Хачу вучыцца ў БДУ! Факультэт радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій – гэта адукацыя на ўзроўні найлепшых еўрапейскіх ВНУ

10 Apr, 2019.

У 1976 г. адкрыты факультэт радыёфізікі і электронікі.
У 2010 г. ён перайменаваны ў факультэт радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій.

Дэкан – кандыдат фiзiка-матэматычных навук дацэнт Сяргей Уладзiмiравiч МАЛЫ
Адрас: г. Мiнск, вул. Курчатава, 5
Тэл. 209-58-18, 209-58-17
Е-mail: maly@bsu.by
www.rfe.bsu.by


У структуры: 8 кафедраў, 4 навукова-даследчыя лабараторыi, 3 СНДЛ, даследча-тэхналагiчны цэнтр «Нанатэхналогii i фiзiчная электронiка», цэнтр аэракасмічнай адукацыi, сучасныя навучальныя лабараторыі і камп’ютарныя класы.
Навучаюцца 900 студэнтаў, 100 магіс­трантаў, 40 аспірантаў, 6 дактарантаў.
СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ
•    «Радыёфiзiка», кваліфікацыя «Радыёфізік»,  
•    «Фiзiчная электронiка», кваліфікацыя «Фізік-інжынер»,  
•    «Камп’ютарная бяспека» (напрамак: радыёфізічныя метады і праграмна-тэхнічныя сродкі), кваліфікацыя «Спецыяліст па ахове інфармацыі. Радыёфізік»,
•    «Аэракасмічныя радыё­электронныя і інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі», кваліфікацыя «Спецыяліст па аэракасмічных радыёэлектронных і інфармацыйных сістэмах. Радыёфізік»,  
•    «Прыкладная інфарматыка» (напрамак: інфармацыйныя тэхналогіі тэлекамунікацыйных сістэм), кваліфікацыя «Інфарматыка. Спецыяліст па інфармацыйных тэхналогіях тэлекамунікацыйных сітэм».

ПРАЦАЎЛАДКАВАННЕ
Выпускнiкi факультета працуюць у розных сферах інфармацыйных тэхналогій, тэлекамунiкацый, радыёэлектроннага i аптычнага прыборабудавання, праграмаванай электронiкi, мiкра- i нанаэлектронiкi, лазерных аптычных тэхналогiй. Палова выпускнікоў факультэта размяркоўваюцца і паспяхова працуюць у кампаніях-рэзідэнтах Парку высокіх тэхналогій (EPAM Systems, Itransition, BelHard, IBA, «Навучсофт» і інш.). Сярод іх ёсць кiраўнiкi i вядучыя спецыялiсты навукова-вытворчых аб’яднанняў, даследчых iнстытутаў, ВНУ, вядомыя бiзнесмены.

СУВЯЗЬ З ВЫТВОРЧАСЦЮ
Пры правядзенні навучальнай і навуковай працы, выкананні курсавых і дыпломных прац актыўна выкарыстоўваюцца філіялы кафедраў у НДІ ПФП імя А. Н. Сеўчанкі, «НТЛаб-сістэмах», на «Інтэграле», «Планары». На фа­культэце створаны сумесныя навучальна-навуковыя лабараторыі з вядучымі высокатэхналагічным кампаніямі: EPAM Systems, Motorola, Itransition, Hewlett-Packard.

МІЖНАРОДНЫЯ СУВЯЗІ
Інтэнсіўна развіваецца навукова-тэхнічнае супрацоў­ніцтва з вядучымі замежнымі навуковымі цэнтрамі і ўніверсітэтамі Германіі, Францыі, Даніі, Бельгіі, Нідэрландаў, Швейцарыі, Італіі, Славеніі, Расіі.СТУДЭНЦКАЯ НАВУКА
Студэнты факультэта прымаюць удзел у правядзенні даследаванняў на базе наву­ковых лабараторый факультэта, НДІ ПФП ­
імя А. Н. Сеўчанкі, навуковых інстытутаў і цэнтраў НАН Беларусі, навукаёмістых прадпрыемстваў. Функцыянуюць навуковае сту­дэнцкае таварыства, тры студэнцкія на­ву­кова-даследчыя лабараторыі: «Паўправадніковыя лазеры», «Нанатэхналогіі і камп’ю­тарнае мадэляванне», «Мадэляванне і аналіз стахастычных працэсаў і сістэм». На базе факультэта створаны студэнцкія ячэйкі міжна­родных навуковых грамадстваў OSA і IEEE. Студэнты, магістранты і аспіранты прыма­лі ўдзел ­у распрацоўцы ўніверсітэц­кага нанаспадарожніка, запуск якога на ­калязямную арбіту адбыўся ў 2018 г.

СТАЖЫРОЎКІ
Рэалізуюцца праграмы стажыроўкі студэнтаў у вядучых навуковых цэнтрах Еўропы: Institute of Science and Technology (Вена, Аўстрыя), Helmholtz-Zentrum Dresden-Ros­sendorf (HZDR) (Германія), Deutsches Elek­tronen-Synchrotron (DESY) (Гамбург, Герма­нія), The European Organization for Nuclear Research (CERN) (Жэнева, Швейцарыя).

СТУДЭНЦКІЯ ІНІЦЫЯТЫВЫ
Штогод ладзяцца: Дзень радыёфізіка, капуснік, «Міс» ці «Містар факультэта», навагодні вечар. Кожныя пяць гадоў сумесна з Беларускім рэспубліканскім грамадскім аб’яднаннем радыёфізікаў праводзяцца юбілейныя мерапрыемствы.Круглы год праходзяць творчыя вечары, квэсты, конкурсы, фотавыставы. Існуе шмат цікавых праектаў, напрыклад, «Факультатыў узаемадапамогі». На ім студэнты старэйшых курсаў дапамагаюць першакурснікам раза­брацца з матэматычнымі прадметамі. Сутнасць праекта «Музычная пятніца» відавочная з назвы: таленавітыя студэнты выкон­ваюць творчыя нумары па пятніцах падчас вялікага перапынку. Гід першакурсніка «#rfe_guide» – цыкл online-артыкулаў пра факультэт для новых радыёфізікаў.
Турніры па фут­боле, тэнісе, баскетболе, веласпорце, валейболе збіраюць не толькі студэнтаў усіх курсаў, але і выкладчыкаў. ПРАФАРЫЕНТАЦЫЯ
Вядзецца прафарыентацыйная праца з на­вучэнцамі школ, гімназій і ліцэяў. З многімі ўстановамі заключаны дамовы аб супрацоўніцтве. Праводзяцца штомесячныя экскурсіі па факультэце для школьнікаў з на­ведваннем кафедраў, лабараторый. Вык­ладчыкі і студэнты факультэта выступаюць перад абітурыентамі. У рамках заняткаў са школьнікамі ажыццяўляецца падрыхтоўка
да алімпіяд і навуковых канферэнцый па фізіцы, да цэнтралізаванага тэсціравання па фізіцы і матэматыцы. Штогод у рамках дзён адчыненых дзвярэй праводзіцца школа радыёфізіка, а таксама алімпіяда па фізіцы «Абітурыент БДУ».

ВОДГУКІ ВЫПУСНІКОЎ
Максім СУРАЎЦАЎ, малодшы навуковы супрацоўнік лабараторыі інфармацыйна­вымяральных сістэм кафедры інфарматыкі і камп’ютарных сістэм ФРКТ:
– У кастрычнiку 2018 касмічны апарат БДУ BSUSat-1 быў выведзены на арбіту вышынёй больш за 500 кіламетраў над паверхняй Зямлі з касмадрома ў Кітаі.
У мае абавязкі ўвахо­дзіла праверыць сістэму энергазабеспячэння і ўсе яе функцыянальныя вузлы. Сістэма кантралюе струмень энергіі, якая сілкуе бартавыя акумулятары, сістэмы радыёсувязі, бартавы камп’ютар, фотакамеру, гама­спектрометр і іншыя. Гэты праект прынёс у маё жыццё ўнікальны досвед – знаёмства з касмічнай галіной, напружаная праца ў камандзе. Высокі ўзровень адукацыі і вялізны навуковы патэнцыял выкладчыкаў ФРКТ дазваляе выпускнікам атрымліваць якасную адукацыю і станавіцца запатра­баванымі спецыялістамі.
 
Мікалай ЗЯНЬКЕВІЧ, старшы выкладчык кафедры тэлекамунікацый і інфармацыйных тэхналогій, галоўны інжынер-праграміст EPAM Systems.
– З фізікі вядома, што калі частата ўласных хістанняў супадае з частатой знешняга ўздзеяння, то ўзнікае рэзананс і ўздзеянне можа быць шматразова ўзмоцнена. Нешта падобнае, як мне здаецца, адбываецца і на нашым факультэце. Цікаўнасць і энергія студэнтаў узмацняецца энтузіязмам і вопытам выкладчыкаў – яны падладжваюцца, прыціраюцца адзін да аднаго, а затым пачынаюць працаваць на поўную моц. Такі сплаў дазваляе студэнтам атрымаць агульны фундаментальны базіс вышэйшай фізіка-тэхнічнай адукацыі, а таксама практычныя навыкі, запатрабаваныя як у Беларусі, так і за мяжой, а выкладчыкі змушаны працягваць самаадукацыю і развівацца разам са сваімі вучнямі.

 

print

Вам таксама можа спадабацца: