэнтаў і работнікаў, кафедра фізічнага...

Кафедра эканамічнай інфарматыкі БДУ запрашае на кар’ерны інтэнсіў ад кампаніі GP Solutions

Тэма: “Як стварыць крэатыўнае рэзюмэ і паспяхова прайсці сумоўе” Дзень: 28 мая Час пачатку: 12:45 Месца: эканамічны факультэт БДУ Адрас: г. Мінск, вул. К. Маркса, 31, аўд. 404 Не прамініце свой шанец стаць прыкметным і паспяховым ІТ-прафесіяналам! Да ведама: GP Solutions — дынамічная еўрапейская кампанія-правайдар тэхналагічных рашэнняў у сферы турызму — на міжнародным рынку з 2002 года — геаграфія кліентаў...

The Nobel Prize Winners in Physics. На фізфаку дыскутавалі па-англійску

Канферэнцыя пад такой назвай прайшла 27 красавіка на фізфаку па ініцыятыве кафедры англійскай мовы прыродазнаўчых факультэтаў. Мерапрыемства ладзілася з мэтай развіцця навукова-пазнавальнай актыўнасці студэнтаў, для ўдас­каналення навыкаў публічнага выступлення і вуснай камунікацыі на англій­скай мове, а таксама раскрыцця творчага патэнцыялу, крытычнага мыслення. Па словах арганізатара і навуковага кі­раўніка канферэнцыі Галіны Пусянковай, ідэя правядзення канферэнцыі ўзнікла пасля абмеркавання Нобелеўскай прэміі па...

Праект «Сафія» запрашае абмеркаваць сямейныя каштоўнасці

Рэспубліканскі праект «Сафія» запрашае студэнтаў і выкладчыкаў на тыдзень бясплатных сустрэч, лекцый і гутарак “Пра цябе, пра каханне і сям’ю”! Рэгістрацыя па дадзенай спасылцы Заняткі будуць праходзіць вечарам у корпусе факультэта міжнародных адносін (вул. Ленінградская, 20) з 17 да 20 гадзін. #BSU_news

Дзяніс Касцюкевіч: “Жорстка расчаруецца той, хто думае, што праца прэс-сакратара – неверагодна медыйная”

Дзяніс КАСЦЮКЕВІЧ яшчэ нядаўна абараніў дыплом Інстытута журналістыкі БДУ, а цяпер у свеце беларускага футбола з’яўляецца даволі значнай постаццю – прэс-сакратаром футбольнага клуба. “Слуцк” цяпер паказвае нядрэнны вынік – пасля чатырох тураў каманда займае трэцяе месца ў табліцы, і мы вырашылі даведацца ў Дзяніса, ці такая гэта медыйная пасада, што ён думае пра сваю прафесію і наколькі вядомым ён стаў...

Мы помнім усё. На Дзень перамогі ў БДУ ўзгадалі трагедыі і подзвігі вайны [+слайды]

Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае святкаванню Дня Вялікай Перамогі, прайшло ў БДУ. Героямі грамадзянска-патрыятычнай акцыі сталі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, выкладчыкі і студэнты. Вялікая Айчынная вайна закранула мільёны людзей, у тым ліку тысячы студэнтаў і выкладчыкаў нашага ўніверсітэта. Памяць пра сусветную трагедыю і гераізм суайчыннікаў БДУ старанна захоўвае, кожны год адзначаючы дзень заканчэння вайны, напоўнены болем і радасцю. 7 мая плошча перад...

“Cцягі пераможаных нямецкіх армій ляглі і мне пад ногі”. Нарыс пра ўдзельніка Парада Перамогі на Чырвонай плошчы ў 1945 годзе

Нас пакідае пакаленне, якое спазнала нягоды Вялікай Айчыннай вайны, але ў нашых сэрцах жыве памяць, жыве Перамога… Вайна не абмінула нікога, закранула кожнага, кожную сям’ю – увесь народ. Пра яе немагчыма гаварыць без болю ў сэрцы і без слёз на вачах, таму што вайна – гэта самае страшнае ў свеце, што можа здарыцца з чалавекам. На вялікі жаль, не абмінула...

Тэлемост з маладымі навукоўцамі. Мінск–Петразаводск–Тальяці

Тэлемост з Петразаводскім дзяржаўным універсітэтам і Паволжскім праваслаўным інстытутам (г. Тальяці) быў арганізаваны 26 красавіка на філалагічным факультэце у рамках 70-й Усерасійскай (з міжнародным удзелам) навуковай канферэнцыі навучэнцаў і маладых навукоўцаў. У секцыі «Перакладазнаўства і параўнальная граматыка» з выкарыстаннем тэхналогіі Skype выступілі студэнты 5-га курса спецыяльнасці «Класічная філалогія» з дакладамі на тэмы: «Рускія і англійскія біблеізмы і іх арыгінальныя грэчаскія адпаведнікі...

“Газеты – не згінуць!” БДУ на выставе “СМІ ў Беларусі” [+cлайды]

БДУ прымае ўдзел у XХII Міжнароднай спецыялізаванай выставе “СМІ ў Беларусі”. Праходзіць яна з 3 па 5 мая ў Мінску. Інфармацыйную дзейнасць універсітэта прэзентуюць факультэт журналістыкі і газета “Універсітэт“. У прыватнасці, для абітурыентаў падрыхтаваны спецыялізаваны выпуск універсітэцкага выдання. Ён знаёміць будучых студэнтаў з факультэтамі і ўстановамі адукацыі БДУ, а таксама спецыяльнасцямі, па якіх ажыццяўляецца падрыхтоўка ў ВНУ. Акрамя таго, на...