Адзінаццаць залатых і шэсць сярэбраных медалёў, тры дыпломы заваявалі распрацоўкі комплексу БДУ на Пецярбургскім тэхнічным кірмашы-2015

23 Apr, 2015.

25032015805 Нагадаем, універсітэцкую экспазіцыю прадстаўлялі 20 найноўшых дасягненняў навукоўцаў і даследчыкаў ВНУ ў галіне машына- і прыборабудавання, хіміі і медыцыны, харчовай прамысловасці і біятэхналогій. З іх "золатам" адзначаны: 1) у намінацыі "Прыборабудаванне" – 9-канальная матрычная гібрыдная тэрмарэгуляваная аптычная галоўка для рэгістрацыі імпульсных светлавых сігналаў у шырокім дынамічным дыяпазоне інтэнсіўнасцяў (Навукова-навучальны цэнтр фізікі часціц і высокіх энергій (НЦ ФЧВЭ); 2) у намінацыі "Нанасістэмы" – вымяральнік жыццяздольнасці бактэрый на аснове біячыпаў BACTERIA VIABILITY METER (НДЛ біяаналітычных сістэм, фізічны факультэт); 3) у намінацыі "Машынабудаванне" – аўтаматызаваныя машыны для дазацыі, змешвання і нанясення герметыкаў і кампаўндаў пры вытворчасці электратэхнічных вырабаў электрамабіляў (НДІ прыкладных фізічных праблем імя А. Н. Сеўчанкі (НДІ ПФП)); 4) у намінацыі "Машынабудаванне" – рэсурсазберагальнае тэхналагічнае абсталяванне для нанясення поліўрэтанавых клеяў пры вытворчасці будаўнічых канструкцый новага пакалення (НДІ ПФП); 5) у намінацыі "Прыборабудаванне, айчынная элементная база" дзве распрацоўкі НДІ ПФП заваявалі залатыя медалі. Гэта "Відэаспектральная сістэма (ВСС) для касмічных эксперыментаў на борце расійскага сегмента Міжнароднай касмічнай станцыі" і "Рэнтгенаўскі мікраскоп з аб'ектывам у выглядзе шматэлементнай пераламляльнай рэнтгенаўскай лінзы"; 6) у намінацыі "Паспяховае прасоўванне тавара" – фармацэўтычная субстанцыя тэмазаламіду і супрацьпухлінныя лекавыя прэпараты “Тэмабел” і “Тэмадэкс” для пераральнага ўжывання і лакальнай хіміятэрапіі пухлін галаўнога мозгу (НДІ фізіка-хімічных праблем (НДІ ФХП)); 7) у намінацыі "Экалогія" – тэхналогія атрымання карэктараў органалептычных і фізіка-хімічных уласцівасцяў алкагользмяшчальнай, кандытарскай і хлебабулачнай прадукцыі (НДЛ прыкладных праблем біялогіі); 8) у намінацыі "Матэрыялы і хімічныя прадукты" – поліфункцыянальныя тэрмаўстойлівыя кампазіцыйныя матэрыялы на аснове фасфатных злучных (НДІ ФХП); 9) у намінацыі "Крыніцы энергіі" – праграмуемая крыніца сілкавання магутнасцю 15 кВт з лічбавым дыстанцыйным кіраваннем (НДІ ПФП); 10) у намінацыі "Медыцына" – тэхналагічны працэс атрымання лекавага сродку на аснове крэацінфасфату (НДІ ФХП).   Сярэбраныя медалі атрымалі: 1) у намінацыі "Прыборабудаванне" – Лазерны відэамікраспектраметрычны комплекс (ВМСК) для аналізу характарыстак прастораваскладаных аб'ектаў (фізічны факультэт, НДІ ПФП – вытворчасць); 2) у намінацыі "Медыцына" – сумесі комплексныя ўзбагачальныя для вытворчасці функцыянальных прадуктаў харчавання герадыетычныя профілю серыі "Даўгалет", сумесь комплексная ўзбагачальная "Даўгалецце-18" і прадукты харчавання на іх аснове (УП" Унітэхпрам") 3) у намінацыі "Медыцына" – склад для пераральнага лаважу кішачніка "Форвакс" (НДІ ФХП); 4) у намінацыі "Паспяховае прасоўванне тавара ці паслугі на рынак" – новае пакаленне дэзінфекцыйных сродкаў для харчовай прамысловасці, сельскай і камунальнай гаспадаркі (НДІ ФХП); 5) у намінацыі "Найлепшы моладзевы інавацыйны праект" – праграмнае забеспячэнне GENEEXPRESSIONANALYSER для мадэлявання і аналізу дадзеных мікрачыпаў ДНК (факультэт радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій); 6) у намінацыі "Матэрыялы і хімічныя прадукты" – біяспецыфічныя пазнакі для абароны бланкаў дакументаў, каштоўных папер і банкнот (НІЛ прыкладных праблем біялогіі).   Дыпломамі ўзнагароджаны наступныя распрацоўкі: "Серыя напояў агульнаўмацавальнага дзеяння для школьнікаў і студэнтаў: "Зімовая казка", "Лета чырвонае", "Сакавіт", квас "Класны"; "Комплексны мікробны прэпарат “ЖЫЦЕНЬ” для паскарэння раскладання ржышча і саломы"; і "Узбагачальныя дадаткі функцыянальнага прызначэння для карэкцыі харчавання дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту для хлебабулачных, мучных кандытарскіх і макаронных вырабаў". Мерапрыемства завяршылася 27 сакавіка. 30032015014
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *