Адкрыта, цёпла і па сутнасці: як прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй у БДУ

29 сакавіка 2025 года факультэт журналістыкі БДУ адчыніў дзверы для абітурыентаў і іх бацькоў. У цёплы суботні дзень на Кальварыйскай, 9 сабраліся будучыя студэнты, выкладчыкі, выпускнікі, абітурыенты і іх родныя, каб пазнаёміцца, задаць пытанні і зразумець, як уладкавана жыццё на адным з самых прэстыжных факультэтаў краіны. Сустрэчу адкрыла Ганна Басава – прафесар кафедры і намеснік дэкана. Спачатку яна распавяла пра...

Вялікая перамога аб’ядноўвае: у БДУ прайшоў форум моладзі саюзнай дзяржавы

У БДУ прайшоў маштабны трохдзённы Патрыятычны форум моладзі Саюзнай дзяржавы, прымеркаваны да знамянальнай даты – 80-годдзя Вялікай Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Усяго ўдзельнікамі форуму сталі больш за 200 студэнтаў з БДУ і 20 ВНУ Расіі. – Год таму мы праводзілі першы патрыятычны форум моладзі. І сёння колькасна, геаграфічна аўдыторыя рас- це. Мэтай цяперашняга форуму з’яўляецца менавіта патрыятычнае ўздзеянне, выхаванне моладзі як...

Віктар Анішчык – гонар фізфака

Сакавік 1945-га. Ішлі апошнія месяцы Вялікай Айчыннай вайны, а ў гарадскім пасёлку Наваельня, што на захадзе Беларусі, у сям’і Анішчыкаў нарадзіўся сын Віктар, будучы навуковец-фізік, прафесар, дэкан фізічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Бацька Віктара – Міхаіл Трафімавіч – быў адным з арганізатараў нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. У 1929 годзе сакратар Слонімскага акруговага камітэта КСМЗБ, у 1934 г. – сакратар...

Несмяротны подзвіг варвары Вырвіч

Сакавік – самы лепшы час, каб успамінаць пра моцных і смелых жанчын у гісторыі нашай краіны. Многія з іх абаранялі Радзіму ў часы Вялікай Айчыннай вайны. І адной з такіх гераінь была студэнтка БДУ Варвара Вырвіч. Дзяўчына нарадзілася ў Рэчыцы. Скончыўшы школу, яна паступіла ў Адэскі політэхнічны інстытут, але атрымаць дыплом не паспела – пачалася вайна. Разам з сяброўкай Варвара...

Новы ўзровень супрацоўніцтва з усходнімі партнёрамі

Намер пашырыць супрацоўніцтва ў галіне адукацыі і навукі стаў ключавым у праграме афіцыйнага візіту ў В’етнам і Кітай дэлегацыі БДУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём.  Узмацненне міжуніверсітэцкага ўзаемадзеяння, вызначэнне галін сумесных навуковых даследаванняў абмеркаваў Андрэй Кароль з калегамі В’етнамскага нацыянальнага ўніверсітэта (г. Ханой). Сёння гэта вядучы і найстарэйшы ўніверсітэт у сваёй краіне, супрацоўніцтва з якім БДУ вядзе з 2023...

Выстава навуковых дасягненняў Беларусі адбылася ў НАН Беларусі. Што прадстаўляў БДУ?

  23 студзеня ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прайшла выстава навуковых дасягненняў, прымеркаваная да Дня беларускай навукі. Больш за 300 распрацовак і тэхналогій у выглядзе рэальных узораў, макетаў і мадэляў, а таксама каталогаў, прэзентацый было прадстаўлена гасцям. У моладзі ў трэндзе – навука! Мэта выставы – прадэманстраваць вынікі навуковых даследаванняў, эфектыўнасць інавацыйных праграм і сувязь навукі з вытворчасцю. Немалаважную ролю...

У будучыню праз прызму мінулага

  Гістарычнаму факультэту споўнілася 90 гадоў! За гэты час факультэт, як і ўвесь універсітэт, шмат чаго перажыў. Але не проста так кажуць, што ўсё рана ці позна вяртаецца да вытокаў. Вось і гістфак праз пэўны час вярнуўся ў сцены корпуса, з якога і пачалася ўся векавая гісторыя БДУ. У летапісе ўніверсітэта гэты корпус з’яўляецца будынкам №1. Само будаўніцтва дома прыпадае...


«Універсітэт – твой крок у будучыню»: мінскія гімназісты акунуліся ў атмасферу БДУ

Вялікая і дружная сям’я студэнтаў-актывістаў БРСМ БДУ на гэтым тыдні арганізавала ў гімназіях Мінска грамадска-асветніцкі праект «Універсітэт – твой крок у будучыню». Студэнты распавялі не толькі пра ўніверсітэт, факультэты, але таксама і пра студэнцкае жыццё. Мерапрыемства пачалося з прывітання ўдзельнікаў праекта, затым была праца з псіхолагам, які распавёў  гімназістам пра тыпы чалавечага  характару і пра тое, як не хвалявац­ца ў...

Смачна есці! Адкрылася абноўленая сталовая галоўнага корпуса (+відэа)

Сталовая галоўнага корпуса БДУ 6 лютага адкрылася пасля рамонту. Карэспандэнт газеты «Універсітэт» пабываў у абноўленай установе, куды на абед прыходзяць супрацоўнікі ўніверсітэта і студэнты. Выгляд памяшкання кардынальна змяніўся: новая яркая плітка, стыль­ныя постары на сценах, камфортныя канапкі. Па словах дацэнта кафедры дызайну факультэта сацыякультурных камунікацый Аляксея Семянцова, які працаваў над стварэннем дызайнерскага праекта сталовай, тут імкнуліся стварыць месца не толькі...

Перспектыўныя распрацоўкі навукоўцаў БДУ. Апаратна-праграмны комплекс «Каліброўка» для палётных калібровак спадарожнікавых здымачных сістэм

Распрацоўка – аддзел аэракас­мічных даследаванняў НДІ прыкладных фізічных праблем БДУ ў рамках праграмы Саюзнай дзяржавы «Маніторынг СГ». Навуковы кіраўнік – Л. У. Каткоўскі, загадчык лабараторыі дыстанцыйнай фотаметрыі, доктар фіз.-мат. навук; адказныя выканаўцы: В. А. Сосенка, загадчык лабараторыі оптыка-электронных сістэм, кандыдат тэхнічных навук (стварэнне апаратуры); Ю. У. Бяляеў, загадчык лабараторыі оптыка-фізічных вымярэнняў, кандыдат тэхнічных навук (правядзенне выпрабаванняў). Пра праект Апаратна–праграмны комплекс...

Перспектыўныя распрацоўкі навукоўцаў БДУ. Фітасолі дыетычнай серыі «Універсум» для зніжэння рызыкі развіцця артэрыяльнай гіпертэнзіі

Распрацоўка і вытворчасць – Навукова-вытворчы цэнтр харчовых тэхналогій РУП «Унітэхпрам БДУ». Навуковы кіраўнік – Т. А. Ма­дзіеўская, дырэктар цэнтра, кандыдат хімічных навук. Фітасоль харчовай дыетычнай серыі «Універсум» стала пераможцам у намінацыі «Харчовыя тава­ры» конкурсу «Найлеп­шыя тавары Беларусі–2017». Таксама распра­цоў­ка абвешчана «Навінкай года». Пра праект Фітасолі серыі «Універсум» пры­значаны для ўжывання замест звычайнай кухоннай солі пры вытворчасці харчовых прадуктаў, для падрыхтоўкі...

Перспектыўныя распрацоўкі навукоўцаў БДУ. Супрацьпухлінны лекавы сродак «Праспідэлонг»

У 2017 годзе даследчыкі БДУ адзначыліся істотнымі дасягненнямі і навукаёмістымі распрацоўкамі, якія дэманстраваліся на шматлікіх выставах. Распрацоўка – лабараторыя структурна-хімічнай мадыфікацыі поліцукрыдаў і лекавых сродкаў на іх аснове НДІ фізіка-хімічных праблем БДУ сумесна з РУП «Унітэхпрам БДУ» ў рамках Дзяржаўнай праграмы развіцця фар­мацэўтычнай прамысловасці на 2016–2020 гады. Навуковы кіраўнік – Т. Л. Юркштовіч, загадчыца лабараторыі, кандыдат хімічных навук. Суаўтар –...

Перспектыўныя распрацоўкі навукоўцаў БДУ. Устаноўка гіпертэрмічная камп’ютарызаваная «Пціч-М»

У 2017 годзе даследчыкі БДУ адзначыліся істотнымі дасягненнямі і навукаёмістымі распрацоўкамі, якія дэманстраваліся на шматлікіх выставах. Распрацоўка – НДЛ інфармацыйна-вымяральных сістэм кафедры інфарматыкі і камп’ютарных сістэм ФРКТ. Навуковы кіраўнік – С. М. Семяновіч, вядучы навуковы супрацоўнік, кандыдат тэхнічных навук. Суаўтар – Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава. Пра праект Камп’ютарызаваная медыцынская ўстаноўка агульнай гіпер­тэрміі «Пціч-М»...

Студэнтам у Парыжы даюцца зніжкі практычна на ўсё. Студэнтка БДУ пра стажыроўку ў Францыі

У межах праекта “Магчымасці з БДУ” пра сваю стажыроўку ў Францыю распавяла студэнтка філалагічнага факультэта Ганна Новікава. –Ганна, добры дзень! Распавядзіце, дзе Вы праходзілі навучанне, які менавіта горад, краіна, навучальная ўстанова? –Добры дзень! Я праходзіла стажыроўку c лютага па ліпень у 2016 года ў Францыі, г. Парыж, у Інстытуце ўсходніх моў і цывілізацый (INaLCO), які ўваходзіць у аб’яднанне ўніверсітэтаў Сарбоны...

“Балансуючы паміж”. У Інстытуце журналістыкі адкрылася незвычайная экспазіцыя з фатаграфіямі на столі

На факультэт павышэння і перападрыхтоўкі павышэння кваліфікацыі кадраў прыходзяць самыя розныя людзі, з розным узроўнем адукацыі і досведам працы. Але ўсіх іх аб’ядноўвае мэтанакіраванасць і ўсвядомленасць свайго выбару. Таму што цяпер гэта не імпульсіўнае рашэнне, а ўзважанае разуменне таго, чаму хочацца прысвяціць жыццё. Са слоў выкладчыка Кацярыны Гуртавой, выстава “Балансуючы паміж” – гэта спроба аб’яднаць вельмі розных аўтараў у незвычайную...

Аб’явы

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад: ЗАГАДЧЫКАЎ КАФЕДРАЎ: эканамічнай тэорыі; тэарэтычнай і інстытуцыя­нальнай эканомікі; германскіх моў; батанікі; малекулярнай біялогіі; інфарматыкі і камп’ютарных сістэм; квантавай радыёфізікі і оптаэлектронікі; вышэйшай матэматыкі і матэматычнай фізікі; тэхналогій праграмавання; ПРАФЕСАРАЎ КАФЕДРАЎ: крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду; грамадзянскага працэсу і працоўнага права; агульнага землязнаўства і гідраметэаралогіі; тэорыі імавернасцяў і матэматычнай статыстыкі; дыферэнцы­яльных ураўненняў і...

Праз віхуры рэвалюцыі да асветы. Пра лёс першага дырэктара бібліятэкі БДУ Яўгеніі Гурвіч

Рэвалюцыйныя падзеі, якія пракаціліся па Расійскай імперыі ў 1917 годзе, паўплывалі на фарміраванне беларускай дзяржаўнасці, у тым ліку на стварэнне сістэмы нацыянальнай адукацыі. Менавіта грамадска-палітычныя працэсы пач. ХХ ст. сталі штуршком і для рэалізацыі ідэі стварэння ў Беларусі першага нацыянальнага ўніверсітэта. Сярод першых прафесараў і выкладчыкаў БДУ было нямала актыўных удзельнікаў грамадскіх і палітычных рухаў, напрыклад, Віль­гельм Кнорын – адзін...

Часопісы БДУ. Новы фармат

Ужо год 14 навуковых часопісаў БДУ выходзяць у новым фармаце, а ў канцы 2017 г., 29 снежня, часопісы займелі сайты (інфармацыя загружаецца на дзвюх мовах – рускай і англійскай). З 2018 г. уводзіцца ў дзеянне электронная рэдакцыя. Для прасоўвання навуковых перыядычных выданняў БДУ ў базы даных Scopus і Web of Science былі ўпарадкаваны і сістэматызаваны ўсе навуковыя напрамкі, выключана дубляванне...