Цікавая кампанія. На Універсітэцкай субоце БДУ прадэманстраваў свае адукацыйныя магчымасці (+відэа)
Упершыню БДУ прыняў удзел у Рэспубліканскай універсітэцкай субоце, арганізаванай Міністэрствам адукацыі 14 мая на пляцоўцы мінскага Палаца спорту. На выставе-прэзентацыі БДУ можна было пазнаёміцца з сучаснымі адукацыйнымі магчымасцямі вядучай ВНУ краіны, атрымаць інфармацыю пра правілы прыёму, пачуць пра дзейнасць кожнага факультэта, яго перавагі, дасягненні і ў жывых зносінах са студэнтамі, выкладчыкамі і супрацоўнікамі БДУ, даведацца пра перспектывы працаўладкавання, а таксама...