Тайны куфра (+відэа)
Распачаўся XII міжнародны фестываль студэнцкіх і моладзевых тэатраў “Тэатральны куфар”. Кацярына Саладуха, дырэктар фестывалю, распавядзе, якія сюрпрызы і неспадзяванкі чакаюць гледачоў у гэтым годзе, чым парадуе “Куфар”. Спяшайцеся, тэатральнае свята доўжыцца да 5 снежня. − Спадарыня Кацярына, распавядзіце, калі ласка, чым будзе жыць “Тэатральны куфар–2015”. − У гэтым годзе будзе шмат праектаў і эксперыментаў. У склад праграмы “Куфра” ўвайшоў “Куфар_Пластылін”,...