Ад дыплома да размеркавання: як пяць выпускніц БДУ знайшлі свой шлях у прафесіі

Адны бачаць у размеркаванні гарантаванае працоўнае месца, іншыя – часовы этап жыцця. Для кагосьці гэта крок да мары, а для кагосьці – прыпынак перад новым рыўком. Пяць дзяўчат, якія скончылі БДУ, расказваюць пра свой вопыт размеркавання. Дар’я Чарняўская, наша першая гераіня, скончыла механіка-матэматычны факультэт і атрымала кваліфікацыю «Матэматык. Выкладчык матэматыкі і інфарматыкі». Практыкавацца ў прафесіі яна пачала яшчэ на другім...

Беларуска-кітайскі моладзевы форум прайшоў у БДУ

Унікальны беларуска-кітайскі моладзевы форум упершыню прайшоў у БДУ. Урачыстае адкрыццё адбылося 24 чэрвеня на базе Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку. Усяго гасцямі форуму сталі каля 200 таленавітых студэнтаў, маладых навукоўцаў і прадстаўнікоў органаў студэнцкага самакіравання. – Гэта новы крок да развіцця і ўмацавання плённага супрацоўніцтва дзвюх сяброўскіх краін, – заявіў рэктар БДУ Андрэй Кароль.    Паводле яго слоў, унікальнае мерапрыемства, арганізаванае па...

Юбілей заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага ансамбля танца «Крыжачок» БДУ: 80 гадоў на сцэне і ў сэрцы Беларусі

  Сёлета заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль танца «Крыжачок» БДУ адзначыў важную дату – 80-годдзе з дня заснавання. Сёння «Крыжачок» з’яўляецца адным з культурных брэндаў Рэспублікі Беларусь. За ўсе гады ён прайшоў доўгі і яркі шлях, аб’ехаў увесь свет і стаў неад’емнай часткай культурнага жыцця краіны. А пра тое, як прайшоў гэты важны дзень і чаму столькі танцораў выбіраюць...

Універсітэт – гэта людзі

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт стаў месцам сустрэчы не проста калег, а сапраўдных дынастый – сем’яў, чые імёны на працягу дзесяцігоддзяў непарыўна звязаны з гісторыяй і развіццём ВНУ. Дзень быў прысвечаны рэалізацыі праекта «З пакалення ў пакаленне. Дынастыі БДУ», закліканага захаваць і ўвекавечыць памяць пра тых, хто прысвяціў сваё жыццё служэнню навуцы і адукацыі. Праект стаў вынікам сумеснай і бесперапыннай архіўнай працы...

Мінск – Куала-Лумпур: Беларускія студэнткі пра свой досвед вучобы ў Малайзіі

Студэнткі журфака БДУ рызыкнулі пакінуць звыклы свет і адправіліся па веды ў іншы канец свету – у сонечную Малайзію. Што іх чакала за тысячы кіламетраў ад дома? Новыя сябры, экзатычная культура і неацэнны вопыт, які змяніў іх жыццё. Сёння яны дзеляцца сваімі ўражаннямі, распавядаюць пра складанасці адаптацыі, пра ўсходнюю гасціннасць і пра тое, як вучоба ў Куала-Лумпуры адкрыла для іх...

Вектар на Усход: БДУ пашырыў партнёрства з кітайскімі ВНУ

Афіцыйны візіт дэлегацыі БДУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём у КНР прадугледжваў шэраг дамоўленасцяў з ВНУ гэтай краіны з мэтай пашырэння партнёрства ў галіне навукі і адукацыі, а таксама ўмацавання трывалых сувязяў. БДУ стаў адным з арганізатараў Першага міжнароднага форуму па гуманітарным абмене ў Кітаі Маштабнае мерапрыемства – стартавая калектыўная ініцыятыва адкрытага 11 мая сумеснага Кітайска-беларускага цэнтра гуманітарных абменаў...

Адкрыта, цёпла і па сутнасці: як прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй у БДУ

29 сакавіка 2025 года факультэт журналістыкі БДУ адчыніў дзверы для абітурыентаў і іх бацькоў. У цёплы суботні дзень на Кальварыйскай, 9 сабраліся будучыя студэнты, выкладчыкі, выпускнікі, абітурыенты і іх родныя, каб пазнаёміцца, задаць пытанні і зразумець, як уладкавана жыццё на адным з самых прэстыжных факультэтаў краіны. Сустрэчу адкрыла Ганна Басава – прафесар кафедры і намеснік дэкана. Спачатку яна распавяла пра...


Почему российское кино снимают у нас?

Съёмки фильмов в Беларуси — уже не редкость для минчан. И если раньше ограждение улиц табличками «Тихо! Идёт съёмка!» вызывало восторг и интерес у прохожих, то сейчас все равнодушно проскальзывают мимо съёмочных павильонов. Чаще всего к нам приезжают киношники из России. Чем же вызвано их желание запечатлеть минские улицы в своих кинокартинах?  «Недавно читал интервью с одним локейшн-скаутом из Москвы,...

З думкамі пра большае. Студэнты БДУ сустрэліся з дэпутатамі парламента

Адным з асноўных напрамкаў удасканалення ўніверсітэцкай  адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь на сёння выступае ўзмацненне яго практыка-арыентаванага складніка. Найбольш эфектыўным спосабам рашэння дадзенай задачы з’яўляецца ўкараненне прафесійна-арыентаваных метадаў навучання, якія спрыяюць фарміраванню ў студэнтаў значных для будучай прафесійнай дзейнасці якасцяў асобы, ведаў, уменняў і навыкаў, што забяспечваюць якаснае выкананне функцыянальных абавязкаў па абранай спецыяльнасці.  Таксама станаўленне практыка-арыентаванай адукацыі звязана з выкарыстаннем...

Нашы юбіляры

01 студзеня Брылеўскі Міхаіл Мікалаевіч, намеснік дэкана, геаграфічны факультэт 01 студзеня Купрадзэ Святлана Джамалаўна, дацэнт кафедры тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай, факультэт міжнародных адносін 02 студзеня Чаблакова Людміла Аляксееўна, дацэнт кафедры філасофіі і метадалогіі навукі, фа­культэт філасофіі і сацыяльных навук 03 студзеня Рудніцкі Антон Сяргеевіч, прафесар кафедры радыёфізікі і лічбавых медыятэхналогій, факультэт радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій 08...

Дырэктар ЦСПД БДУ: «Сацыёлагі павінны казаць не толькі пра працэнты»

Цэнтр сацыялагічных і палітычных даследаванняў (ЦСПД) БДУ – гэта адна з самых аўтарытэтных сацыялагічных арганізацый краіны. Спецыялісты цэнтра не толькі праводзяць даследаванні на замову беларускіх устаноў і дзяржаўных структур, але і ўдзельнічаюць у буйных міжнародных праектах. Дырэктар цэнтра Давід РОТМАН распавёў пра працу ЦСПД, пра беларускія каштоўнасці, а таксама падзяліўся планамі цэнтра на наступны год. У гісторыі і жыцці БДУ...

Ідэя “Дома студэнтаў БДУ”. Студэнцкая асамблея акрэсліла планы далейшай дзейнасці

5 снежня на геаграфічным факультэце было шматлюдна. Больш за 100 прадстаўнікоў студэнцкага самакіравання сабраліся для падвядзення вынікаў дзейнасці Студэнцкай асамблеі БДУ і прыняцці плана яе далейшай працы. Студэнцкая асамблея БДУ з’яўляецца вышэйшым прадстаўнічым органам студэнцкага самакіравання, яна аб’ядноўвае грамадскія арганізацыі і органы студэнцкага самакіравання Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У складзе Студэнцкай асамблеі БДУ прадстаўлены сем студэнцкіх аб’яднанняў БДУ. Аднак справаздача пра...

Пра моўны імідж і стратэгічны менеджмент. «Школа кіраўніка» стартавала ў БДУ

Удзельнікамі праграмы карпаратыўнага навучання сталі кіраўнікі структурных падраздзяленняў універсітэта, іх намеснікі і спецыялісты, якія ўваходзяць у кадравы рэзерв. Першы этап, выязныя заняткі, прайшлі па навучальнай праграме «Стратэгічнае кіраванне ў ВНУ» 1–2 снежня на базе ГСАК «Лагойск». У рамках «Школы кіраўніка» супрацоў­нікі ўніверсітэта паглыбляюць свае кампетэнцыі ў галіне стратэгічнага менеджменту, кіравання праектамі, сітуа­цый­­нага лідарства, кіравання зменамі, моўнага іміджу кі­раў­ніка. Трэнінгі правялі...

Гісторыя, дзяржава і ўніверсітэт: ад ідэі стварэння БДУ прайшло 100 гадоў (+відэа)

Міжнародная навуковая канферэнцыя «1917 год у гістарычных лёсах Беларусі» прайшла 30 лістапада – 1 снежня ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Форум быў прысвечаны стогадоваму юбілею падзей 1917 года, якія прадвызначылі не толькі развіццё беларускай дзяржаўнасці, але і станаўленне БДУ. Пра важныя моманты гэтых двух дзён – у нашым матэрыяле. Векавы шлях Адкрыццё канферэнцыі і пленарнае пасяджэнне праходзілі ў гістарычным месцы –...

Званнем «Ганаровы прафесар БДУ» ўшанаваны старшыня Парламента Грузіі (+відэа)

Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Андрэй Кароль уручыў 21 лістапада дыплом «Ганаровы прафесар БДУ» старшыні Парламента Грузіі Іраклію Кабахідзэ. Гэтага звання высокапастаўлены госць быў ганараваны за вялікі асабісты ўнёсак ва ўмацаванне і развіццё ўсебаковых сяброўскіх адносін паміж Грузіяй і Беларуссю. Урачыстая цырымонія прайшла ў БДУ ў рамках афіцыйнага візіту ў Беларусь парламенцкай дэлегацыі Грузіі. Краіны маюць намер і далей умацоўваць супрацоўніцтва,...

Геафак – гэта не хабза. Першы стобальнік пра свае ўражанні аб вучобе ва ўніверсітэце

Сёлета Мікіта РАГОЎСКІ з Светлагорску стаў першым стобальнікам па геаграфіі. Карэспандэнту газеты «Універсітэт» ён распавёў пра асаблівасці жыцця ў інтэрнаце, пра цікавых выкладчыкаў, падрыхтоўку да алімпіяд і студэнцкі капуснік.    – Калі вяртаюсь у Светлагорск, мяне дзівіць, што няма гулу машын. Адчуваецца правінцыя. У Менску шмат людзей — шэрай масы, якія праліваюць злосць на іншых. Напрыклад, могуць у метро спецыяльна...

“Глядзіце! Я тут, я існую!” Студэнты паказалі сябе ў танцавальным батле (+відэа)

Адкрыты моладзевы танцавальны фэст BSU Dance Festival прайшоў у лістападзе ў рамках акцыі “Творчая моладзь супраць СНІДу” і Сусветнага дня прафілактыкі СНІДу ў Рэспубліцы Беларусь. У фэсце было 2 этапы: 1 – адборачны і 2 – гала-канцэрт. Выступалі салісты і танцавальныя калектывы ў кірунках: show-dance, krump, jazz-funk, hip-hop, house, мадэрн, джаз-мадэрн, кантэмпарары, попінг, локінг і інш. Паўдзельнічаць маглі студэнты з...