У студпрафкама — новы лідар
Адбылася 42-я справаздачна-выбарная канферэнцыя пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў БДУ. Удзел у ёй прынялі 147 дэлегатаў, высунутых прафсаюзнымі бюро сваіх факультэтаў. У склад прэзідыума канферэнцыі ўвайшоў рэктар БДУ Сяргей Абламейка, намеснік старшыні Мінскага гарадскога аб’яднання арганізацый прафсаюзаў Аляксандр Шчаковіч, намеснік старшыні ЦК Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Раман Дапіра. Галоўным пытаннем на парадку дня было абранне старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі...