Адкрыта, цёпла і па сутнасці: як прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй у БДУ

29 сакавіка 2025 года факультэт журналістыкі БДУ адчыніў дзверы для абітурыентаў і іх бацькоў. У цёплы суботні дзень на Кальварыйскай, 9 сабраліся будучыя студэнты, выкладчыкі, выпускнікі, абітурыенты і іх родныя, каб пазнаёміцца, задаць пытанні і зразумець, як уладкавана жыццё на адным з самых прэстыжных факультэтаў краіны. Сустрэчу адкрыла Ганна Басава – прафесар кафедры і намеснік дэкана. Спачатку яна распавяла пра...

Вялікая перамога аб’ядноўвае: у БДУ прайшоў форум моладзі саюзнай дзяржавы

У БДУ прайшоў маштабны трохдзённы Патрыятычны форум моладзі Саюзнай дзяржавы, прымеркаваны да знамянальнай даты – 80-годдзя Вялікай Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Усяго ўдзельнікамі форуму сталі больш за 200 студэнтаў з БДУ і 20 ВНУ Расіі. – Год таму мы праводзілі першы патрыятычны форум моладзі. І сёння колькасна, геаграфічна аўдыторыя рас- це. Мэтай цяперашняга форуму з’яўляецца менавіта патрыятычнае ўздзеянне, выхаванне моладзі як...

Віктар Анішчык – гонар фізфака

Сакавік 1945-га. Ішлі апошнія месяцы Вялікай Айчыннай вайны, а ў гарадскім пасёлку Наваельня, што на захадзе Беларусі, у сям’і Анішчыкаў нарадзіўся сын Віктар, будучы навуковец-фізік, прафесар, дэкан фізічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Бацька Віктара – Міхаіл Трафімавіч – быў адным з арганізатараў нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. У 1929 годзе сакратар Слонімскага акруговага камітэта КСМЗБ, у 1934 г. – сакратар...

Несмяротны подзвіг варвары Вырвіч

Сакавік – самы лепшы час, каб успамінаць пра моцных і смелых жанчын у гісторыі нашай краіны. Многія з іх абаранялі Радзіму ў часы Вялікай Айчыннай вайны. І адной з такіх гераінь была студэнтка БДУ Варвара Вырвіч. Дзяўчына нарадзілася ў Рэчыцы. Скончыўшы школу, яна паступіла ў Адэскі політэхнічны інстытут, але атрымаць дыплом не паспела – пачалася вайна. Разам з сяброўкай Варвара...

Новы ўзровень супрацоўніцтва з усходнімі партнёрамі

Намер пашырыць супрацоўніцтва ў галіне адукацыі і навукі стаў ключавым у праграме афіцыйнага візіту ў В’етнам і Кітай дэлегацыі БДУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём.  Узмацненне міжуніверсітэцкага ўзаемадзеяння, вызначэнне галін сумесных навуковых даследаванняў абмеркаваў Андрэй Кароль з калегамі В’етнамскага нацыянальнага ўніверсітэта (г. Ханой). Сёння гэта вядучы і найстарэйшы ўніверсітэт у сваёй краіне, супрацоўніцтва з якім БДУ вядзе з 2023...

Выстава навуковых дасягненняў Беларусі адбылася ў НАН Беларусі. Што прадстаўляў БДУ?

  23 студзеня ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прайшла выстава навуковых дасягненняў, прымеркаваная да Дня беларускай навукі. Больш за 300 распрацовак і тэхналогій у выглядзе рэальных узораў, макетаў і мадэляў, а таксама каталогаў, прэзентацый было прадстаўлена гасцям. У моладзі ў трэндзе – навука! Мэта выставы – прадэманстраваць вынікі навуковых даследаванняў, эфектыўнасць інавацыйных праграм і сувязь навукі з вытворчасцю. Немалаважную ролю...

У будучыню праз прызму мінулага

  Гістарычнаму факультэту споўнілася 90 гадоў! За гэты час факультэт, як і ўвесь універсітэт, шмат чаго перажыў. Але не проста так кажуць, што ўсё рана ці позна вяртаецца да вытокаў. Вось і гістфак праз пэўны час вярнуўся ў сцены корпуса, з якога і пачалася ўся векавая гісторыя БДУ. У летапісе ўніверсітэта гэты корпус з’яўляецца будынкам №1. Само будаўніцтва дома прыпадае...


Будатрады БДУ: добры “падзаробак” ці магчымасць патрапіць у інтэрнат?

Лета – гэта не толькі пара адпачынку ад экзаменаў і заняткаў. Гэта таксама цудоўны шанец папрацаваць, зарабіць грошы і атрымаць некаторыя бонусы на наступны навучальны год. Ужо месяц моладзь БДУ працуе ў студэнцкіх атрадах. Газета “Універсітэт” пагутарыла з начальнікам штаба працоўных спраў БРСМ Дзянісам Рашэтнікавым і даведалася, чым жа займаюцца хлопцы і дзяўчаты ў час працоўнага семестра.– Цікава, як наогул...

Прафсаюз – гэта сіла

Канферэнцыя працоўнага калектыву работнікаў БДУ адбылася 15 чэрвеня. Падчас яе была аднагалосна прынята Калектыўная дамова на 2016–2019 гг. – асноўны дакумент, які рэгулюе ва ўніверсітэце стасункі паміж наймальнікам і работнікам і скіраваны на паляпшэнне ўмоў працы, абарону сацыяльных правоў і інтарэсаў нашых супрацоўнікаў. 20 чэрвеня новая калектыўная дамова падпісана рэктарам БДУ і пачала дзейнічаць. Якія змены нас чакаюць, хто і...

VI міжнародны летні ўніверсітэт ў БДУ: жаночая служба ДПС, абарона правоў мужчын і “Блакітныя джынсы”

Уявіце сабе: спякотным летнім днём у абед сотні людзей збіраюцца ля будынка рэктарата БДУ. Сярод іх студэнты, выкладчыкі, прафесары. Ля лавак галоўнага корпуса ўсе яны сядзяць і размаўляюць на нямецкай, англійскай, французскай мовах. І ўсе яны ведаюць, што 22–24 чэрвеня 2016 года БДУ збірае VI міжнародны летні ўніверсітэт для ўдзельнікаў з Беларусі, Германіі і Францыі на тэму: “Прававое становішча жанчын...

Правільна казаць: «падняўся да ўзроўню дзіцяці» (+відэа)

Выдатным месцам адпачынку для дзяцей і ўнукаў супрацоўнікаў БДУ з’яўляецца САК «Брыганціна». У лагеры ў розныя гады працавала мноства выдатных выхавальнікаў і педагогаў. Верагодна, адным з самых вядомых і любімых дзецьмі лічыцца Сяргей КРАСОЎСКІ, які аддана працуе на першай змене ўжо на працягу 14 гадоў і перадае падапечным свой багаты жыццёвы вопыт. Сяргей Анатольевіч раней нам расказваў пра «школу Афганістана»,...

Наша зорка на Youthvision (+відэа)

Прадстаўнік БДУ Улад Чыжыкаў заняў другое месца на міжнародным песенным конкурсе Youthvision 24 чэрвеня ў Баку. Міжнародны конкурс Youthvision сабраў у Палацы імя Гейдара Алі­ева 19 таленавітых маладых выканаўцаў з Еўропы, Азіі і Паўднёвай Амерыкі. Конкурс праводзіўся пры падтрымцы Міністэрства моладзі і спорту і Саюза моладзевых студэнцкіх арганізацый Азербайджана. БДУ ў сталіцы «краіны агнёў» прадстаўлялі студэнт 5 курса філалагічнага факультэта...

Насустрач новаму жыццю! (+відэа)

Балі выпускнікоў традыцыйна прайшлі ў БДУ 23 і 24 чэрвеня. 23 чэрвеня на святочным ве­­чары студэнтаў – грамадзян замежных дзяржаў 465 маладых спецыялістаў павіншавалі рэктар ВНУ акадэмік Сяргей Абламейка, дэканы факультэтаў, кіраў­нікі па­соль­­стваў дзяржаў, грамадзяне якіх навучаліся ў БДУ, а таксама бацькі, многія з якіх адмыслова прыехалі ў БДУ з розных краін. Акрамя ўладальнікаў дыпломаў праграмы вышэйшай адукацыі I ступені,...

Чыталі Гары Потэра па-старажытнагрэчаску. Студэнты філфака пра стажыроўку на факультэце “Artes Liberales” Варшаўскага ўніверсітэта

  Пяць студэнтаў III курса спецыяльнасці “Класічная філалогія” – Ангеліна Герус, Алена Капліч, Крысціна Качур, Сяргей Лунскі, Анастасія Шылава – з 1-га па 30-е мая 2016 г. прайшлі навуковую стажыроўку ў Варшаўскім універсітэце на факультэце “Artes Liberales”. Значнай часткай стажыроўкі былі семінары, канверсаторыумы і лекцыі разам з польскімі студэнтамі. Нашы студэнты займаліся у прафесара Роберта Сухарскага (курсы “Гісторыя старажытнагрэчаскай мовы”,...

23 чэрвеня на даху былі ўсталяваныя зеніткі… БДУ ў першыя дні вайны

У 1941 г. Беларускаму дзяржаўнаму ўніверсітэту споўнілася 20 гадоў. Усе ўрачыстыя мерапрыемствы былі запланаваны на дваццатыя дні чэрвеня. Партыя і ўрад расцэньвалі гэты юбілей як свята вялікай культурнай перамогі не толькі Беларусі, але і ўсяго Савецкага Саюза. Разам з перадсвяточнымі падрыхтоўкамі ішла падрыхтоўка да выпускных іспытаў. 22 чэрвеня 1941 г. студэнты і выкладчыкі збіраліся на ўрачыстае адкрыццё Камсамольскага возера. Але...

Моладзі – перспектывы! (+відэа)

Адмысловую праграму павышэння кваліфікацыі «Усе трэнды сучаснага лідара», якая разгортвалася з 24 мая па 8 чэрвеня, завяршылі 70 супрацоўнікаў універсітэта. Першая школа лідара праходзіла ў чэрвені 2013 года ў межах «карпа­ра­тыўнага ўніверсітэта», але сёлета на курсы набралі не толькі пра­фе­сарска-выкладчыцкі склад, але і прадстаўнікоў структурных пад­раздзя­ленняў. Далучыліся супра­цоўнікі медыяцэнтра, фундаментальнай бібліятэкі, цэнтра інфар­ма­цыйных тэхналогій, Галоўнага ўпраўлення эканамічнай і інвесты­цыйнай дзейнасці,...

Навукоўцы канстатуюць нармалізацыю дыялогу Беларусі і ЕС

Другая міжнародная канферэнцыя «Еўрапейскі саюз і Рэспубліка Беларусь: перспектывы ўзаемадзеяння», прайшла 2 чэрвеня пад эгідай Цэнтра даследаванняў Жана Манэ БДУ. Першая канферэнцыя прайшла ў 2014 го­дзе. Сёлета мерапрыемства адкрылі рэктар акадэмік Сяргей Абламейка, кіраўнік аддзела палітыкі, прэсы і інфармацыі Прад­стаў­ніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі Джым Казенс і кіраўнік упраў­лення агуль­наеўрапейскага ўзаема­дзеяння Міні­стэр­ства замежных спраў нашай краiны Дзяніс Сідарэнка. Апошні, у...

Сяргей Маскевіч: “МДЭІ ведаюць у свеце” (+відэа)

Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут (МДЭІ) імя А. Д. Сахарава, які ўваходзіць у склад БДУ, адрозніваецца асабліва цесным супрацоўніцтвам са шматлікімі замежнымі ўніверсітэтамі, удзелам у замежных праектах і праграмах. Свой міжнародны статус інстытут пацвердзіў яшчэ раз, выступа­ючы ўдзельнікам і каардынатарам праекта Tempus EcoBRU. У дырэктара МДЭІ Сяргея МАСКЕВІЧА мы даве­даліся, якія сёння задачы ставіць перад сабой інстытут у пытаннях экалагічнай адукацыі...