Прэзідэнт Таджыкістана далучыўся да БДУ

28 мая, 2014.

бгу Эмамаль Рахмон такжикистан абламейко  Дыплом «Ганаровага прафесара БДУ» уручыў 24 мая рэктар Беларускага дзяржаўнага універсітэта акадэмік Сяргей Абламейка Прэзідэнту Таджыкістана Эмамалі Рахмону. Урачыстая цырымонія адбылася ў БДУ ў рамках афіцыйнага візіту ў Беларусь таджыкістанскага лідара. У цырымоніі прыняў удзел міністр адукацыі нашай краіны Сяргей Маскевіч. Звання "Ганаровы прафесар БДУ" Эмамалі Рахмон удастоены за вялікі асабісты ўклад ва ўмацаванне і развіццё ўсебаковых сяброўскіх адносін паміж Таджыкістанам і Беларуссю. У сваім выступленні перад выкладчыкамі і студэнтамі БДУ кіраўнік Таджыкістана падзякаваў за высокі гонар і выказаў надзею, што супрацоўніцтва дзвюх краін будзе і далей актыўна развівацца на карысць беларускага і таджыкскага народаў.бгу Эмамаль Рахмон такжикистано Эмамалі Рахмон нарадзіўся ў 1952 годзе ў Дангарынскім раёне Рэспублікі Таджыкістан у сям'і дэхканіна. У 1982 годзе скончыў эканамічны факультэт Таджыкскага нацыянальнага ўніверсітэта. У 1990 годзе Эмамалі Рахмон абіраецца народным дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Таджыкістан XII склікання, а ўвосень 1992 года - старшынёй Выканаўчага камітэта Савета народных дэпутатаў кулябскай вобласці. Ушанаваны «Залатой зоркай Альберта Швейцера» і ганаровым званнем прафесара Сусветнай медыцынскай акадэміі па аддзеле гуманітарных навук, залатым медалем «За ўмацаванне міру і згоды паміж народамі Міжнароднай федэрацыі міру і згоды», алмазным ордэнам «Зорка мецэната» (вышэйшая ўзнагарода Міжнароднага дабрачыннага фонду «Мецэнаты стагоддзя»), ордэнам «Нацыянальны герой Афганістана - Ахмадшах Масуд» і шэрагам іншых узнагарод і прэмій. З 1999 года атрымаў званне «Герой Таджыкістана». Перамог на выбарах прэзідэнта 6 лістапада 1994 г. Паводле інфармацыі прэс-службы БДУ бгу Эмамаль Рахмон такжикистан
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *