Рэспубліканскі інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ адзначае 20-годдзе

  Гісторыя РІКК пачынаецца з даручэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі, якое ён даў 31 снежня 2005 г. Міністэрствам адукацыі і замежных спраў: «Да 31 снежня 2006 г. прапрацаваць пытанне аб заснаванні ў Рэспубліцы Беларусь Інстытута Канфуцыя». Пытанне было прапрацавана дастаткова хутка, і ўжо 5 ліпеня 2006 г. рэктар БДУ прафесар В.І. Стражаў падпісаў з Канцылярыяй КНР па распаўсюджванні кітайскай...

Святло Вялікай Перамогі: памяць сэрца і подзвіг продкаў

Напярэдадні 9 Мая ў Беларускім дзяржаўным універсітэце адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны Дню Перамогі. Галоўнай тэмай лінейкі стала непарыўная сувязь пакаленняў: ад герояў, якія змагаліся за свабоду, да моладзі, якой трэба берагчы гістарычную праўду і забяспечваць мірную будучыню краіны. Без гэтай сувязі немагчыма выхаваць грамадзяніна, які ганарыцца сваёй краінай. І менавіта ва ўніверсітэце такая сувязь набывае асаблівы сэнс: тут веды перадаюцца...

Дыялог без межаў: БДУ ўмацоўвае супрацоўніцтва з кітайскімі ВНУ

Дэлегацыя на чале з рэктарам БДУ Андрэем Каралём наведала Кітай з афіцыйным візітам. Яго вынікам стала падпісанне шэрагу дакументаў аб супрацоўніцтве нашага ўніверсітэта з ВНУ КНР, а таксама пашырэнне сувязяў паміж БДУ і членамі Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (УШАС). У прыватнасці, гэтаму паспрыяў удзел рэктара БДУ ў Форуме рэктараў «Sub-Forums of the World-Class University (Presidents Forum)». Тут кіраўнік беларускай ВНУ прадставіў...

Таццяна Сідарава: «Пасля лекцый студэнтам павінна хацецца жыць»

2026 год абвешчаны ў Беларусі Годам беларускай жанчыны – часам, калі асабліва важна казаць пра тых, хто сваёй працай, талентам і адданасцю справе фарміруе будучыню краіны. У Беларускім дзяржаўным універсітэце такіх жанчын нямала. Адна з іх – загадчыца кафедры рускай літаратуры філалагічнага факультэта Таццяна Сідарава.  Літаратура як пакліканне Часам выбар прафесіі здаецца выпадковым, але потым разумееш: ён быў прадвызначаны. Таццяна...

Гарызонты інтэграцыі: БДУ пашырае адукацыйную прастору з Кітаем

Падчас афіцыйнага візіту ў Кітай дэлегацыі вядучай беларускай ВНУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём быў падпісаны шэраг пагадненняў аб супрацоўніцтве паміж БДУ і кітайскімі ўніверсітэтамі. Першы дакумент прадугледжвае ўзаемадзеянне з Харбінскім педагагічным універсітэтам у галіне адукацыі і навукі. У прыватнасці, гаворка ідзе пра абмен студэнтамі і выкладчыкамі, адукацыйнымі методыкамі і навучальнымі матэрыяламі; сумесныя навуковыя публікацыі; арганізацыю семінараў, лекцый і...

Новы фізкультурна-аздараўленчы комплекс адкрыўся ў БДУ

Развіццё спартыўнай інфраструктуры ў Мінску набывае ўсё большыя маштабы, і фокус увагі заканамерна перамяшчаецца на студэнцкае асяроддзе. Адкрыццё спартыўнага комплексу ў галоўнай ВНУ краіны – сведчанне сістэмнага падыходу, дзе запыт моладзі на здаровы лад жыцця сустракае рэальнае ўвасабленне ў новых, тэхналагічных прасторах.   Адкрыццё новага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта стала знакавай падзеяй не толькі для ВНУ, але і для...

Новая лабараторыя для біялагічнага факультэта БДУ: поўны цыкл даследаванняў бялку на адной пляцоўцы

На біялагічным факультэце БДУ адкрылася ўнікальная лабараторыя структурнай і функцыянальнай біялогіі бялку – першая ў краіне комплексная пляцоўка, якая дазваляе праводзіць поўны цыкл даследаванняў бялковых малекул. Новае падраздзяленне заклікана злучыць адукацыйны працэс з перадавой навукай і рэальнай вытворчасцю. Лабараторыя аснашчана інавацыйным абсталяваннем, якое дазволіць студэнтам і навукоўцам не толькі атрымліваць і аналізаваць бялкі, але і дэталёва вывучаць іх структуру, дынаміку...


«Подзвіг даўжынёю ў 1100 дзён і начэй у лёсе горада-героя Мінска»

«Я ведаю, што будзе рабіць мой народ… У занятых ворагам раёнах створацца народныя атрады – конныя і пешыя, вока – за вока, зуб – за зуб адкажам мы фашыстам, не дамо ім ні адпачынку, ні тэрміну. Паляцяць у паветра масты, склады і абозы. Любяць у Беларусі прошаных гасцей і не любяць няпрошаных. Пакуль будзе жывы хоць адзін беларус, не будзе...

Як маленькі Дзіма хадзіў у разведку

Малы партызан, якога можна пасылаць у разведку. Гэта якраз пра Дзмітрыя УМРЭЙКУ, доктара фізіка-матэматычных навук, заслужанага дзеяча навукі, якому напачатку вайны было 7 год. З яго могуць браць прыклад хлопчыкі, якія сёння гуляюць у касмічныя войны ці зрэдку ў партызан. Падзяліцца на атрады, выкапаць зямлянку, зрабіць засаду ў лесе, каб усё было, як тады, у далёкіх 1941–1944 гг. – гэта...

«Такі малакасос, а ўжо камандзір роты. Чаму?»

«Адзін абстраляны салдат у баі варты 10 неабстраляных», – так можна сказаць пра Георгія ДАВІДЗЮКА, вядомага навукоўца-сацыёлага, доктара філасофскіх навук. Падчас Вялікай Айчыннай вайны яму так і не давялося пабыць салдатам. Яго адразу прызначылі камандзірам аддзялення партызанскага атрада, затым – камандзірам узвода, і ў няпоўныя 20 гадоў – камандзірам роты. Георгій Пятровіч успамінае, як былы капітан Чырвонай Арміі, з якім...

«Словам і справай…»

Пра дапамогу блізкім і дабрачыннасць сёння пастаянна вяшчаюць з тэлеэкранаў. Людзей заклікаюць да ўчынкаў у імя дабра і справядлівасці, у гэтым заключаецца задача журналістаў. Але “чацвёртая ўлада” павінна не толькі агітаваць, але і сама сеяць разумнае, добрае, вечнае… Толькі так і можна насамрэч паверыць у сусветнае дабро. Да свайго сораму кажу, што я, аўтар гэтага паслання, да гэтага дня з’яўляўся...

Акадэмічнай платформе беларускага PR споўнілася 15 гадоў

Кафедра тэхналогій камунікацый Інстытута журналістыкі БДУ адзначыла 15-годдзе. З моманту адкрыцця кафедры дыплом спецыяліста па інфармацыі і камунікацыі атрымалі больш за 319 выпускнікоў. “Кафедра ўтварылася ў 1999 г. як адказ на запатрабаванне грамадства ў кваліфікаваных спецыялістах у сферы камунікацый. Сёння можна ўпэўнена сказаць пра тое, што акадэмічная платформа для падрыхтоўкі камунікатараў сфарміравана. Доказам таму з’яўляецца занясенне ў лістападзе 2013 г....

Беларуская літаратура ў інтэрнэце – гэта не толькі калекцыі рэфератаў

Беларуская літаратура ў інтэрнэце – гэта не толькі калекцыі рэфератаў. Гэта яшчэ шмат магчымасцяў прыемна правесці час, знайсці суразмоўцаў, прыдбаць ўсялякія прыкольныя рэчы і выявіцца. Ну і, канечне, бліснуць эрудыцыяй на занятках па беларускай літаратуры. Куды ісці найперш, дзе, за што і што за смакоцце даюць – разбіраемся разам. Фэйсам у бук Пасля фільма “Сацыяльная сетка” вы ўсе ўсё ведаеце...

3D-прынтар дапаможа студэнтам БДУ ў навуковых пошуках

На базе Фундаментальнай бібліятэкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адкрыўся цэнтр навуковай творчасці студэнцкай моладзі «ФабЛаб». Гэтая структура – першая і пакуль адзіная ў Беларусі адкрытая лабараторыя для студэнтаў, аснашчаная сучасным лічбавым абсталяваннем. Функцыянаваць цэнтр будзе на базе Фундаментальнай бібліятэкі БДУ. Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел першы прарэктар БДУ Міхаіл Жураўкоў,  дырэктар фундаментальнай бібліятэкі Пётар Лапо, аташэ па культуры амбасады ЗША...

Творчасць выкладчыкаў. Арцём Кавалеўскі

Лірыка Арцёма КАВАЛЕУСКАГА заўжды заныраецца ў глыбіні магчымасцей паэзіі. Складаная рытмічная структура, нечаканыя шматкампанентныя метафары… Чытач эксперыментальных  «АдмыСЛОВЫх гульняў» ужо прывык да інтымнай сцішанасці «Аддаленасці і адданасці».  Ды аўтар не збіраецца заставацца ў адным рэчышчы — ён мяняе яго. Новая паэма Кавалеўскага «Шлях не дадому» — пра асаблівасці разгортвання часу, пра горад і адзіноту, праадвечны беларускі шлях, калі ўспамінаюць нацыянальную...

Студэнцкi праект Інстытута журналістыкі атрымаў крыштальны глобус «ТІБО»

Праект «Вэб–журналіст» Інстытута журналістыкі БДУ стаў пераможцам прэстыжнай інтэрнэт-прэмі і«ТІБО-2014». Найлепшым інтэрнэт–рэсурсам у намінацыі «Мабільны сайт» ў гэтым годзе стала вучэбнае інтэрнэт-выданне websmi.by, якое выпускаюць студэнты 1 курса спецыяльнасці «Журналістыка (вэб-журналістыка)». Вынікі XII конкурсу «Інтэрнэт-прэмія «TIБO-2014» падвялі ў Мінску 24 красавіка. Сайт «Вэб-журналіст» стаў уладальнікам крыштальнага глобуса з лагатыпам «ТІБО» і дыплома пераможцы за I месца ў названай намінацыі. Пры...

Маладыя навукоўцы БДУ «генерыруюць ідэі» і вырашаюць праблемы грамадскіх органаў

Савет маладых навукоўцаў БДУ правёў серыю мерапрыемстваў, у якіх, апроч навуковых супрацоўнікаў і выкладчыкаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, прынялі ўдзел маладыя навукоўцы Беларускай медыцынскай акадэміі падыпломнай адукацыі і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Мерапрыемствы адкрыла панэльная дыскусія “Генерыруем ідэю”, якая адбылася 12 сакавіка 2014 г. У яе падрыхтоўцы і правядзенні, нароўні з Саветам маладых навукоўцаў, прынялі ўдзел супрацоўнікі startup-цэнтра БДУ Раманава Н....

Анонс. XI міжнародны форум студэнцкіх хароў «Папараць-кветка – 2014»

XI міжнародны форум студэнцкіх хароў «Папараць-кветка – 2014» http://www.chorum.bsu.by/ пройдзе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце з 10 па 14 мая. Урачыстае адкрыццё адбудзецца 10 мая на базе спартыўна-аздараўленчага комплексу (САК) «Брыганціна» (Мінскі р-н, п. Радашковічы). Пачатак у 21.00. Тут, у карпусах САК, 7 харавых калектываў з Беларусі, Расіі і Літвы будуць рыхтавацца да конкурснай праграмы, звыш 300 гасцей форуму стануць удзельнікамі...