Святло Вялікай Перамогі: памяць сэрца і подзвіг продкаў

Напярэдадні 9 Мая ў Беларускім дзяржаўным універсітэце адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны Дню Перамогі. Галоўнай тэмай лінейкі стала непарыўная сувязь пакаленняў: ад герояў, якія змагаліся за свабоду, да моладзі, якой трэба берагчы гістарычную праўду і забяспечваць мірную будучыню краіны. Без гэтай сувязі немагчыма выхаваць грамадзяніна, які ганарыцца сваёй краінай. І менавіта ва ўніверсітэце такая сувязь набывае асаблівы сэнс: тут веды перадаюцца...

Дыялог без межаў: БДУ ўмацоўвае супрацоўніцтва з кітайскімі ВНУ

Дэлегацыя на чале з рэктарам БДУ Андрэем Каралём наведала Кітай з афіцыйным візітам. Яго вынікам стала падпісанне шэрагу дакументаў аб супрацоўніцтве нашага ўніверсітэта з ВНУ КНР, а таксама пашырэнне сувязяў паміж БДУ і членамі Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (УШАС). У прыватнасці, гэтаму паспрыяў удзел рэктара БДУ ў Форуме рэктараў «Sub-Forums of the World-Class University (Presidents Forum)». Тут кіраўнік беларускай ВНУ прадставіў...

Таццяна Сідарава: «Пасля лекцый студэнтам павінна хацецца жыць»

2026 год абвешчаны ў Беларусі Годам беларускай жанчыны – часам, калі асабліва важна казаць пра тых, хто сваёй працай, талентам і адданасцю справе фарміруе будучыню краіны. У Беларускім дзяржаўным універсітэце такіх жанчын нямала. Адна з іх – загадчыца кафедры рускай літаратуры філалагічнага факультэта Таццяна Сідарава.  Літаратура як пакліканне Часам выбар прафесіі здаецца выпадковым, але потым разумееш: ён быў прадвызначаны. Таццяна...

Гарызонты інтэграцыі: БДУ пашырае адукацыйную прастору з Кітаем

Падчас афіцыйнага візіту ў Кітай дэлегацыі вядучай беларускай ВНУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём быў падпісаны шэраг пагадненняў аб супрацоўніцтве паміж БДУ і кітайскімі ўніверсітэтамі. Першы дакумент прадугледжвае ўзаемадзеянне з Харбінскім педагагічным універсітэтам у галіне адукацыі і навукі. У прыватнасці, гаворка ідзе пра абмен студэнтамі і выкладчыкамі, адукацыйнымі методыкамі і навучальнымі матэрыяламі; сумесныя навуковыя публікацыі; арганізацыю семінараў, лекцый і...

Новы фізкультурна-аздараўленчы комплекс адкрыўся ў БДУ

Развіццё спартыўнай інфраструктуры ў Мінску набывае ўсё большыя маштабы, і фокус увагі заканамерна перамяшчаецца на студэнцкае асяроддзе. Адкрыццё спартыўнага комплексу ў галоўнай ВНУ краіны – сведчанне сістэмнага падыходу, дзе запыт моладзі на здаровы лад жыцця сустракае рэальнае ўвасабленне ў новых, тэхналагічных прасторах.   Адкрыццё новага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта стала знакавай падзеяй не толькі для ВНУ, але і для...

Новая лабараторыя для біялагічнага факультэта БДУ: поўны цыкл даследаванняў бялку на адной пляцоўцы

На біялагічным факультэце БДУ адкрылася ўнікальная лабараторыя структурнай і функцыянальнай біялогіі бялку – першая ў краіне комплексная пляцоўка, якая дазваляе праводзіць поўны цыкл даследаванняў бялковых малекул. Новае падраздзяленне заклікана злучыць адукацыйны працэс з перадавой навукай і рэальнай вытворчасцю. Лабараторыя аснашчана інавацыйным абсталяваннем, якое дазволіць студэнтам і навукоўцам не толькі атрымліваць і аналізаваць бялкі, але і дэталёва вывучаць іх структуру, дынаміку...

Рэктар БДУ Андрэй Кароль пра перспектыўныя напрамкі ўніверсітэцкай навукі

Андрэй Дзмітрыевіч, пра якія прыярытэты і дасягненні ўніверсітэцкай навукі мы можам гаварыць сёння? Універсітэт уносіць значны ўклад у развіццё айчыннай і сусветнай навуковай думкі, у сваёй дзейнасці абапіраецца на запыты часу і патрэбы эканомікі Беларусі. Навукоўцы ВНУ праводзяць даследаванні па ўсіх прыярытэтных і стратэгічна значных напрамках – ад лічбавых і касмічных тэхналогій да сельскай гаспадаркі, медыцыны і забеспячэння гуманітарнай бяспекі...


Кірмаш дабра БДУ: таленты, творчасць і дабрачыннасць!

Таленавітыя студэнты, выпускнікі і супрацоўнікі БДУ аб’ядналіся, каб стварыць цёплы і творчы “Кірмаш дабра БДУ”! 21 лістапада ў холе галоўнага корпуса БДУ на вырабы, выпечку і сертыфікаты на творчыя паслугі тавараў для дзяцей абмянялі на цэлых 400 сэрцайкаў! У пераводзе з “грошай кахання і дабра” гэта эквівалентна нашым рублям. Арганізатарам выступіў цэнтр добраахвотніцкай дзейнасці БДУ пры ўпраўленні выхаваўчай работы з...

Вандроўка па “Залатым коле Гомельшчыны”. Замежныя студэнты БДУ адкрылі для сябе Беларусь

Ужо стала добрай традыцыяй у замежных студэнтаў нашага ўніверсітэта падарожнічаць па Беларусі і адкрываць усё новыя і новыя цікавыя месцы. Гэтым разам савет зямляцтваў БДУ сумесна з упраўленнем выхаваўчай работы з моладдзю арганізавалі 12 лістапада 2017 года экскурсійна-адукацыйную паездку ў сядзібу Козел-Паклеўскіх у в. Чырвоны Бераг і палацава-паркавы ансамбль Румянцавых і Паскевічаў у г. Гомель. Для замежных гасцей Беларусь –...

Кампанія “Аліварыя” прадэманстравала студэнтам тэхналогіі піваварства

Вучыцца выдатна! Асабліва калі ёсць жаданне ўбачыць штосьці новае і шмат прапаноў з боку буйных карпарацый. 15 лістапада мне пашчасціла стаць удзельнікаў сустрэчы топ-менеджараў піваварнай кампаніі “Аліварыя” са студэнтамі старэйшых курсаў і маладымі спецыялістамі, якія шукаюць сваё месца пад сонцам. Сустрэча прызначана на сямнаццаць гадзін, аднак дзверы ўстановы “ОК16” былі адчыненыя з паловы на пятую. Уваходжу ў памяшканне, мяне сустракаюць...

Упершыню адкрыты моладзевы танцавальны фэст BSU DANCE FESTIVAL пройдзе 29 лістапада ў БДУ

Пройдзе ён па адрасе: вул. Прытыцкага, 62/5, клуб RE:PUBLIC. Пачатак у 18.30. Спаборніцтва накіравана на папулярызацыю студэнцкай танцавальнай творчасці, фарміраванне актыўнай жыццёвай пазіцыі, здаровага ладу жыцця, а таксама пашырэнне кантактаў паміж прафесійнымі танцорамі і аматарамі. Мерапрыемства арганізавана ў рамках Сусветнай кампаніі супраць СНІД і Сусветнага дня прафілактыкі СНІД у Беларусі па дэвізам “Спыніць СНІД. Выканаць абяцанне”. Праграма фэсту ўключае танцавальны...

Калі часопіс блізкі да мастацтва. 20-годдзе часопіса БДУ “Сацыялогія” адзначылі ў Вялікім тэатры

21 лістапада ў рамках міжнароднай навуковай канферэнцыі “Беларуская сацыялогія перад выклікамі часу” кафедра сацыялогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук правяла ўрачысты сход, прысвечаныя 20-годдзю стварэння “Часопіса БДУ. Сацыялогія”. Вядучыя навукоўцы-сацыёлагі краіны сабраліся з нагоды такой значнай падзеі ва ўтульнай зале імя Л. П. Александроўскай у Вялікім тэатры Беларусі. Вядучы ўрачыстага сходу намеснік дэкана ФФСН Анатоль Лягчылін параўнаў выданне такога значнага...

Нашы юбіляры

08 снежня Сакольскі Анатоль Аляксеевіч, дацэнт кафедры фізічнай оптыкі і прыкладной інфарматыкі, фізічны факультэт 08 снежня Нікіфараў Іван Васіль­евіч, дацэнт кафедры вылічальнай матэматыкі, факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі 13 снежня Вараб’ёва Вольга Анатольеўна, загадчык кафедры дызайну, факультэт сацыякультурных камунікацый 13 снежня Ігнатовіч Таццяна Ула­дзіміраўна, дацэнт кафедры ры­­­то­рыкі і методыкі выкладання  мовы і літаратуры, філалагічны фа­куль­тэт 22 снежня Янчук Алена Ігнацьеўна, дацэнт...

Агульныя мэты ў гуманітарнай адукацыі. Дні гістарычнага факультэта БДУ прайшлі ў МДУ імя М.В. Ламаносава (+відэа)

З 31 кастрычніка па 3 лістапада ў Маскве прайшла міжнародная праграма «Дні гістарычнага факультэта БДУ на гістарычным факультэце МДУ імя М. В. Ламаносава». Падзея стала працягам доўгатэрміновага супрацоўніцтва паміж гістарычнымі факультэтамі вядучых універсітэтаў дзвюх краін.  У яго межах ажыццяўляюц­ца сумесныя навуковыя праекты, прахо­дзяць студэнцкія навуковыя конкурсы, стажыроўкі, гасцявыя лекцыі вядомых універсітэцкіх гісто­рыкаў. У маі 2016 г. у Мінску ўпершыню прайшлі...

“Растопім лёд разам!” У БДУ адзначылі Дзень студэнта на каньках і …з марожаным

Напярэдадні міжнароднага Дня студэнта 15 лістапада студэнцкі прафкам зладзіў адмысловую акцыю пад такою назвай ў Лядовым палацы спорту пры ўдзеле прафесійных фігурыстаў нацыянальнай зборнай Беларусі па фігурным катанні на каньках і каманды хакейнага клуба “Юность-Минск”. У гэты дзень студэнты змаглі бясплатна пакатацца на каньках, паўдзельнічаць у конкурсах, розыгрышах прызаў і нават мабільных майстар-класах. Удзельнікі праверылі сваю ўдачу. Пераможца самай вясёлай...

Галоўнае не колькасць, а якасць. Артур Кандраценка пра дзейнасць ССЯА

У маі 2017 года студэнцкі савет па якасці адукацыі (ССЯА) узначаліў магістрант гістарычнага факультэта Артур Кандраценка. Мы даведаліся, як звычайныя студэнты могуць уплываць на сістэму адукацыі. – Артур, як ты «дарос» да гэтай пасады? – У нашай арганізацыі такая сістэма: спачатку мы абіраемся на факультэтах, становімся сябрамі савета, потым узначальваем адну  з камісій. Так, у 2014 годзе я ўзначаліў аналітычную....

«Тыдзень беларускага PR» прайшоў у БДУ (+відэа)

З 30 кастрычніка па 1 лістапада на базе Інстытут журналістыкі БДУ прайшоў «Тыдзень беларускага PR». Арганізатарам выступіла кафедра тэхналогій камунікацыі Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта пры падтрымцы Асацыяцыі кампаній камунікацыйных кансультантаў. На тры дні больш за 300 гасцей форуму пагрузіліся ў атмасферу сувязяў з грамадскасцю, абмеркавалі магчымасці, тэндэнцыі і перспектывы развіцця галіны. У мерапрыемствах прынялі ўдзел больш за 50 беларускіх...

Аб’явы

УСТАНОВА БДУ «НАВУКОВА-ДАСЛЕДЧЫ IНСТЫТУТ ПРЫКЛАДНЫХ ПРАБЛЕМ МАТЭМАТЫКI I IНФАРМАТЫКI» АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасады ВЯДУЧАГА НАВУКОВАГА СУПРАЦОЎНІКА навукова-даследчай лабараторыі праблем бяспекі інфармацыйных тэхналогій. Тэрмiн конкурсу – адзiн месяц з дня апублiкавання аб’явы. Адрас: 220030, г. Мiнск, пр. Незалежнасцi, 4, п. 802, НДI прыкладных праблем матэматыкi i iнфарматыкi, тэл. 209-51-04.