Таццяна Сідарава: «Пасля лекцый студэнтам павінна хацецца жыць»

2026 год абвешчаны ў Беларусі Годам беларускай жанчыны – часам, калі асабліва важна казаць пра тых, хто сваёй працай, талентам і адданасцю справе фарміруе будучыню краіны. У Беларускім дзяржаўным універсітэце такіх жанчын нямала. Адна з іх – загадчыца кафедры рускай літаратуры філалагічнага факультэта Таццяна Сідарава.  Літаратура як пакліканне Часам выбар прафесіі здаецца выпадковым, але потым разумееш: ён быў прадвызначаны. Таццяна...

Гарызонты інтэграцыі: БДУ пашырае адукацыйную прастору з Кітаем

Падчас афіцыйнага візіту ў Кітай дэлегацыі вядучай беларускай ВНУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём быў падпісаны шэраг пагадненняў аб супрацоўніцтве паміж БДУ і кітайскімі ўніверсітэтамі. Першы дакумент прадугледжвае ўзаемадзеянне з Харбінскім педагагічным універсітэтам у галіне адукацыі і навукі. У прыватнасці, гаворка ідзе пра абмен студэнтамі і выкладчыкамі, адукацыйнымі методыкамі і навучальнымі матэрыяламі; сумесныя навуковыя публікацыі; арганізацыю семінараў, лекцый і...

Новы фізкультурна-аздараўленчы комплекс адкрыўся ў БДУ

Развіццё спартыўнай інфраструктуры ў Мінску набывае ўсё большыя маштабы, і фокус увагі заканамерна перамяшчаецца на студэнцкае асяроддзе. Адкрыццё спартыўнага комплексу ў галоўнай ВНУ краіны – сведчанне сістэмнага падыходу, дзе запыт моладзі на здаровы лад жыцця сустракае рэальнае ўвасабленне ў новых, тэхналагічных прасторах.   Адкрыццё новага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта стала знакавай падзеяй не толькі для ВНУ, але і для...

Новая лабараторыя для біялагічнага факультэта БДУ: поўны цыкл даследаванняў бялку на адной пляцоўцы

На біялагічным факультэце БДУ адкрылася ўнікальная лабараторыя структурнай і функцыянальнай біялогіі бялку – першая ў краіне комплексная пляцоўка, якая дазваляе праводзіць поўны цыкл даследаванняў бялковых малекул. Новае падраздзяленне заклікана злучыць адукацыйны працэс з перадавой навукай і рэальнай вытворчасцю. Лабараторыя аснашчана інавацыйным абсталяваннем, якое дазволіць студэнтам і навукоўцам не толькі атрымліваць і аналізаваць бялкі, але і дэталёва вывучаць іх структуру, дынаміку...

Рэктар БДУ Андрэй Кароль пра перспектыўныя напрамкі ўніверсітэцкай навукі

Андрэй Дзмітрыевіч, пра якія прыярытэты і дасягненні ўніверсітэцкай навукі мы можам гаварыць сёння? Універсітэт уносіць значны ўклад у развіццё айчыннай і сусветнай навуковай думкі, у сваёй дзейнасці абапіраецца на запыты часу і патрэбы эканомікі Беларусі. Навукоўцы ВНУ праводзяць даследаванні па ўсіх прыярытэтных і стратэгічна значных напрамках – ад лічбавых і касмічных тэхналогій да сельскай гаспадаркі, медыцыны і забеспячэння гуманітарнай бяспекі...

Рэктар БДУ Андрэй Кароль: Усебеларускі народны сход – унікальны інструмент сапраўднай дэмакратыі

Адной з галоўных палітычных падзей года стане пасяджэнне VII Усебеларускага народнага сходу. Яго дэлегат, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, прафесар Андрэй Кароль падзяліўся з карэспандэнтам БелТА сваімі чаканнямі ад будучай падзеі, акцэнтаваў увагу на асаблівай місіі УНС, яго значэнні для ўмацавання самабытнасці і захавання краіны, а таксама расказаў пра ўключанасць моладзі ў палітычны парадак дня і ініцыятывы БДУ. Андрэй Дзмітрыевіч, УНС...

Welcome Week BSU: Лёгкі старт для замежных студэнтаў

Праект для замежных студэнтаў Welcome Week BSU адбыўся ў БДУ. Каля 50 навучэнцаў прынялі ўдзел у мерапрыемстве. Арганізатарамі выступілі ўпраўленне па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце і савет зямляцтваў ВНУ. Яшчэ ў 2021 годзе рэалізацыя ідэі праходзіла ў тэставым рэжыме, а сёння адзначыла пяцігадовы юбілей. Welcome Week не проста мерапрыемства, а цэлая філасофія адаптацыі, сяброўства і ўзаемаразумення паміж студэнтамі з розных...


Зноў стартавала акцыя “Універсітэт – твой крок у будучыню”

Акцыю ўрачыста ад­крылі рэктар Сяргей Абламейка, прарэктар па выхаваўчай рабоце і сацыяльных пытаннях Уладзімір Сувораў, сакратар ПА ГА «БРСМ» з правамі РК БДУ Яўген Харук і запрошаныя госці: міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў, першы сакратар ЦК ГА «БРСМ» Андрэй Белякоў. Госці адзначылі, што дадзеная акцыя з’яўляецца неад’емнай часткай жыцця арганізацыі і ўніверсітэта, бо скіравана на знаёмства моладзі з жыццём, мэтамі і...

Куды сыходзіць смецце ў Беларусі? Гутарка з арганізатарам і ўдзельнікам “Зялёнага дазору”

Як збіраць смецце правільна? Якія пакаванні варта выкідваць асобна? Што рабіць з пластыкавымі бутэлькамі? На ўсе гэтыя і на шматлікія іншыя пытанні адказалі цікаўным 12  сакавіка на палігоне адходаў “Трасцянецкі”. Займалася арганізацыяй  экскурсіі каманда “Зялёнага дазору”. “Трасцянецкі” адкрыты ў 2007 годзе. Палігон займаецца перапрацоўкай адходаў жывёл і медыцынскай вытворчасці. Сюды накіроўваюць рэшткі бетонных і жалезабетонных канструкцый. Арганізатар і ўдзельнік “Зялёнага...

Магчымасці з БДУ. Як патрапіць у Балонскі ўніверсітэт і не толькі + парады пра навучанне за мяжой

Студэнтка ФМА Анастасія распавядае нам пра ўражанні навучання за мяжой. — Анастасія, добры дзень, дзякую за жаданне падзяліцца досведам з БДУ :) Распавядзіце троху пра сябе, студэнткай якога факультэта вы цяпер з’яўляецеся і чаму менавіта гэты выбар факультэта зрабілі пры паступленні? — Добры дзень, з радасцю падзялюся. Цяпер з’яўляюся студэнткай 4 курса факультэта міжнародных адносін нашага ўніверсітэта. У школе вучылася...

Псіхолаг разважае пра прыроду зла ў чалавеку

Рана ці позна, непазбежна сутыкнуўшыся з праявай зла, любы разумны чалавек, падпарадкаваўшыся эмоцыям і крыўдам, спрабуе знайсці корань зла. На жаль. Калі б чалавек знайшоў прыроду яго, то вырваў бы, як мы вырываем пустазелле з зямлі. Можа, зло спараджаецца ў дзіцячым узросце? Кажуць, што дзеці – кветкі жыцця, а чаму вырастаюць часам людзі-пустазеллі са злой, чэрствай да чужога болю душой?...

Студэнцкi прафсаюз аб’яўляе конкурс на атрыманне гранта на моладзевы праект

Пярвічная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў БДУ аб’яўляе конкурс на атрыманне гранта на рэалізацыю студэнцкага праекта! Асноўная мэта – стварэнне ўмоў для самарэалізацыі студэнцкай моладзі, фарміравання дзелавой актыўнасці, развіцця лідарскіх якасцяў, камунікатыўных навыкаў і навыкаў праектнай дзейнасці, набыццё досведу працы ў складзе калектыва праз падтрымку і стымуляванне студэнцкіх ініцыятыў. У рамках конкурсу ўдзельнікі (якія навучаюцца ў БДУ) выбіраюць любы/любыя з прапанаваных кірункаў...

Іншы шлях: як склаўся лёс адлічаных студэнтаў

Штогод тысячы маладых людзей заканчваюць БДУ, атрымліваючы ў нагрузку да дыплома належны набор ведаў. Напрыклад, у 2014 годзе адукацыю ва ўніверсітэце атрымалі 5277 чалавек. Адны потым працуюць па спецыяльнасці, іншыя шукаюць альтэрнатывы. Але ёсць людзі, якія вызначыліся значна раней. На старонках газет рэгулярна ўспамінаюць паспяховых выпускнікоў, распавядаюць пра іх дасягненні. Але я хачу вас пазнаёміць з іншымі. З тымі, хто...

Газета «Унiверсiтэт» вiншуе жанчын са святам! (+ проста прыгожая музыка)

Жадаем, каб моцная палова чалавецтва як  мага часцей дарыла сваім прыгажуням такiя кветкi! Ды i настрой, i не толькi !). З надзеяй, жаночая частка рэдакцыі Rihard Vagner — Вальс № 9 з кінастужкі “Амелі”

Весткі з рэктарата

ДЗВЕ ГРАМАТЫ Міністэрства адукацыі нашай краіны ўручаны калектыву БДУ. Першая ўзнагарода «За высокую пазіцыю сярод устаноў вышэйшай адукацыі ў міжнародных рэйтынгах». У сусветным рэйтынгу Webometrics БДУ падняўся на 61 пазіцыю і заняў 612 месца, увайшоўшы ў тройку найлепшых універсітэтаў СНД. Другая грамата ўручана за развіццё экспарту паслуг ва ўстановах вышэйшай адукацыі. У 2014 г. у БДУ было прынята каля 1...

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Павел сустрэўся з выкладчыкамі і студэнтамі ФМА

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Павел напярэдадні Даравальнай нядзелі сустрэўся з выкладчыкамі і студэнтамі факультэта міжнародных адносін. Размову распачаў рэктар БДУ акадэмік Сяргей Абламейка, які прадставіў Уладыку аўдыторыі і распавёў пра яго багатую бія­графію. Мітрапаліт скончыў Мас­коўскую духоўную акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя, затым быў накіраваны ў рускую духоўную місію ў Іерусаліме. У 1982 г. ён стаў...

БДУ зноў наперадзе! Наша ВНУ на працягу паўгода паднялася на 61 прыступку

Па выніках сусветнага вэбаметрычнага рэйтынгу ўніверсітэтаў Webometrics Ranking of World Universities БДУ заняў 612 месца! Такім чынам, наша ВНУ на працягу паўгода паднялася на 61 прыступку.   Адзначым, што сярод краін СНД БДУ саступіў толькі найстарэйшым ВНУ: Маскоўскаму дзяржаўнаму ўніверсітэту імя М. В. Ламаносава і Санкт-Пецярбургскаму дзяржаў­наму ўніверсітэту. Прарэктар па вучэбнай рабоце БДУ Аляксей Толсцік адзначыў: «Наша ВНУ ўвесь час...

Пра дынастыi БДУ. Музыка вясны сям’і Навумовічаў

Летась ва ўніверсітэце было зладжана свята сямейных дынастый «Лёсам злучаныя з БДУ». Пачынальнікі адной з найбольш прыкметных дынастый Уладзімір і Людміла Навумовічы адсвяткавалі нядаўна залатое вяселле. Усе 50 гадоў сумеснага жыцця яны разам прапрацавалі ў альма-матар, выхавалі дзяцей і гадуюць унукаў.   Уладзімір і Людміла зноў, як у 20 гадоў, прызнаюцца адзін аднаму ў каханні і абменьваюцца за­латымі пярсцёнкамі ў...