Рэспубліканскі інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ адзначае 20-годдзе

  Гісторыя РІКК пачынаецца з даручэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі, якое ён даў 31 снежня 2005 г. Міністэрствам адукацыі і замежных спраў: «Да 31 снежня 2006 г. прапрацаваць пытанне аб заснаванні ў Рэспубліцы Беларусь Інстытута Канфуцыя». Пытанне было прапрацавана дастаткова хутка, і ўжо 5 ліпеня 2006 г. рэктар БДУ прафесар В.І. Стражаў падпісаў з Канцылярыяй КНР па распаўсюджванні кітайскай...

Святло Вялікай Перамогі: памяць сэрца і подзвіг продкаў

Напярэдадні 9 Мая ў Беларускім дзяржаўным універсітэце адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны Дню Перамогі. Галоўнай тэмай лінейкі стала непарыўная сувязь пакаленняў: ад герояў, якія змагаліся за свабоду, да моладзі, якой трэба берагчы гістарычную праўду і забяспечваць мірную будучыню краіны. Без гэтай сувязі немагчыма выхаваць грамадзяніна, які ганарыцца сваёй краінай. І менавіта ва ўніверсітэце такая сувязь набывае асаблівы сэнс: тут веды перадаюцца...

Дыялог без межаў: БДУ ўмацоўвае супрацоўніцтва з кітайскімі ВНУ

Дэлегацыя на чале з рэктарам БДУ Андрэем Каралём наведала Кітай з афіцыйным візітам. Яго вынікам стала падпісанне шэрагу дакументаў аб супрацоўніцтве нашага ўніверсітэта з ВНУ КНР, а таксама пашырэнне сувязяў паміж БДУ і членамі Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (УШАС). У прыватнасці, гэтаму паспрыяў удзел рэктара БДУ ў Форуме рэктараў «Sub-Forums of the World-Class University (Presidents Forum)». Тут кіраўнік беларускай ВНУ прадставіў...

Таццяна Сідарава: «Пасля лекцый студэнтам павінна хацецца жыць»

2026 год абвешчаны ў Беларусі Годам беларускай жанчыны – часам, калі асабліва важна казаць пра тых, хто сваёй працай, талентам і адданасцю справе фарміруе будучыню краіны. У Беларускім дзяржаўным універсітэце такіх жанчын нямала. Адна з іх – загадчыца кафедры рускай літаратуры філалагічнага факультэта Таццяна Сідарава.  Літаратура як пакліканне Часам выбар прафесіі здаецца выпадковым, але потым разумееш: ён быў прадвызначаны. Таццяна...

Гарызонты інтэграцыі: БДУ пашырае адукацыйную прастору з Кітаем

Падчас афіцыйнага візіту ў Кітай дэлегацыі вядучай беларускай ВНУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём быў падпісаны шэраг пагадненняў аб супрацоўніцтве паміж БДУ і кітайскімі ўніверсітэтамі. Першы дакумент прадугледжвае ўзаемадзеянне з Харбінскім педагагічным універсітэтам у галіне адукацыі і навукі. У прыватнасці, гаворка ідзе пра абмен студэнтамі і выкладчыкамі, адукацыйнымі методыкамі і навучальнымі матэрыяламі; сумесныя навуковыя публікацыі; арганізацыю семінараў, лекцый і...

Новы фізкультурна-аздараўленчы комплекс адкрыўся ў БДУ

Развіццё спартыўнай інфраструктуры ў Мінску набывае ўсё большыя маштабы, і фокус увагі заканамерна перамяшчаецца на студэнцкае асяроддзе. Адкрыццё спартыўнага комплексу ў галоўнай ВНУ краіны – сведчанне сістэмнага падыходу, дзе запыт моладзі на здаровы лад жыцця сустракае рэальнае ўвасабленне ў новых, тэхналагічных прасторах.   Адкрыццё новага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта стала знакавай падзеяй не толькі для ВНУ, але і для...

Новая лабараторыя для біялагічнага факультэта БДУ: поўны цыкл даследаванняў бялку на адной пляцоўцы

На біялагічным факультэце БДУ адкрылася ўнікальная лабараторыя структурнай і функцыянальнай біялогіі бялку – першая ў краіне комплексная пляцоўка, якая дазваляе праводзіць поўны цыкл даследаванняў бялковых малекул. Новае падраздзяленне заклікана злучыць адукацыйны працэс з перадавой навукай і рэальнай вытворчасцю. Лабараторыя аснашчана інавацыйным абсталяваннем, якое дазволіць студэнтам і навукоўцам не толькі атрымліваць і аналізаваць бялкі, але і дэталёва вывучаць іх структуру, дынаміку...


Што такое студэнтам быць?

Кожны чалавек у сваім жыцці прымае некалькі важных і складаных рашэнняў. Адным іх такіх значных рашэнняў з’яўляецца выбар вышэйшай навучальнай установы. Бо менавіта ад таго, якую ВНУ мы абяром, залежыць  наша будучыня. Усе мы імкнёмся стаць кваліфікаванымі, запатрабаванымі спецыялістамі і займацца тым, што сапраўды падабаецца і добра атрымліваецца. Часцяком старшакласнікі не ведаюць, якую ВНУ ці ССНУ абраць. Яны “слепа” слухаюць...

Анонс: Як шукаць інвестараў і прывабіць турыстаў?

Інстытут нямецкіх даследванняў БДУ абвяшчае набор у міжнародную летнюю школу «Болей інвестараў і турыстаў? Стан і патэнцыял беларускай эканомікі». Падчас школы будуць абмяркоўвацца наступныя пытані: •    у якім кірунку развіваецца беларуская эканоміка; •    якія складанасці існуюць для замежных і айчынных інвестараў; •    які патэнцыял маюць асобныя галіны – ад машынабудаўніцтва да турызма. Асноўныя тэмы школы: •    дзяржаўныя мерапрыемствы па прыватызацыі,...

Хімбатальён, медыцынская рота і касмічныя войскі на “Высокім беразе”!

А між тым нас чакалі выдатныя выхадныя! 16-18 мая на базе “Высокі бераг” ля Стаўбцоў арганізацыя БРСМ БДУ правяла ўжо традыцыйны турзлёт! Тры насычаных дня стварылі выдатны настрой і новую крыніцу натхнення. У злёце бралі ўдзел 10 каманд, кожная з каторых старана і згуртавана імкнулася перамагчы ў спаборніцтвах. 16 факультэтаў прадставілі 9 каманд: Ваенны факультэт і ФФСН, ФРКТ, хімічны факультэт,...

БДУ ў СМІ Беларусі

Пра XX міжнародныя Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні, якія прайшлі ў Інстытуце тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірылы БДУ – БелТА, Belarus.by, megacat.by (19.04), sobor.by (22.05). Адзінаццацікласнік Ліцэя БДУ Мікіта Мішчанка заваяваў сярэбраны медаль на VII Міжнароднай алімпіядзе навуковых праектаў у галінах энергетыкі, інжынерыі і навакольнага асяроддзя – Interfax.by, belniva.by, БелТА, 21.by, kv.by (21.05), sb.by (22.06). Цэнтр навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва «Беларусь – Чжэцзян» створаны...

Конкурсы на замяшчэнне пасад

ІНСТЫТУТ БІЗНЕСУ І МЕНЕДЖМЕНТУ ТЭХНАЛОГІЙ БДУ аб’яўляе конкурс на замяшчэнне пасад адміністравання, менеджменту тэхналогій. ДАЦЭНТАЎ КАФЕДРАЎ бізнес-адміністравання, бізнес-камунікацый, лагістыкі, менеджменту тэхналогій. СТАРШЫХ ВЫКЛАДЧЫКАЎ КАФЕД­РАЎ бізнес-адміністравання, бізнес-камунікацый, лагістыкі, менеджменту тэхналогій. ВЫКЛАДЧЫКА КАФЕДРЫ бізнес-камунікацый ДАЦЭНТАЎ ЦЭНТРА «Вышэйшая школа бізнесу» ДАЦЭНТАЎ ФАКУЛЬТЭТА інавацый­ных тэхналогій і кіравання Тэрмін конкурсу – адзін месяц з дня апублікавання аб’явы. Адрас: г. Мінск, вул. Маскоўская, 5, каб. 210,...

Конкурс на суісканне прэмій імя У. І. Пічэты і А. Н. Сеўчанкі 2014 года

У 2014 годзе конкурс на суісканне прэмій імя У. І. Пічэты і А. Н. Сеўчанкі праводзіцца ў адпавед­насці з Палажэннем аб парадку прысуджэння прэмій у намінацыі «Адукацыя». Для ўдзелу ў конкурсе на суісканне прэміі імя У. І. Пічэты падраздзяленнямі ўніверсітэта вылучаныя пяць прац: тры інды­відуальныя – ад гуманітарнага факультэта, Інстытута журналістыкі і факультэта філасофіі і сацыяльных навук, а таксама дзве...

Веламарафон: з фотаапаратам і “сакрэтнымі” заданнямі

27 мая студэнцкі саюз Інстытута журналістыкі запрасіў усіх актыўных і творчых студэнтаў паўдзельнічаць у фотавеламарафоне. У першы дзень мерапрыемства, узброіўшыся фотаапаратамі, удзельнікі творчага марафону па чарзе стартавалі з веладарожкі, якая праходзіць недалёка ад студэнцкага інтэрната № 7. Ужо там “фотавеласіпедысты” атрымалі свае сакрэтныя заданні ў канвертах, пра якія акрамя арганізатараў і саміх уладальнікаў ніхто не ведаў. Ключавымі адзнакамі на маршруце...

Міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы мастацкай адукацыі

Узаемная цікавасць людзей розных краін адзін да аднаго – гэта аснова культурнага і прафесійнага ўзаемаабагачэння. Кафедра дызайну гуманітарнага факультэта БДУ вось ужо некалькі гадоў ажыццяўляе партнёрскае супрацоўніцтва з цэлым шэрагам замежных краін, скіраванае на развіццё творчых кантактаў паміж выкладчыкамі і студэнтамі. У рамках падобнага супрацоўніцтва вядзецца сумесная праца па абмене досведам на канферэнцыях, круглых сталах, дыскусіях, ажыццяўляюцца творчыя паездкі выкладчыкаў...

На журфаку абралі Містара–2014

Калі вы думаеце, што на журфаку вучацца адны дзяўчыны, памыляецеся. Так, хлопцаў у нас няшмат, затое ўсе – як на заказ. У гэтым можна пераканацца, зазірнуўшы ў актавую залу Інстытута журналістыкі на конкурс “Містар журфак–2014”. Самага абаяльнага і прывабнага на факультэце выбіраюць раз у два гады. Сёлета арганізатары старанна прапрацавалі канцэпцыю конкурсу: хлопцы-канкурсанты выходзілі ў вобразах самых мужчынскіх прафесій. Да...

Gaudeamus igitur!

Трэба прызнаць, харавыя фэсты і конкурсы – папулярны кірунак развіцця аматарскай творчасці ў Еўропе. Дарослыя хары, мужчынскія і жаночыя хары, нават змяшаныя хары сталі цяпер настолькі папулярныя! Што часам, затрымліваючыся ў знаёмых у Кёльне, здаецца, што жыхары гэтага горада збіраюцца, каб проста праспяваць разам, каб галасавой мелодыяй распавесці пра дзень, які адбыўся… Мінскі форум аматарскіх хароў – асаблівы, калі жадаеце,...

Дабрачынны праект “Казкі з дзяцінства–2» (+ відэа)

 Школа засталася ззаду, ды і дзяцінства ўжо даўно прайшло… Хоць многа каму з нас, напэўна, хацелася павярнуць стрэлкі гадзінніка і стаць бестурботным дзіцем. Гэта, вядома, казка, споўніцца яна можа толькі пры велізарным жаданні, зацятасці і таленце! “Казачны” канцэрт прайшоў дваццаць трэцяга мая ў сценах Ліцэя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Выхаванцы дзіцячага дома №5 г. Мінска пры падтрымцы студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта...