Science English Club на ФПМІ кажа «Let’s Go!»

27 Oct, 2020.

Дамагчыся прагрэсу ў англійскай мове можна, прытрымліваючыся двух правіл: першае – не саромеючыся, гаварыць па-англійску; другое – палюбіць яе. Менавіта гэтыя правілы выконваюць студэнты факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі.

На першы погляд, спецыялізацыя нашага факультэта чыста тэхнічная, аднак кожны студэнт ведае, што яго паспяховая будучыня ў сферы інфармацыйных тэхналогій шмат у чым залежыць ад валодання замежнай мовай. Менавіта таму многія студэнты з задавальненнем займаюцца разнастайнымі творчымі праектамі па англійскай мове. За плячыма студэнтаў ФПМІ мноства міжуніверсітэцкіх і міжнародных конкурсаў. Нашы студэнты з’яўляюцца годнымі супернікамі ­не толькі тэхнічным факультэтам, але і гуманітарным. Мы з кожным годам прымаем усё больш актыўны ўдзел у конкурсах і праектах, звязаных з англійскай мовай.

Кожны студэнт задзейнічаны ў студэнцкіх праектах

У лютым 2019 г. быў заснаваны Science English Сlub at the Faculty of Applied Mathematics and Computer Science з гаваркім слоганам «Let’s speak English!». Яго заснавальнікамі сталі старшыя выкладчыкі Т. В. Сітнікава і С. К. Відзішава. Студэнты ахвотна далучаюцца да клуба і ўдасканальваюць свае прафесійныя і асабістыя якасці, у чым ім дапамагаюць навуковыя кіраўнікі. Апрача ўдзелу ў разнастайных конкурсах і праектах, нашы навучэнцы таксама ажыццяўляюць падрых­тоўку студэнтаў да розных мерапрыемстваў.
У 2016 г. праходзіў «I Міжуніверсітэцкі конкурс перакладчыкаў», на якім першакурснікі ФПМІ занялі першае месца. Яны падрыхтавалі візітоўку каманды і лепш за ўсіх адолелі лексіка-граматычны тэст, паслядоўны пераклад і творчы пераклад верша.
У 2017 г. студэнты ФПМІ прадэманстравалі высокі ўзровень моўнай падрыхтоўкі ў міжнародным конкурсе студэнцкіх праектаў. Дыпломам 1 ступені быў ганараваны групавы праект на англійскай мове «Што мы ведаем пра IT-індустрыю», які падрыхтавалі студэнты 1 курса Дзяніс Бялоў, Антон ­Клі­мовіч, Дзяніс Мірошкін. У той жа час дыпломам 1 ступені ў індывідуальным праекце «Моўная карціна еўрапейскай матэматыкі ­(з Сярэднявечча да нашых часоў)» на англійскай мове была ўзнага­роджана студэнтка ФПМІ Юлія Емельяновіч. У тым жа годзе на базе МІПСА адбыўся чарговы міжуніверсітэцкі конкурс перакладчыкаў, дзе ка­манда The IT Crowd, прадстаўленая студэнтамі 1 і 2 курсаў нашага ­факультэта, заняла III месца.

X Міжнародны конкурс студэнцкіх праектных прац на замежных мовах праходзіў на базе МІПСА ў 2018 г. ФПМІ прадстаўлялі студэнты першага курса Яна Васі­леў­ская, Наталля Гаршунова, Арцём Канашчанка, якія прадставілі праект «Languages like our Hats: Keep their Secrets in Colourful Sets» і былі ганараваны дыплома I сту­пені, прадэманстраваўшы не толькі выдатныя веды ў галіне англійскай мовы, але і агульную эрудыцыю і кемлівасць.
У сакавіку 2019 г. праходзіў XI Міжнародны конкурс студэнцкіх праектных прац на замежных мовах. Дыпломам III ступені на конкурсе быў узнагароджаны групавы праект на англійскай мове «A Dancing Language is a Key to the Nation», які прадставілі студэнты 1 курса ФПМІ Вольга Красоўская, Глеб Красільнікаў, Валерыя Гамеза.
Амаль кожны студэнт за­дзей­нічаны ў студэнцкіх праектах – гэта сур’ёзная даследчая работа, якая патрабуе знаходлівасці і творчага падыходу, а таксама ўмення пра­цаваць у камандзе.

Стварэнне трывалай моўнай базы

Работа над студэнцкімі праектамі характарызуецца адначасовым выкарыстаннем тэхналогіі праектнай дзейнасці і інтэрактыўнай платформы Google Classroom, выкананнем студэнтамі шэрагу заданняў як эўрыстычнага, так і пошукава-даследчага тыпу. Прымяненне дадзеных сродкаў навучання накіравана на развіццё ў студэнтаў самастойнасці, здоль­насці да самаарганізацыі і аналітычнай дзейнасці і стварэнне трывалай моўнай базы. Студэнты з натхненнем распачынаюць працу над праектамі, знаходзячыся ў пастаянным по­шуку новых, цікавых і асобасна значных ведаў. Выконваючы пра­екты, навучэнцы набываюць досвед распрацоўкі, рэалізацыі і выкарыстання на практыцы ўлас­ных ідэй. Давайце азнаёмімся з некалькімі прыкладамі.
У маі 2019 г. на ФПМІ быў праведзены конкурс праектных прац з выкарыстаннем тэхналогіі эўрыс­тычнага навучання на тэму «Do you know Belarus as we do? Will you travel with us?». Студэнты прадэманстравалі створаныя ­імі адукацыйныя прадукты: відэа­інтэрв’ю, прэзентацыі ў Power Point, брашуры, буклеты з марш­рутам і картай па значных месцах Беларусі.

У 2020 г. студэнты першага курса бралі ўдзел у вэб-квэсце «OVERSEA(s) UNIVERSITIES». Яны падзяліліся на каманды і малымі групамі працавалі над вывучэннем і параўнаннем вышэйшай ­адукацыі ў розных краінах ­свету. Кожная каманда прадставіла сваё бачанне адукацыі ў Беларусі і за мяжой, папярэдне вывучыўшы інфармацыю пра найбольш папу­лярныя ўніверсітэты свету, а так­сама падзялілася асабістым досведам навучання на факультэце ­прыкладной матэматыкі і інфар­матыкі.
У гэтым жа годзе праводзілася навукова-практычная анлайн-канферэнцыя на англійскай мове «Ecological Hazards of the Planet».
У катэгорыі «Індывідуальныя праекты» першае месца атрымаў праект Марыі Малафеевай «Ecological Problems of Modern Society». Другое месца падзялілі праекты «Ecological Hazards of the Planet Today» Дар’і Далжэнкавай і «Dead Zones» Андрэя Нікіціча. Тройку фіналістаў завяршаюць праекты «Ecological Problems» Аляксандра Літвіновіча і «Wildfires» Юліі Ігнатовіч.
У катэгорыі «Групавыя праекты» месца былі размеркаваны наступным чынам: I месца падзялілі праект студэнтаў 5 групы «The global Garbage Crisis: no Time to Waste» і праект студэнтаў 9 групы «Food Waste». II месца было прысвоена студэнтам 14 групы з праектам «Ecology News Around the World» і праекту 3 групы «Environmental Protection».
III месца атрымалі студэнты 6 групы з праектам «Healthcare Systems: Pluses and Minuses of Today’s Medicine» і сумесны праект «Fashion and Trends in Ecology» студэнтаў 1, 6 і 13 груп.

Вера Голікава і Даніла Елісееў

На шляху ў навуку

Студэнты ФПМІ таксама прымаюць актыўны ўдзел у даследчай працы. У 2017 і 2019 гадах нашы магістранты ўдзельнічалі ў міжуніверсітэцкім конкурсе навуковых прэзентацый «Three Minute Thesis (3MT) Conference».
У чэрвені 2019 г. на ФПМІ быў праведзены круглы стол-сустрэча з выпускніком ФПМІ Аляксеем Рыжыкавым на тэму «My career». Таксама праводзіўся семінар з прэзентацыяй студэнтамі навуковых дакладаў/праектаў па тэме «Найноўшыя адкрыцці ў галіне ­матэматыкі». І, вядома, нельга не згадаць міжуніверсітэцкую кааперацыю пры падрыхтоўцы і выкананні навуковых, навукова-тэхнічных і інавацыйных праектаў.
У сакавіку–красавіку 2020 года вялася падрыхтоўка студэнтаў да ўдзелу ў міжуніверсітэцкай сту­дэнцкай алімпіядзе па дзелавой англійскай мове БДЭУ. Першы ­завочны этап годна прайшлі 12 студэнтаў, пяць з якіх трапілі ў другі этап.
У 2020 годзе студэнты з энтузіязмам рыхтаваліся да сустрэчы з брытанскім пісьменнікам Найджэлам Робертсам. У прадчуванні надзвычай цікавай размовы з та­ленавітым замежным пісьменнікам студэнты вывучалі яго працы, што адлюстроўвалася ў іх наступных эўрыстычных заданнях, звязаных з Беларуссю. На жаль, сустрэча не адбылася ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй у свеце.
Увесну 2020 года праходзіла падрыхтоўка студэнтаў да ўдзелу ­ў IX Рэспубліканскай студэнцкай навукова-практычнай канферэнцыі «Лінгвістычныя і сацыякультурныя аспекты замежнай мовы» (19 мая). У канферэнцыі прынялі ўдзел: 1) Даніла Елісееў з дакладам ­на тэму «Моўная карціна геймераў»; 2) Вера Голікава з дакладам на тэму «Сучасныя тэхналогіі і мето­дыкі навучання замежным мовам на прыкладзе вэб-квэста».

Англійскай мовы на ФПМІ стане больш

Студэнтка 1 курса Злата Мігас:
«У нас з’явілася магчымасць стаць часткай English FAMCS’ Club, і мы лічым гэта незаменным досведам
у студэнцкім жыцці кожнага з нас. Штогод павялічваецца колькасць студэнтаў, якія да­лучыліся да English FAMCS’ Club, зацікаўленых у вывучэнні анг­лійскай мовы, атрыманні новага вопыту і ўдзелу ў конкурсах і алімпіядах. ФПМІ плануе павя­лічыць колькасць мерапры­емстваў, звязаных з англійскай мовай. Мы ўпэўнены ў тым, што студэнтам будзе пра­панавана яшчэ больш праектаў, у якіх кожны змо­жа пераняць штосьці неабходнае яму асабіста і факультэту ў цэлым. Удзельнікі клуба накіраваны на заваяванне новых вяршыняў у індывідуальных і групавых праек­тах, у чым нам заўсёды аказваюць каласаль­ную падтрымку нашы старшыя вы­кладчыкі». Будучыня стаіць на інавацый-ных тэхналогіях і навуковых адкрыццях. Безумоўна, англійская мова – гэта лінгва франка для ­навукі, тэхналогіі і бізнесу. Яна выкарыстоўваецца ва ўсіх сферах. Гэта першая сярод замежных моў на планеце Зямля. Нашы студэнты як ніхто іншы разумеюць, наколькі важна быць у курсе ўсіх інавацыйных тэхналогій, а значыць, мець доступ да першакрыніц, што немагчыма без ведаў англійскай ­мовы. Мы ідзём у нагу з часам, і англійская мова вядзе нас да поспеху ва ўсіх сферах нашага жыцця.

Старшыя выкладчыкі
Таццяна СІТНІКАВА,
Святлана ВІДЗІШАВА

print

Вам таксама можа спадабацца: