Ад дыплома да размеркавання: як пяць выпускніц БДУ знайшлі свой шлях у прафесіі

Адны бачаць у размеркаванні гарантаванае працоўнае месца, іншыя – часовы этап жыцця. Для кагосьці гэта крок да мары, а для кагосьці – прыпынак перад новым рыўком. Пяць дзяўчат, якія скончылі БДУ, расказваюць пра свой вопыт размеркавання. Дар’я Чарняўская, наша першая гераіня, скончыла механіка-матэматычны факультэт і атрымала кваліфікацыю «Матэматык. Выкладчык матэматыкі і інфарматыкі». Практыкавацца ў прафесіі яна пачала яшчэ на другім...

Беларуска-кітайскі моладзевы форум прайшоў у БДУ

Унікальны беларуска-кітайскі моладзевы форум упершыню прайшоў у БДУ. Урачыстае адкрыццё адбылося 24 чэрвеня на базе Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку. Усяго гасцямі форуму сталі каля 200 таленавітых студэнтаў, маладых навукоўцаў і прадстаўнікоў органаў студэнцкага самакіравання. – Гэта новы крок да развіцця і ўмацавання плённага супрацоўніцтва дзвюх сяброўскіх краін, – заявіў рэктар БДУ Андрэй Кароль.    Паводле яго слоў, унікальнае мерапрыемства, арганізаванае па...

Юбілей заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага ансамбля танца «Крыжачок» БДУ: 80 гадоў на сцэне і ў сэрцы Беларусі

  Сёлета заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль танца «Крыжачок» БДУ адзначыў важную дату – 80-годдзе з дня заснавання. Сёння «Крыжачок» з’яўляецца адным з культурных брэндаў Рэспублікі Беларусь. За ўсе гады ён прайшоў доўгі і яркі шлях, аб’ехаў увесь свет і стаў неад’емнай часткай культурнага жыцця краіны. А пра тое, як прайшоў гэты важны дзень і чаму столькі танцораў выбіраюць...

Універсітэт – гэта людзі

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт стаў месцам сустрэчы не проста калег, а сапраўдных дынастый – сем’яў, чые імёны на працягу дзесяцігоддзяў непарыўна звязаны з гісторыяй і развіццём ВНУ. Дзень быў прысвечаны рэалізацыі праекта «З пакалення ў пакаленне. Дынастыі БДУ», закліканага захаваць і ўвекавечыць памяць пра тых, хто прысвяціў сваё жыццё служэнню навуцы і адукацыі. Праект стаў вынікам сумеснай і бесперапыннай архіўнай працы...

Мінск – Куала-Лумпур: Беларускія студэнткі пра свой досвед вучобы ў Малайзіі

Студэнткі журфака БДУ рызыкнулі пакінуць звыклы свет і адправіліся па веды ў іншы канец свету – у сонечную Малайзію. Што іх чакала за тысячы кіламетраў ад дома? Новыя сябры, экзатычная культура і неацэнны вопыт, які змяніў іх жыццё. Сёння яны дзеляцца сваімі ўражаннямі, распавядаюць пра складанасці адаптацыі, пра ўсходнюю гасціннасць і пра тое, як вучоба ў Куала-Лумпуры адкрыла для іх...

Вектар на Усход: БДУ пашырыў партнёрства з кітайскімі ВНУ

Афіцыйны візіт дэлегацыі БДУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём у КНР прадугледжваў шэраг дамоўленасцяў з ВНУ гэтай краіны з мэтай пашырэння партнёрства ў галіне навукі і адукацыі, а таксама ўмацавання трывалых сувязяў. БДУ стаў адным з арганізатараў Першага міжнароднага форуму па гуманітарным абмене ў Кітаі Маштабнае мерапрыемства – стартавая калектыўная ініцыятыва адкрытага 11 мая сумеснага Кітайска-беларускага цэнтра гуманітарных абменаў...

Адкрыта, цёпла і па сутнасці: як прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй у БДУ

29 сакавіка 2025 года факультэт журналістыкі БДУ адчыніў дзверы для абітурыентаў і іх бацькоў. У цёплы суботні дзень на Кальварыйскай, 9 сабраліся будучыя студэнты, выкладчыкі, выпускнікі, абітурыенты і іх родныя, каб пазнаёміцца, задаць пытанні і зразумець, як уладкавана жыццё на адным з самых прэстыжных факультэтаў краіны. Сустрэчу адкрыла Ганна Басава – прафесар кафедры і намеснік дэкана. Спачатку яна распавяла пра...


Сучасныя кейс-метады куратараў БДУ. Як важна своечасова паспець!

З 12 па 20 верасня ў БДУ прайшло павышэнне кваліфікацыі па адукацыйнай праграме «Выхаваўчая праца куратара БДУ: псіхолага-педагагічныя і арганізацыйна-метадычныя аспекты», якая мела прыкладны характар. Праграма была накіравана на знаёмства з функцыянаваннем і развіццём выхаваўчай сістэмы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кірункамі дзейнасці яго структурных падраздзяленняў, якія ажыццяўляюць ідэалагічную і выхаваўчую працу. Па словах начальніка аддзела моладзевых праграм і праектаў УВРМ Наталлі...

Уздымаць на прыступку вышэй. БДУ ўзначаліў Андрэй Кароль (+відэа)

29 верасня грамадскасці БДУ быў прадстаўлены новы рэктар – Андрэй Дзмітрыевіч КАРОЛЬ. Напярэдадні прызначаны кіраўнік вядучай ВНУ краіны сустрэўся з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што БДУ трэба  «ўздымаць на прыступку вышэй». Аляксандр Лукашэнка падкрэс­ліў, што Андрэй Кароль фактычна з’яўляецца яго даверанай асобай,  і паабяцаў наведаць Белдзяржуні­версітэт у 2018 годзе. Новага рэктара ўніверсітэцкай грамадскасці прадставілі намеснік Прэм’ер-міністра нашай...

У БДУ стартуе новы адукацыйны сезон “Акадэміі камунікацыі”

Першыя заняткі “Трэнды года ў камунікацыях кампаній з грамадскасцю” пройдуць 19 кастрычніка ў Інстытуце журналістыкі БДУ (Кальварыйская, 9). Пачатак у 17.00. На працягу наступных сустрэч слухачы даведаюцца пра публічныя выступы і іміджы, GR-камунікацыю, геабрэндынг, карпаратыўную сацыяльную адказнасць, арганізацыю мерапрыемстваў, мабільную і інтэрнэт-камунікацыю. Асаблівасцю адукацыйнага праекта з’яўляецца яго фармат “роўны навучае роўнага”. Студэнты спецыяльнасці “Інфармацыя і камунікацыя” з’яўляюцца не толькі арганізатарамі,...

Студэнтка БДУ пра навучанне ў Латвіі: тут абсалютна ўсе ведаюць англійскую мову

У межах праекта “Магчымасці з БДУ” пра сваю стажыроўку ў Латвійскім універсітэце нам распавяла Дыяна Лебедзева, студэнтка 3 курса эканамічнага факультэта. — Дыяна, па якой спецыяльнасці вы праходзіце навучанне? — Я праходжу стажыроўку ў Латвіі, горад Рыга. Менавіта ў Латвійскім універсітэце я знайшла прадметы, якія мяне зацікавілі найбольш. Калі я падавала дакументы, не ва ўсіх універсітэтах была мая спецыяльнасць. Зараз...

“Лепшыя катысты і кумітысты – толькі ў БДУ!” Каманда г. Мінска стала першай у агульнакамандным заліку на Першынстве і Кубку Беларусі па каратэ

З’яўляючыся вядучай ВНУ краіны, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт – гэта яшчэ і выдатная кузня спартсменаў, здольных быць годнымі членамі гарадскіх і нацыянальных каманд. Умовы, створаныя для развіцця спорту і заахвочвання да здаровага ладу жыцця, дазваляюць любому студэнту як працягнуць свае ранейшыя заняткі, так і раскрыць свой спартыўны патэнцыял упершыню. Поспехі студэнтаў у каратэ – дысцыпліне, што развіваецца ў БДУ не адно...

БДУ прыме удзел у XIX Сусветным фэсце моладзі і студэнтаў

Васемнаццаць студэнтаў і супрацоўнікаў БДУ прымуць удзел у XIX Сусветным фэсце моладзі і студэнтаў. Мерапрыемства пройдзе з 14 па 22 кастрычніка ў г. Сочы (Расія). Студэнты БДУ наведаюць фэст у складзе беларускай дэлегацыі, якую ўзначаліць міністр адукацыі Ігар Карпенка. У яе ўвойдуць 300 чалавек, у ліку якіх журналісты, спартсмены, удзельнікі і пераможцы творчых, інтэлектуальных конкурсаў, а таксама лідары моладзевых арганізацый...

“Хто куды, а мы – у Гай!”, ці Якім стаў для нас “Кубак першакурсніка БДУ–2017” (+відэа)

“На старт! Увага! Па кубак!” – так пачалася гісторыя традыцыйнага ўніверсітэцкага каманднага спартыўна-турысцкага конкурсу “Кубак першакурсніка БДУ”. Штогадовы праект БРСМ Белдзяржуніверсітэта прайшоў 30 верасня ў маляўнічым кутку сталіцы – Гаі. Чым здзіўлялі ўдзельнікі сёлета, і што ў іх атрымалася?Перамога – справа простая? А вось і не! Перад першакурснікамі стаяла мноства задач: ім трэба было сабраць каманду, прыдумаць самую незвычайную гісторыю...

Дырэктар тэатральнага фэсту БДУ Кацярына Саладуха: “Мы адказваем за час гледача і хочам, каб ён прайшоў не дарма”

У Белдзяржуніверсітэце ўжо ў 14 раз прайшоў Міжнародны фэст студэнцкіх і моладзевых тэатраў “Тэатральны куфар, БДУ”. Сёлета ён расчыніў свае дзверы перад удзельнікамі 20 калектываў з 9 краін. Кацярына САЛАДУХА, дырэктар фэсту, падвяла вынікі гэтых дзён, падзялілася ўражаннямі пра праробленую працу і планамі на будучы сезон. Разыначкі сёлетняга “Тэатральнага куфара, БДУ” — Кожны год у фэсце мы ўвасабляем новыя ідэі,...

Тэатр на балконе… Жыць і іграць!

Дзмітрый ЦІШКО – рэжысёр народнага драматычнага студэнцкага тэатра БДУ, у якім ён працуе пяты год. Тэатр “На балконе” – адзін з найстарэйшых студэнцкіх калектываў краіны. У розны час яго ўзначальвалі такія вядомыя рэжысёры, як В. Анісенка, Б. Утораў, В. Тарнаўскайтэ, заснавальнік тэлевізійнай каманды КВЗ БДУ Андрэй Андрэеў, рэжысёр Сяргей Турбан. У сваім жыцці Дзмітрый абраў тэатр двойчы. Першы раз выпадкова....

Сон – гэта не проста адпачынак, а актыўны стан арганізма

Сон – важная функцыя, стан, якое мае велізарнае агульнабіялагічнае значэнне. Траціну свайго жыцця чалавек праводзіць у сне і без сну не можа абыходзіцца. У сне ў чалавека змяншаюцца актыўнасць абменных працэсаў і цягліцавы тонус, актыўней ідуць працэсы анабалізму, тармозяцца нервовыя структуры. Усё гэта спрыяе аднаўленню сіл пасля дзённых разумовых і фізічных прац. Але, як адзначаў І. П. Паўлаў, сон –...

Кулінарныя жарсці. У студгарадку пасмакавалі беларускія нацыянальныя стравы (+відэа)

28 верасня ў інтэрнаце № 7 у рамках фэсту студэнцкай творчасці прайшоў “Кулінарны конкурс”. У самым смачным змаганні каманды з дзевяці інтэрнатаў высвятлялі, хто з іх найлепшы ў кулінарнай справе. Газета “Універсітэт” пакаштавала стравы ўдзельнікаў і пагутарыла з камандамі пра гатаванне ў інтэрнаце, улюбёныя стравы і рэцэпты ад бабулі. Сёлета тэмай кулінарнага конкурсу абралі беларускую нацыянальную кухню. Каманды павінны былі...